Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

11 снежня 2025 года адбылася сустрэча работнікаў Упраўлення Беларускай чыгункі з кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёна г. Мінска

12 снежня 2025

Мерапрыемства прайшло ў рамках Адзінага дня інфармавання. Кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Раман Мельнік абмеркаваў з чыгуначнікамі ключавую тэму інфармацыйнага парадку дня – «Пяцігодка якасці – вынікі года добраўпарадкавання».

Выступаючы перад прысутнымі, Раман Іванавіч распавёў аб асноўных мерапрыемствах, якія праводзяцца ў Ленінскім раёне г. Мінска, накіраваных на стварэнне і падтрыманне зручнага, бяспечнага, сучаснага і эстэтычна арганізаванага асяроддзя жыццядзейнасці людзей. Ён заклікаў прысутных прымаць актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні сваіх раёнаў.

«Пасадзіце дрэва, кветкі. За чысцінёй трэба сачыць усім жыхарам. Мы павінны зрабіць усё для таго, каб перадаць маладому пакаленню беларусаў чыстую, добраўпарадкаваную і прыгожую краіну», – падкрэсліў Раман Мельнік.

Акрамя гэтага, спікер звярнуў увагу прысутных на выкананне правілаў інфармацыйнай бяспекі і заклікаў чыгуначнікаў быць гатовымі да магчымых нападаў, заўсёды правяраць інфармацыю, якая паступае.

«Часта нфармацыя прыходзіць да нас з неправераных крыніц, можа несці пагрозу і справакаваць незваротныя наступствы, менавіта таму важна правяраць усе паведамленні і званкі ў мэсэнджарах».

Падводзячы вынікі сустрэчы, намеснік Начальніка дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Пётр Стоцкі адзначыў, што чыгуначнікі заўсёды прымалі актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці дзяржавы і выказаў упэўненасць у тым, што і ў далейшым усе іх намаганні будуць накіраваны на развіццё і росквіт роднай Беларусі.

Раман Іванавіч павіншаваў усіх з надыходзячымі святамі – Новым годам і Калядамі. Пажадаў работнікам беларускай магістралі шчасця і цяпла ў дамах, узаемаразумення і поспехаў у працоўнай дзейнасці.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2025 год

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць