Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

На Беларускай чыгунцы выбралі лепшых выканаўцаў аўтарскай і бардаўскай песні

22 чэрвеня 2021

17 чэрвеня 2021 года на базе санаторыя «Магістральны» Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі адбыўся конкурс аўтарскай і бардаўскай песні «Звініце, гітарныя струны» сярод работнікаў арганізацый Беларускай чыгункі. Ён быў арганізаваны ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года народнага адзінства, 76-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і 150-годдзю чыгуначных зносін Масква–Брэст з мэтай садзейнічання развіццю творчага патэнцыялу самабытных аўтараў і выканаўцаў, прыцягнення да актыўных заняткаў аматарскай мастацкай творчасцю работнікаў арганізацый Беларускай чыгункі, а таксама абмену вопытам работы ў папулярызацыі жанру аўтарскай і бардаўскай песні.

У рэпертуары ўдзельнікаў прагучалі песні на рускай і беларускай мовах, прысвечаныя каханым месцам у Беларусі, ваеннай і чыгуначнай тэматыцы.

У творчым спаборніцтве прынялі ўдзел больш за 20 работнікаў беларускай магістралі.

Гран-пры фестывалю прысуджаны дуэту Дзмітрыя Аброўца і Андрэя Канапацкага. (Культурна-спартыўны цэнтр Баранавіцкага аддзялення чыгункі).

У намінацыі «Аўтар» пераможцам прызнаны кіраўнік калектыву Культурна-спартыўнага цэнтра Баранавіцкага аддзялення чыгункі Яўген Конюх. Другога месца ўдастоены Аглядчык-рамонтнік вагонаў Аршанскага вагоннага дэпо Юрый Булгач, на трэцім месцы – стораж вытворчага ўчастка Орша-Усходняя Транспартна-лагістычнага цэнтра Мінск дзяржаўнага прадпрыемства «Белінтэртранс – транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі.

У намінацыі «Выканаўца» першае месца прысуджана электрамеханіку Баранавіцкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Аляксандру Байтусу. Другое – рабочаму па комплекснаму абслугоўванню будынка Культурна-спартыўнага комплексу Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі Івану Баранаву, трэцяе месца ў машыніста электрацягніка маторвагоннага дэпо Мінск Вадзіма Прусакевіча.

У намінацыі «Рытмы чыгункі» лепшую тэматычную песню прадставіў кіраўнік калектыву Культурна-спартыўнага цэнтра Брэсцкага аддзялення БЧ Фёдар Мазоль. Лепшае выкананне тэматычнай песні прадэманстраваў дуэт электрамеханіка Магілёўскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Віктара Ліпчанка і брыгадзіра чыгуначнага транспарту і метрапалітэнаў Магілёўскай дыстанцыі пуці Уладзіміра Царыкава. Лепшы тэматычны тэкст прадставіў яго аўтар старэйшы Аглядчык-рамонтнік вагонаў Аршанскага вагоннага дэпо Аляксей Краўцоў.

У намінацыі «Гартаючы памяці старонкі» лепшую тэматычную песню таксама выканаў старэйшы Аглядчык-рамонтнік вагонаў Аршанскага вагоннага дэпо Аляксей Краўцоў, лепшае выкананне тэматычнай песні прадэманстраваў электрамеханік Баранавіцкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Аляксандр Байтус, лепшы тэматычны тэкст у стоража СМП-391 Станіслава Салаўёва.

У намінацыі «Край, падараваны лёсам» лепшую тэматычную песню выканаў Аглядчык-рамонтнік вагонаў Аршанскага вагоннага дэпо Юрый Булгач. Лепшым выканаўцам тэматычнай песні прызнаны кіраўнік калектыву Культурна-спартыўнага цэнтра Баранавіцкага аддзялення чыгункі Яўген Конюх, лепшы тэматычны тэкст прадставіў стораж СМП-391 Станіслаў Салаўёў.

Аўтарам найлепшага тэксту прызнаны начальнік участка Маладзечанскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Іван Носаў, лепшым аўтарам музычнай кампазіцыі стаў рабочы па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў Культурна-спартыўнага комплексу Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі Іван Баранаў, лепшая аранжыроўка мелодыі належыць дуэту з Культурна-спартыўнага цэнтра Баранавіцкага аддзялення чыгункі Андрэю Канапацкаму і Дзмітрыю Аброўцу.

Пры ацэнцы творчасці ўдзельнікаў журы ўлічвала выканальніцкае майстэрства, змест і мастацкі ўзровень выкананых твораў, якасць акампанементу і сцэнічную культуру выканання.

У завяршэнне творчага вечара майстар-клас для ўдзельнікаў фестывалю далі прафесійныя выканаўцы – члены журы: аўтар-выканаўца, арганізатар праекта «Фестываль «Песні пра жыццё» Андрэй Чэркасаў, які выканаў творы вядомых аўтараў бардаўскай песні, а таксама кампазітар, музычны кіраўнік народнага тэатра «Эксперымент» Фёдар Жыляк, у выкананні якога прагучалі песні ўласнага сачынення.

Пераможцам фестывалю былі ўручаны Дыпломы і памятныя падарункі.

Спецыяльнага дыплома «Барды на БІС» і памятнага прыза ўдастоены аператар фарбавальна-сушыльнай лініі і агрэгата Магілёўскага вагоннага дэпо Дзмітрый Рабцаў.

Акрамя таго, дыпломамі і памятнымі сувенірамі ад Аб'яднанай раённай прафсаюзнай арганізацыі Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі Беларускага прафсаюза работнікаў транспарту і камунікацый былі ўзнагароджаны манцёр пуці Лунінецкай дыстанцыі пуці Аляксандр Байда, слесар па рамонце рухомага саставу Гомельскага лакаматыўнага дэпо Яраслаў Дубінін, памочнік машыніста дызель-цягніка Жлобінскага лакаматыўнага дэпо Антон Каляда, памочнік машыніста цеплавоза Полацкага лакаматыўнага дэпо Павел Машкін, начальнік цягніка Гомельскага вагоннага ўчастка Аляксандр Сляпцоў, дэфектаскапіст Полацкага вагоннага дэпо Аляксей Дзямчук.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ




Да спісу навін за 2021 год