Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

На Беларускай чыгунцы вызначылі лепшае дзіцячае выхаваўча-аздараўленчае падраздзяленне ў 2026 годзе

04 верасня 2026

У аглядзе-конкурсе на лепшае дзіцячае выхаваўча-аздараўленчае падраздзяленне беларускай магістралі ў 2026 годзе прынялі ўдзел 6 выхаваўча-аздараўленчых лагераў БЧ: імя М. Гастэлы і «Лясное возера» (Мінскае аддзяленне), «Іса» (Баранавіцкае аддзяленне), «Лясныя далі» (Гомельскае аддзяленне), «Дубровенка» (Магілёўскае аддзяленне) і «Магістраль» (Віцебскае аддзяленне).

Мэтай правядзення штогадовага агляду-конкурсу з'яўляецца павышэнне эфектыўнасці аздараўлення дзяцей работнікаў Беларускай чыгункі і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы дзіцячых аздараўленчых устаноў.

Пры падвядзенні вынікаў улічваліся арганізацыя рэжыму дня і харчавання, умовы пражывання дзяцей, якасць медыцынскага абслугоўвання і эфектыўнасць аздараўлення, выкананне правілаў аховы працы. Вялікая ўвага была ўдзелена арганізацыі работы па патрыятычнаму выхаванню, фарміраванню ў дзяцей здаровага ладу жыцця, а таксама правядзенню культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў у рамках аб'яўленага Года беларускай жанчыны і Года ўдасканалення тэхналогій работы на Беларускай чыгунцы.

Па выніках агляду-конкурсу першае месца заняў дзіцячы выхаваўча-аздараўленчы лагер «Іса» Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі, другое месца прысуджана дзіцячаму выхаваўча-аздараўленчаму лагеру «Лясныя далі» Гомельскага аддзялення дарогі і трэцяе месца ў дзіцячага выхаваўча-аздараўленчага лагера «Лясное возера» Мінскага аддзялення дарогі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2026 год

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць