Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўныя навіны

Снежань

  • Дарагія чыгуначнікі! Паважаныя пасажыры і дзелавыя партнёры!
    31 снежня 2025
    Дарагія чыгуначнікі! Паважаныя пасажыры і дзелавыя партнёры!

    Сыходзіць у гісторыю 2025 год! Мы традыцыйна падводзім яго вынікі, даем ацэнку вынікам сваёй працы і будуем планы на перспектыву.

    Для калектыву Беларускай чыгункі ён быў годам напружанай працы і насычаным важнымі падзеямі.

    Мы кансалідавалі намаганні для выканання задач, якія стаяць перад галіной, накіраваных на забеспячэнне бесперабойнага функцыянавання эканомікі краіны, працягнулі працу па абнаўленні і мадэрнізацыі інфраструктуры і ўкараненні сучасных інфармацыйных сэрвісаў.

    Чытаць далей…
  • Мінскі чыгуначны вакзал адзначае 25-годдзе з дня адкрыцця новага будынка
    30 снежня 2025
    Мінскі чыгуначны вакзал адзначае 25-годдзе з дня адкрыцця новага будынка

    30 декабря 2025 года исполнилось 25 лет со дня ввода в эксплуатацию нового здания вокзала станции Минск-Пассажирский.

    Новое здание было открыто 30 декабря 2000 года. В торжественном мероприятии принимал участие Президент Республики Беларусь Александр Лукашенко.

    В эту праздничную дату железнодорожники организовали на вокзале ряд мероприятий. Открыл праздник музыкальный флешмоб в фойе первого этажа. 

    Чытаць далей…
  • 29 снежня 2025 года навучэнцы сталічнай школы азнаёміліся з работай Цэнтра кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі
    29 снежня 2025
    29 снежня 2025 года навучэнцы сталічнай школы азнаёміліся з работай Цэнтра кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі

    Навучэнцы 9–10-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 137 г. Мінска імя П.М.Машэрава» наведалі з экскурсіяй Цэнтр кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі.

    Мерапрыемства было арганізавана з мэтай папулярызацыі чыгуначных прафесій, стварэння ўмоў для ўсвядомленага выбару навучэнцамі будучага шляху з улікам інтарэсаў, схільнасцей, індывідуальных асаблівасцей і патрэб. У хлопцаў была ўнікальная магчымасць азнаямлення з сучаснымі тэхналогіямі кіравання перавозачным працэсам, спецыфікай працы чыгуначнікаў.

    Чытаць далей…
  • Дарагія ветэраны, паважаныя працаўнікі стальной магістралі!
    26 снежня 2025
    Дарагія ветэраны, паважаныя працаўнікі стальной магістралі!

    Прыміце самыя сардэчныя віншаванні са 163-годдзем Беларускай чыгункі! 

    27 снежня 1862 года пачалася новая эра на беларускай зямлі. У гэты дзень гудок паравоза на станцыі Парэчча запусціў працэс бурнага тэхнічнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны.

    Ішлі гады. Гэта быў час вялікіх будоўляў і працоўных подзвігаў. За больш чым паўтаравекавую гісторыю айчыннай магістралі пракладзены тысячы кіламетраў сталёвых шляхоў, перавезены мільёны пасажыраў і мільярды тон грузаў.

    Чыгуначны транспарт стаў неад'емнай часткай нашай дзяржавы і надзейнай апорай яго эканомікі.

    Чытаць далей…
  • Дарога дабра: Беларуская чыгунка традыцыйна далучылася да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»
    24 снежня 2025
    Дарога дабра: Беларуская чыгунка традыцыйна далучылася да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

    Напярэдадні Новага года, 23 снежня 2025 года, кіраўніцтва і прафсаюзны актыў Упраўлення Беларускай чыгункі наведалі выхаванцаў Ждановіцкай спецыяльнай школы-інтэрната. У мерапрыемстве, якое прайшло ў рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», прынялі ўдзел Начальнік дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Валерый Вярэніч, старшыня Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Ігар Камароўскі, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Ўпраўлення Беларускай чыгункі Святлана Лукашэвіч, а таксама работнікі Ўпраўлення БЧ.

    Вітаючы навучэнцаў, Начальнік дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Валерый Вярэніч адзначыў, што рэспубліканская акцыя «Нашы дзеці» – выдатная магчымасць для чыгуначнікаў стварыць казку наяве. Валерый Емяльянавіч пажадаў хлопцам моцнага здароўя, радасці і добрага настрою: «Няхай у наступным годзе не толькі ў Новы год усе вашы жаданні выконваюцца і кожны дзень будзе поўны чараўніцтва».

    Чытаць далей…
  • 22 снежня 2025 года ў сталічным Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў ушаноўвалі лепшых работнікаў беларускай магістралі
    23 снежня 2025
    22 снежня 2025 года ў сталічным Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў ушаноўвалі лепшых работнікаў беларускай магістралі

    Напярэдадні 163-годдзя Беларускай чыгункі ў г. Мінску сабраліся лепшыя прадстаўнікі працоўных калектываў. Традыцыйна ў Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння вышэйшых галіновых узнагарод дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка».

    У мерапрыемстве прынялі ўдзел Начальнік дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Валерый Вярэніч і старшыня Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Ігар Камароўскі.

    Чытаць далей…
  • Начальнік Беларускай чыгункі Валерый Вярэніч правёў сустрэчу з калектывам Баранавіцкага аддзялення і прадставіў новага кіраўніка
    22 снежня 2025
    Начальнік Беларускай чыгункі Валерый Вярэніч правёў сустрэчу з калектывам Баранавіцкага аддзялення і прадставіў новага кіраўніка

    22 снежня 2025 года калектыву Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі прадставілі новага кіраўніка. Ім стаў Мойсак Васіль Васільевіч, які з лютага 2022 года працаваў на пасадзе намесніка начальніка Баранавіцкага аддзялення БЧ.

    Валерый Емяльянавіч у сказаным на дарогу слове пажадаў зноў прызначанаму кіраўніку і калектыву аддзялення паспяховай работы і рэалізацыі ўсіх планаў і пастаўленых задач.

    Чытаць далей…
  • На Беларускай чыгунке падвялі вынікі работы за 11 месяцаў у рамках Года добраўпарадкавання
    19 снежня 2025
    На Беларускай чыгунке падвялі вынікі работы за 11 месяцаў у рамках Года добраўпарадкавання

    У адпаведнасці з рэспубліканскім планам мерапрыемстваў па правядзенні ў 2025 годзе Года добраўпарадкавання дзяржаўнае аб'яднанне «Беларуская чыгунка» актыўна вядзе работу па навядзенні парадку і паляпшэнні інфраструктуры.

     За мінулы перыяд 2025 года былі выкананы ключавыя задачы. Завершаны рамонт і ўладкаванне 61 прыпыначнага пункта і 35 пасажырскіх платформаў на станцыях. Адрамантавана больш за 133 кіламетры чыгуначнага пуці.

    Чытаць далей…
  • Кіраўніцтва Беларускай чыгункі 22 снежня 2025 года правядзе прамую тэлефонную лінію
    17 снежня 2025
    Кіраўніцтва Беларускай чыгункі 22 снежня 2025 года правядзе прамую тэлефонную лінію

    У панядзелак, 22 снежня 2025 года, Беларуская чыгунка арганізуе прамую тэлефонную лінію па тэме: «Арганізацыя пасажырскіх перавозак, расклад руху цягнікоў».

    На пытанні адкажа першы намеснік Начальніка дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Аляксандр Анатольевіч Харашэвіч.

    Чытаць далей…
  • На Беларускай чыгунцы падвялі вынікі фотаконкурсу сярод дзяцей работнікаў магістралі, прысвечанага Году добраўпарадкавання
    15 снежня 2025
    На Беларускай чыгунцы падвялі вынікі фотаконкурсу сярод дзяцей работнікаў магістралі, прысвечанага Году добраўпарадкавання

    У рамках Года добраўпарадкавання на Беларускай чыгунцы быў праведзены фотаконкурс сярод дзяцей работнікаў беларускай магістралі. Яго мэта – выхаванне ў дзяцей работнікаў Беларускай чыгункі гонару за сваю краіну, пачуцця патрыятызму, любові і павагі да сваёй Радзімы, а таксама захаванне пераемнасці пакаленняў, культурных і гістарычных традыцый.

    Чытаць далей…
  • Навагодні цягнік у маёнтак беларускага Дзеда Мароза 12 снежня 2025 года адправіўся ў першы рэйс у гэтым сезоне
    15 снежня 2025
    Навагодні цягнік у маёнтак беларускага Дзеда Мароза 12 снежня 2025 года адправіўся ў першы рэйс у гэтым сезоне

    Напярэдадні самых казачных святаў Беларуская чыгунка зноў дарыць дзецям і дарослым унікальную магчымасць акунуцца ў свет зімовага чараўніцтва і здзейсніць падарожжа ў Нацыянальны парк «Белавежская пушча».

    Турыстычны цэнтр «Дартур» Беларускай чыгункі рэалізуе традыцыйны праект «Падарожжа ў маёнтак Дзеда Мароза».

    У гэтым сезоне для навагодняга цягніка прадугледжаны рэйсы з Мінска 12, 20, 24 снежня бягучага года, 6 і 9 студзеня 2026 года адпраўленнем са сталіцы Беларусі ў 22:45 і прыбыццём у Брэст раніцай наступнага дня ў 07:50.

    Чытаць далей…
  • Прадстаўнікі Беларускай і Маскоўскай чыгунак намецілі планы далейшай працы па забеспячэнні бесперашкоднага пропуску грузапатокаў
    12 снежня 2025
    Прадстаўнікі Беларускай і Маскоўскай чыгунак намецілі планы далейшай працы па забеспячэнні бесперашкоднага пропуску грузапатокаў

    9–10 снежня ў горадзе Смаленску (Расійская Федэрацыя) адбылася стыкавая нарада прадстаўнікоў грузавой гаспадаркі Беларускай і Маскоўскай чыгунак па абмеркаванні пытанняў узаемадзеяння для забеспячэння бесперашкоднай працы на міждзяржаўных стыках.

    Дэлегацыю Беларускай чыгункі ўзначаліла Ірына Каплеўская, першы намеснік начальніка службы грузавой работы і знешнеэканамічнай дзейнасці Беларускай чыгункі, дэлегацыю Маскоўскай чыгункі – намеснік начальніка Маскоўскай чыгункі па Смаленскаму тэрытарыяльнаму кіраванню філіяла ААТ «РЖД» Арцём Усцінаў.

    Чытаць далей…
  • 11 снежня 2025 года адбылася сустрэча работнікаў Упраўлення Беларускай чыгункі з кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёна г. Мінска
    12 снежня 2025
    11 снежня 2025 года адбылася сустрэча работнікаў Упраўлення Беларускай чыгункі з кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёна г. Мінска

    Мерапрыемства прайшло ў рамках Адзінага дня інфармавання. Кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Раман Мельнік абмеркаваў з чыгуначнікамі ключавую тэму інфармацыйнага парадку дня – «Пяцігодка якасці – вынікі года добраўпарадкавання».

    Выступаючы перад прысутнымі, Раман Іванавіч распавёў аб асноўных мерапрыемствах, якія праводзяцца ў Ленінскім раёне г. Мінска, накіраваных на стварэнне і падтрыманне зручнага, бяспечнага, сучаснага і эстэтычна арганізаванага асяроддзя жыццядзейнасці людзей. Ён заклікаў прысутных прымаць актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні сваіх раёнаў.

    Чытаць далей…
  • Работнікі Ўпраўлення Беларускай чыгункі папоўнілі шэрагі членаў Беларускай партыі «Белая Русь»
    12 снежня 2025
    Работнікі Ўпраўлення Беларускай чыгункі папоўнілі шэрагі членаў Беларускай партыі «Белая Русь»

    12 снежня 2025 года на тэрыторыі Галоўпаштамта адбылося знакавае мерапрыемства – урачыстая цырымонія ўручэння партыйных білетаў членам Ленінскага раённага аддзялення г. Мінска Беларускай партыі «Белая Русь».

    У цырымоніі прынялі ўдзел кіраўнік сакратарыята Ленінскага раённага аддзялення г. Мінска Беларускай партыі «Белая Русь» Аляксей Сегаловіч, дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 130 г. Мінска імя Рут Уолер», член Беларускай партыі «Белая Русь» Дзмітрый Бекцяшкін, кіраўнікі службаў і аддзелаў Упраўлення Беларускай чыгункі, а таксама прадстаўнікі розных арганізацый Ленінскага раёна г. Мінска.

    Чытаць далей…
  • З 15 па 24 снежня 2025 года Беларуская чыгунка правядзе акцыю «Дзеці і бяспека»
    11 снежня 2025
    З 15 па 24 снежня 2025 года Беларуская чыгунка правядзе акцыю «Дзеці і бяспека»

    Напярэдадні школьных зімовых канікул Беларуская чыгунка традыцыйна правядзе акцыю «Дзеці і бяспека», якая накіравана на папярэджанне і прафілактыку дзіцячага траўматызму і гібелі непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

    У перыяд правядзення акцыі работнікі Беларускай чыгункі сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў арганізуюць рэйды, падчас якіх нададуць асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках.

    Чытаць далей…
  • 10 снежня 2025
    Навіны Беларускай чыгункі, кастрычнік–лістапад 2025 (177 выпуск)

    – Беларуская чыгунка захоўвае дзеючыя тарыфы на перавозкі грузаў у 2026 годзе ў міжнародных зносінах.

    – Пасажырскія перавозкі. Высокія паказчыкі ў перыяд школьных восеньскіх канікул і лістападаўскіх святаў.

    Чытаць далей…
  • Ва Ўпраўленні Беларускай чыгункі абмеркавалі пытанні асабістай інфармацыйнай бяспекі і прафілактыкі экстрэмізму
    10 снежня 2025
    Ва Ўпраўленні Беларускай чыгункі абмеркавалі пытанні асабістай інфармацыйнай бяспекі і прафілактыкі экстрэмізму

    9 снежня 2025 года ва Ўпраўленні Беларускай чыгункі адбылася інфармацыйная сустрэча па пытаннях недапушчальнасці ўдзелу работнікаў у экстрэмісцкай дзейнасці і асабістай бяспекі ў сетцы Інтэрнэт.

    У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік Начальніка дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Ігар Казлоўскі, начальнік службы інфармацыйнай бяспекі Ўпраўлення Беларускай чыгункі Яўген Саўчык, а таксама работнікі Ўпраўлення Беларускай чыгункі.

    Чытаць далей…
  • 24 снежня 2025 года ў першы рэйс адправіцца «Навагодні экспрэс» Дзіцячай чыгункі імя К.С.Заслонава
    05 снежня 2025
    24 снежня 2025 года ў першы рэйс адправіцца «Навагодні экспрэс» Дзіцячай чыгункі імя К.С.Заслонава

    «Навагодні экспрэс» будзе курсіраваць па Дзіцячай чыгунцы імя К.С.Заслонава ў дні зімовых канікул, калядных і навагодніх святаў з 24 снежня 2025 года па 7 студзеня 2026 года.

    Падарожжа на святочным цягніку падарыць пасажырам масу станоўчых эмоцый. У дарозе гасцей будуць суправаджаць героі любімых казак. На станцыі Сасновы бор дзеці і іх бацькі зробяць прыпынак. Тут, на лясной паляне, будзе арганізавана навагодняе тэатралізаванае прадстаўленне з удзелам Дзеда Мароза і Снягуркі, а таксама персанажаў вядомых мультфільмаў.

    Чытаць далей…
  • Лепшых шахматыстаў вызначылі па выніках адкрытага турніру БЧ сярод чыгуначнікаў
    01 снежня 2025
    Лепшых шахматыстаў вызначылі па выніках адкрытага турніру БЧ сярод чыгуначнікаў

    29–30 лістапада 2025 года ў Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў прайшоў адкрыты турнір па шахматах. Удзельнікамі спаборніцтва сталі работнікі беларускай магістралі ў складзе 6 зборных каманд аддзяленняў Беларускай чыгункі і Гомельскага вагонабудаўнічага завода.

    Арганізатарамі турніру выступілі Дзяржаўнае аб'яднанне «Беларуская чыгунка» і Аб'яднаная галіновая прафсаюзная арганізацыя чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.

    Чытаць далей…

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць