Перавозкі грузаў кантэйнернымі цягнікамі па маршруце Чунцын—Дуйсбург павялічыліся ў студзені—ліпені на 12,3%
29 жніўня 2013
Беларуская чыгунка працягвае ўдзел у рэалізацыі праекта па перавозцы грузаў кантэйнернымі цягнікамі па маршруце Чунцын (Кітай)—Дуйсбург (Германія). У студзені—ліпені бягучага года па дадзеным маршруце перавезена 1704 кантэйнеры ў дваццацiфутовым эквіваленце, што перасягнула ўзровень аналагічнага перыяду 2012 года на 12,3%.
29 жніўня на станцыю Брэст-Паўночны прыбыў чарговы кантэйнерны цягнік, які ідзе з Чунцына ў Дуйсбург. На сёння кантэйнерныя цягнікi па гэтым маршруце курсiруюць рэгулярна. Яны ідуць з Кітая ў Германію транзітам праз Казахстан, Расію, Беларусь і Польшчу.
Гэты праект стартаваў у 2011 годзе з мэтай дастаўкі грузу з Кітая ў Германiю ў мінімальна кароткія тэрміны — 15—16 сутак. Яго паспяховая рэалізацыя сведчыць аб вялікім патэнцыяле развіцця кантэйнерных перавозак у зносінах Азія—Еўропа транзітам праз Беларусь.
На далейшае развіццё беларуска-кітайскіх адносін, у тым ліку ў сферы чыгуначных перавозак, накіраваны культурны праект «Спасціжэнне Кітая праз Новы Шаўковы Шлях — міжнародны медыятур». Праект арганізаваны Прэс -канцылярыяй Дзяржсавета КНР сумесна з муніцыпальным урадам г. Чунцына з мэтай прасоўвання эканамічнага і гандлёвага супрацоўніцтва, культурнага абмену паміж г. Чунцынам і краінамі, праз тэрыторыю якіх праходзіць адкрытая ў 2012 годзе міжнародная еўразійская Транскантынентальная чыгуначная магістраль «Чунцын—СУАР (КНР)—Еўропа».
Медыятур журналістаў з КНР пройдзе ў Беларусі з 29 жніўня па 2 верасня. Больш за 30 прадстаўнікоў кітайскіх сродкаў масавай інфармацыі прыбудуць з Расіі на аўтамабілях. У праграме медыятура у тым ліку наведванне аб'ектаў Беларускай чыгункі. У першую чаргу журналісты плануюць наведаць станцыю Брэст-Паўночны, на якой ажыццяўляецца перегруз кантэйнераў, якія ідуць у складзе цягніка Чунцын—Дуйсбург .
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2013 год