Карпаратыўныя навіны
Сакавік
-
10 сакавіка 2026Прыгажосць, спорт і жаноцкасць: прадстаўніцы Беларускай чыгункі прынялі ўдзел у «Прыгожым забегу»8 сакавіка, у Дзень жанчын, у Мінску прайшоў традыцыйны «Прыгожы забег», які сёлета здабыў асаблівы сэнс, бо 2026 год абвешчаны ў Рэспублікі Беларусь Годам беларускай жанчыны.
Старт святочнага спартыўнага мерапрыемства быў дадзены ля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Удзельніцам трэба было пераадолець маляўнічы, але няпросты маршрут даўжынёй 5 кіламетраў, па праспекце Незалежнасці, у цэнтры сталіцы.
Чытаць далей… -
10 сакавіка 2026Кіраўніцтва Беларускай чыгункі 16 сакавіка 2026 года правядзе прамую тэлефонную лініюУ панядзелак, 16 сакавіка 2026 года, Беларуская чыгунка арганізуе прамую тэлефонную лінію па тэме: «Утрыманне пераездаў, пешаходных пераходаў, забеспячэнне электраэнергіяй электраўстановак спажыўцоў».
На пытанні адкажа намеснік Начальніка дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Андрэй Сяргеевіч Нікалаюк.
Чытаць далей… -
09 сакавіка 2026Пасяджэнне камісіі па супрацьдзеянні карупцыі
10 сакавіка 2026 года ў 14:30 у памяшканні 410 па адрасе: г. Мінск, вул. Леніна, 17 (Упраўленне Беларускай чыгункі), адбудзецца пасяджэнне камісіі па супрацьдзеянні карупцыі ў дзяржаўным аб'яднанні «Беларуская чыгунка».
Чытаць далей… -
06 сакавіка 2026Дарагія чыгуначніцы!Прыміце самыя шчырыя віншаванні з цудоўным вясновым святам – Днём жанчын!
Сёлета 8 сакавіка займае асаблівае месца ў святочным календары беларусаў. Увесь 2026 год у нашай краіне прысвечаны вам, дарагія жанчыны! Па праву менавіта з выдатнай паловай чалавецтва звязаны вечныя каштоўнасці – любоў і пяшчота, цяпло сямейнага ачага і працяг роду, душэўны спакой і мудрасць.
Ваш уклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё нашай краіны неацэнны. У любую працу вы ўкладваеце часцінку сваёй душы, а высокі прафесіяналізм ўмела спалучаеце з творчым падыходам да справы.
Чытаць далей… -
06 сакавіка 2026Беларуская чыгунка працягвае работу па ўзаемадзеянні з прамысловымі прадпрыемствамі ў сферы імпартазамяшчэння5 сакавіка 2026 года на базе лакаматыўнага дэпо Віцебск адбылася дыялогавая пляцоўка з удзелам прамысловых прадпрыемстваў Віцебскай вобласці. Мерапрыемства праведзена Беларускай чыгункай у рамках планамернай работы па паглыбленні кааперацыі з айчыннымі вытворцамі і вырашэнню задач імпартазамяшчэння.
У рабоце дыялогавай пляцоўкі прынялі ўдзел намеснік Начальніка дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Уладзімір Быцкевіч, начальнік службы прамысловай вытворчасці і арганізацыі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Ўпраўлення Беларускай чыгункі Віталь Какора, дырэктар унітарнага прадпрыемства «БЕЛЖЭЛДОРСНАБ» Беларускай чыгункі Дзмітрый Лучына, прадстаўнікі профільных службаў Ўпраўлення і аддзяленняў Беларускай чыгункі, а таксама кіраўнікі і спецыялісты шэрагу прамысловых прадпрыемстваў Віцебскай вобласці.
Чытаць далей… -
04 сакавіка 2026На Беларускай чыгунцы стартуе акцыя «Дзеці і бяспека»З 9 па 20 сакавіка 2026 года Беларускай чыгункай будзе арганізаваны комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне і прафілактыку дзіцячага траўматызму на аб'ектах чыгуначнага транспарту.
На вакзалах, станцыях і ў цягніках у перыяд правядзення акцыі работнікі беларускай магістралі сумесна з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў арганізуюць рэйды, падчас якіх нададуць асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных аб'ектаў. Таксама будуць праведзены сустрэчы і прафілактычныя гутаркі ва ўстановах адукацыі, размешчаных у непасрэднай блізкасці ад чыгункі.
Чытаць далей… -
02 сакавіка 20261 сакавіка 2026 года на базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы» адбыўся адкрыты чэмпіянат Беларускай чыгункі па лыжных гонкахЗа званне наймацнейшых змагаліся 8 каманд: Упраўленне, 6 аддзяленняў чыгункі і дзяржаўнае прадпрыемства «БЕЛІНТЭРТРАНС».
У асабістым заліку сярод мужчын прызёрамі сталі:
1 месца – Астрэйка Сяргей (Баранавіцкае аддзяленне БЧ);
Чытаць далей…
2 месца – Акуліч Сяргей (Магілёўскае аддзяленне БЧ);
3 месца – Осіпаў Аляксей (Мінскае аддзяленне БЧ).
-
02 сакавіка 2026Прафілактычная сустрэча, накіраваная на недапушчэнне карупцыйных праяў, прайшла 27 лютага 2026 года ў Цэнтры кіравання перавозкамі Беларускай чыгункіУ мерапрыемстве прынялі ўдзел першы намеснік Начальніка дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Аляксандр Харашэвіч, намеснік Начальніка дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Ігар Казлоўскі, намеснік начальніка аддзела па расследаванні злачынстваў супраць інтарэсаў службы і парадку выканання воінскага абавязку ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці Аляксандр Данілаў, а таксама кіраўнікі і работнікі профільных службаў Упраўлення Беларускай чыгункі.
Увага чыгуначнікаў была звернута на недапушчальнасць здзяйснення карупцыйных дзеянняў, якія наносяць вялікую рэпутацыйную шкоду дзейнасці Беларускай чыгункі і краіны ў цэлым.
Чытаць далей…














