Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у пленарным пасяджэнні міжнароднай асацыяцыі «Каардынацыйны савет па Транссібірскіх перавозках», якое адбываецца 27-28 верасня ў Хельсінкі (Фінляндыя)

27 верасня 2012

У мерапрыемстве прымуць удзел кіраўнікі міністэрстваў транспарту Расіі і Фінляндыі, прадстаўнікі кіраўніцтва чыгунак Еўропы і Азіі, а таксама найбуйнейшых лагістычных кампаній. Дэлегацыю Беларускай чыгункі ўзначаліць першы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Ўладзімір Міхайлюк.

 

На пленарным пасяджэнні плануецца разгледзець актуальныя пытанні арганізацыі кантэйнерных перавозак з выкарыстаннем Транссібірскай магістралі праз марскія парты, працы мытных органаў, ўкаранення спрошчаных працэдур перасячэння межаў і інш.

Варта адзначыць, што Беларуская чыгунка з'яўляецца сувязным звяном паміж Транссібам і чыгуначнай сеткай краін Усходняй і Заходняй Еўропы. Таму развіццю менавіта дадзенага кірунку на Беларускай чыгунцы надаецца асаблівая ўвага. Беларуская чыгунка ўдзельнічае ў рэалізацыі праекта ААТ «РЖД» - «Транссіб за 7 сутак». Рэалізацыя праекта дасць магчымасць стварыць канкурэнтаздольныя ўмовы для прыцягнення таварапатокаў з Кітая і краін Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну на чыгуначны транспарт.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2012 год