Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка праводзіць работу па арганізацыі перавозак грузаў на аснове электронных перавозачных дакументаў у зносінах з Расіяй

23 студзеня 2013

Беларуская чыгунка пачала рэалізацыю пілотнага праекта, які прадугледжвае арганізацыю перавозак грузаў па беспапяровых тэхналогіях ў міжнародных зносінах. Дадзеная праца ажыццяўляецца сумесна з Расійскімі чыгункамі.

У цяперашні час на ўзгодненым бакамі палігоне паміж станцыямі Беларускай чыгункі і Кастрычніцкай чыгункі (ААТ «РЖД») упершыню на тэрыторыі СНД ажыццяўляецца перавозка грузаў з выкарыстаннем электронных перавозачных дакументаў (накладных), падпісаных электронным лічбавым подпісам (ЭЛП).

 

Дадзены праект знаходзіцца на стадыі станаўлення і з'яўляецца чарговым этапам развіцця на беларускай магістралі сучасных тэхналогій арганізацыі і суправаджэння грузаперавозак.

Перавозка па беларускай магістралі грузаў па беспапяровых тэхналогіях ў міжнародных зносінах заснавана на выкарыстанні шэрагу адпаведных інфармацыйных сістэм. Каардынуючую ролю адыгрывае спецыялізаваная інфармацыйная сістэма электроннага афармлення і суправаджэння перавозак грузаў АС «Электронная перавозка», распрацаваная Цэнтрам абароны інфармацыі Беларускай чыгункі. Дадзеная сістэма ўзаемадзейнічае з ужо зарэкамендаваўшымі сябе інфармацыйнай сістэмай аўтаматызацыі падрыхтоўкі і афармлення дакументаў станцыйнай і камерцыйнай справаздачнасці (САПАД), а таксама праграмным комплексам ўзаемадзеяння інфармацыйных сістэм міждзяржаўнага ўзроўню з выкарыстаннем паведамленняў стандарту ЭДИФАКТ.

АС «Электронная перавозка» дазваляе забяспечыць фарміраванне юрыдычна значных электронных перавозачных дакументаў і іх абаронены абмен паміж усімі ўдзельнікамі перавозачнага працэсу, а таксама стварае тэхнічныя і прававыя ўмовы выкарыстання ЭЛП ў электронных перавозачных дакументах, пры выкананні якіх электронны лічбавы подпіс прызнаецца раўназначным уласнаручнаму подпісу ў дакуменце на папяровым носьбіце ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Об электронном документе и электронной цифровой подписи».

Пачатку работ па ўкараненню беспапяровых тэхналогій у міжнародных зносінах папярэднічалі паспяхова праведзеныя ў 2011-2012 гадах тэставыя перавозкі па беларускай магістралі грузаў у межах рэспублікі з выкарыстаннем толькі электронных перавозачных дакументаў, падпісаных ЭЛП.

Акрамя таго, з лютага 2012 года Беларуская чыгунка цалкам перайшла на прыём заявак на перавозку грузаў ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах і на экспарт (Ф. ГУ-12) у выглядзе электронных дакументаў, завераных ЭЛП. Гэта дазволіла істотна павысіць якасць фарміравання заявак, паменшыць час на іх афармленне і ўзгадненне. Акрамя таго перавод у электронную форму першапачатковага транспартнага дакумента, з якога пачынаецца ўзаемаадносіны грузаадпраўшчыка і перавозчыка, дазволіў на практыцы апрабаваць распрацаваныя тэхналогіі на беларускай магістралі, стварыць умовы пашырэння наменклатуры электронных дакументаў, якія выкарыстоўваюцца ў працэсе грузавых чыгуначных перавозак з мінімальнымі арганізацыйна-тэхналагічнымі і тэхнічнымі расходамі. На сённяшні дзень на Беларускую чыгунку штомесяц паступае больш за 10 тыс. заявак у форме электронных дакументаў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год