Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

На Беларускай чыгунцы абмеркавалі новыя падыходы да бяспечнай працы на вышыні

01 кастрычніка 2026

30 верасня 2026 года на базе лакаматыўнага дэпо Баранавічы адбыўся семінар па ахове працы на тэму «Прымяненне новых падыходаў у забеспячэнні бяспечных умоў працы на вышыні. Забеспячэнне безаварыйнай працы кранавай гаспадаркі»

Мерапрыемства адкрыў прывітальным словам галоўны інжынер дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Сяргей Навадворскі.

Удзел у семінары прынялі кіраўнікі структурных падраздзяленняў Упраўлення чыгункі, галоўныя інжынеры і начальнікі аддзелаў аховы працы аддзяленняў чыгункі, прадстаўнікі лакаматыўных дэпо, РУП «Рэмпуць Беларускай чыгункі», дзяржаўнага прадпрыемства «Белінтэртранс», Канструктарска-тэхнічнага цэнтра БЧ, а таксама начальнік Баранавіцкага міжраённага аддзела Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Ала Данілава.

Праграма семінара ўключала разгляд актуальных пытанняў бяспекі пры працы на вышыні і безаварыйнай эксплуатацыі кранавай гаспадаркі, а таксама змяненняў у заканадаўстве па ахове працы, прынятых у 2026 годзе.

Удзельнікі абмяняліся вопытам прафілактыкі вытворчага траўматызму, абмеркавалі прычыны характэрных парушэнняў і меры па іх папярэджанні. Асобная ўвага была ўдзелена стану кранавай гаспадаркі і яго абнаўленню, тэхнічнаму дыягнаставанню, праблемным пытанням і тыповым парушэнням.

У ходзе мерапрыемства было арганізавана наведванне вытворчых участкаў і цэхаў лакаматыўнага дэпо Баранавічы.

Важнай падзеяй праграмы стала прэзентацыя рацыяналізатарскіх рашэнняў, ужо укаранёных на практыцы і накіраваных на ліквідацыю небяспечных фактараў пры выкананні работ на вышыні. Удзельнікам прадэманстравалі сучаснае абсталяванне і спецыяльныя прыстасаванні, якія забяспечваюць бяспечнае падыманне і выкананне работ на вышыні.

Адзначым, што з 1 верасня 2026 года на Беларускай чыгунцы ўведзена новая методыка па вызначэнні культуры бяспекі, якая стане асноватворнай для выяўлення слабых месцаў у галіне аховы працы і арганізацыі новых падыходаў для забеспячэння бяспечных умоў працы, у тым ліку на вышыні.

Правядзенне падобных мерапрыемстваў — важны элемент сістэмнай работы Беларускай чыгункі па павышэнні культуры бяспекі працы і забеспячэнні бяспечных умоў працы работнікаў.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2026 год

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць