Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прыступіць да перавозкі цукровых буракоў ураджаю 2014 года

09 верасня 2014

Адгрузка цукровых буракоў ажыццяўляецца са станцый Мінскага, Баранавіцкага, Брэсцкага і Магілёўскага аддзяленняў БЧ.

Чыгуначнікі своечасова забяспечваюць рухомым саставам перавозку буракоў, якая ажыццяўляецца ў адпаведнасці з узгодненымі графікамі канцэрна «Белдзяржхарчпрам» і заяўкамі цукровых заводаў: ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат», ААТ «Жабінкаўскі цукровы завод», ААТ «Слуцкі цукроварафінадны камбінат», ААТ «Скідзельскі цукровы камбінат».

 

Усяго ў бягучым годзе чыгуначным транспартам плануецца перавезці больш за 2 млн. т буракоў, што складзе 114% да ўзроўню 2013 года. Максімальныя аб'ёмы пагрузкі чакаюцца ў кастрычніку—лістападзе — да 400 вагонаў у суткі.

Штогод Беларуская чыгунка ўносіць свой уклад у масавую ўборку буракоў. Яе перавозка чыгуначным транспартам на цукровыя заводы ажыццяўляецца з верасня па студзень, што абумоўлена тэхналогіяй вырошчвання і захоўвання буракоў, а таксама магутнасцямі прадпрыемстваў па яе перапрацоўцы.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год