Навіны грузаперавозак
Жнівень
-
29 жніўня 2014Беларуская чыгунка перавезла больш 346 тыс. тон збожжа ўраджаю гэтага года
У перыяд з 1 ліпеня па 28 жніўня Беларускай чыгункай было перавезена 346 тыс. тон збожжа ўраджаю гэтага года, што перавысіла ўзровень аналагічнага перыяду 2013 года на 21,2%.
У перыяд масавай уборкі збожжавых пагрузка збожжа на чыгуначны транспарт ажыццяўлялася ва ўсіх абласцях Беларусі. БЧ і сельгаспрадпрыемствамі была арганізавана кругласутачная пагрузка і выгрузка збожжа, гэтая работа таксама вялася ў выхадныя дні. Беларускай чыгункай своечасова падаваўся рухомы састаў для перавозкі збожжавых, згодна з заяўкамі прадпрыемстваў і графікам адгрузкі Мінсельгасхарча.
З мэтай забеспячэння перавозак ўраджаю ў Цэнтры кіравання перавозкамі і на аддзяленнях Беларускай чыгункі быў усталяваны дыспетчарскі кантроль арганізацыі пагрузкі і выгрузкі.
Чытаць далей…