Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка з 10 чэрвеня пераходзіць на электронны графік падачы грузавых вагонаў

05 чэрвеня 2014

Станцыі Беларускай чыгункі з 10 чэрвеня цалкам гатовыя перайсці на выкарыстанне ў электроннай форме графіка падачы грузавых вагонаў формы ДУ-11 і ўліковай карткі формы ДУ-1, ГУ-1А, падпісаных электронным лічбавым подпісам (ЭЛП) .

Рэалізацыя гэтага праекта з'яўляецца чарговым этапам работы БЧ па пераходзе на беспапяровую тэхналогію арганізацыі перавозак грузаў. Перавод графіка падачы вагонаў і ўліковай карткі ў электронную форму дазволіць выключыць неабходнасць узаемнай дастаўкі дакументаў на папяровых носьбітах і скароціць транспартныя выдаткі прадпрыемстваў-кліентаў БЧ.

Практычнае прымяненне электронных дакументаў — графіка падачы вагонаў і ўліковай карткі — рэалізуецца з дапамогай спецыялізаванай аўтаматызаванай сістэмы «Электронная перавозка», эксплуатацыю якой ажыццяўляе Цэнтр абароны інфармацыі БЧ.

 

Звяртаем увагу грузаадправіцеляў, якія маюць дзеючыя дагаворы з Цэнтрам абароны інфармацыі, на тое, што ім не спатрэбіцца заключаць ніякіх дадатковых пагадненняў для выкарыстання электронных дакументаў формы ДУ-11, ДУ-1, ГУ-1А. Павелічэнне наменклатуры юрыдычна значных электронных дакументаў, якія ўжываюцца ў тэхпрацэсах грузавых чыгуначных перавозак, таксама не выклiча рост кошту паслугі карыстання АС «Электронная перавозка» .

Працэс фарміравання электронных дакументаў формы ДУ-11, ДУ-1, ГУ-1А ў сістэме «Электронная перавозка», а таксама выпрацоўкі і праверкі іх ЭЛП абсалютна ідэнтычны аналагічным дзеянням пры рабоце з іншымі электроннымі дакументамі, якiя ўжо ўжываюцца ў спецыялізаванай аўтаматызаванай сістэме.

Форма (знешняе прадстаўленне электроннага дакумента), склад і змест электронных дакументаў формы ДУ-1, ДУ-, ГУ-1А цалкам адпавядаюць усім тэхналагічным правілам работы з графікам падачы вагонаў і ўліковай карткай на папяровых носьбітах.

Дадатковую інфармацыю па ўжыванні электронных юрыдычна значных дакументаў можна атрымаць на афіцыйным сайце Цэнтра абароны інфармацыі www.isc.by.

Для Беларускай чыгункі развіццё грузаперавозак на аснове электроннага дакументазвароту з'яўляецца важным напрамкам павышэння эфектыўнасці грузавой і камерцыйнай працы, а таксама якасці паслуг для грузаадправіцеляў. З лютага 2012 г. БЧ цалкам перайшла на прыём заявак на перавозку грузаў ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах і на экспарт у выглядзе электронных дакументаў, завераных ЭЛП. Паспяхова вядуцца перавозкі па БЧ грузаў у межах рэспублікі з выкарыстаннем толькі электронных перавозачных дакументаў, падпісаных ЭЛП. Што тычыцца міжнародных зносін, то электронны дакументаабарот сёння выкарыстоўваецца пры перавозках грузаў у зносінах з Расіяй.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год