Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

На станцыі Брузгі перагружаны першы кантэйнерны цягнік з аўтакамплектуючых «Kia Motors»

05 ліпеня 2013

На памежнай станцыі Брузгі прыняты і аформлены першы паўнасастаўны кантэйнерны цягнік з аўтакамплектуючых «Kia Motors», які рухаўся са Славакіі (станцыя Жилина (рус)) у Казахстан (станцыя Защита (рус)). У складзе цягніка знаходзілася 42 саракафутавыя кантэйнеры.

У ходзе рэалізацыі праекта было праведзена, а папярэдняе інфармаванне мытных органаў Беларусі аб праходжанні грузу. На станцыі Брузгі чыгуначнікі забяспечылі перегруз кантэйнераў з вагонаў каляіны 1435 мм у вагоны каляіны 1520 мм. У самыя кароткія тэрміны гружаны склад быў адпраўлены ў Казахстан, а парожні — у Славакію.

Экспедзіраванне грузу па тэрыторыі Еўрапейскага саюза было арганізавана ЗАТ «Белінтэртранс-Германія», перавозку па чыгунках Мытнага саюза забяспечыла дзяржаўнае прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі (БТЛЦ).

 

Кантэйнерныя цягнікi з аўтакамплектуючых «Kia Motors» па маршруце Славакія—Казахстан курсіруюць па Беларускай чыгунцы з лютага 2013 года. Да гэтага часу іх маршрут пралягаў праз Брэст. Прыклад паспяховай апрацоўкі першага кантэйнернага цягніка на станцыі Брузгі сведчыць аб вялікім патэнцыяле развіцця пагранічнага пераходу Брузгі—Кузніца Беластоцкая. Чакаецца, што далейшая рэалізацыя міжнародных праектаў, укараненне новых лагістычных тэхналогій у Гродзенскім рэгіёне дазволіць павялічыць аб'ёмы перавозак у кірунку Усход—Захад—Усход, павысіць транзітную прывабнасць Беларускай чыгункі.

Праект рэалізаваны БТЛЦ сумесна з Баранавіцкім аддзяленнем чыгункі і Гродзенскай рэгіянальнай мытняй.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год