Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка павялічыла ў студзені—верасні аб'ёмы экспартных перавозак грузаў у зносінах з краінамі АЭП на 15%

18 кастрычніка 2013

У студзені—верасні бягучага года экспарт грузаў па Беларускай чыгунцы ў Расію і Казахстан павялічыўся на 15% да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года.

Асноўнымі экспартнымі грузамі ў гэтых зносінах з'яўляліся будаўнічыя грузы, цэмент, нафтагрузы, чорныя металы.

Развіццё экспартнага патэнцыялу чыгуначнага транспарту — адно з найважнейшых напрамкаў дзейнасці беларускай магістралі. Стымулам для павелічэння аб'ёмаў перавозак грузаў па Беларускай чыгунцы з'яўляюцца ўмовы, створаныя для развіцця тавараабароту паміж Беларуссю, Расіяй і Казахстанам падчас фармавання Адзінай эканамічнай прасторы.

 

Пытанні далейшага развіцця грузавых перавозак у рамках АЭП былі абмеркаваны ў рамках Міжнароднага чыгуначнага бізнес- форуму «Стратэгічнае партнёрства 1520: Цэнтральная і Усходняя Еўропа», які прайшоў у Мінску ў кастрычніку бягучага года.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год