Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Міністэрства эканомікі і Беларуская чыгунка правялі навучальны семінар па тарыфнай палітыцы

28 чэрвеня 2013

Мерапрыемства было прысвечана пытанням тарыфнай палітыкі на чыгуначным транспарце ва ўмовах Адзінай эканамічнай прасторы.

Удзел у семінары прынялі прадстаўнікі апарату Савета Міністраў Беларусі, Міністэрства эканомікі, Міністэрства лясной гаспадаркі, Міністэрства транспарту і камунікацый, Беларускай чыгункі, Мінаблвыканкама, канцэрнаў «Белдзяржхарчпрам», «Беллеспаперапрам», «Белнафтахім», а таксама зацікаўленых прадпрыемстваў рэспублікі.

 

З дакладам на семінары выступіў дырэктар дэпартамента цанавой палітыкі Міністэрства эканомікі Беларусі Ігар Фамін. Ён праінфармаваў удзельнікаў семінара аб выкананні Рэспублікай Беларусь абавязацельстваў, прынятых у рамках Адзінай эканамічнай прасторы, у частцы уніфікацыі тарыфаў на перавозкі грузаў чыгуначным транспартам агульнага карыстання.

Прадстаўнік распрацоўшчыка праекта нарматыўнага дакумента, які ўстанаўлівае уніфікаваныя тарыфы (Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту), азнаёміў удзельнікаў семінара з асноўнымі прынцыпамі фарміравання уніфікаваных тарыфаў.

Беларуская чыгунка пазнаёміла ўдзельнікаў семінара з парадкам змены ўзроўню уніфікаваных тарыфаў у цэнавых межах у адпаведнасці з паўнамоцтвамі, прадстаўленымі Міністэрствам эканомікі.

На семінары былі абмеркаваны ўсе пытанні, пазначаныя удзельнікамі семінара, і дадзены кампетэнтныя тлумачэнні прадстаўнікамі Міністэрства эканомікі, Беларускай чыгункі, Беларускага дзяржаўнага універсітэта транспарту.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год