Прадстаўнікі БЧ абмеркавалі пытанні развіцця электрычнага транспарту ў рамках пасяджэння круглага стала ў БелДУТе
25 лістапада 2025
21 лістапада 2025 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту ў рамках XIV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Праблемы бяспекі на транспарце» адбылося пасяджэнне круглага стала на тэму «Электрычны транспарт Рэспублікі Беларусь: стан і перспектывы развіцця».
У яго рабоце прынялі ўдзел галоўны інжынер дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Сяргей Навадворскі, кіраўнікі службаў Упраўлення Беларускай чыгункі, прадстаўнікі Міністэрства транспарту і камунікацый, Міністэрства энергетыкі, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама прадстаўнікі акадэмічнай і галіновай навукі.
У рамках круглага стала былі заслуханы даклады аб вопыце электрыфікацыі чыгуначнай сеткі Беларускай чыгункі, міжнародным вопыце арганізацыі фінансавання буйных інфраструктурных праектаў чыгуначнага транспарту з удзелам дзяржавы.
Удзельнікі абмеркавалі эканамічныя, экалагічныя і сацыяльныя аспекты электрыфікацыі розных відаў транспарту ў Рэспубліцы Беларусь.
У ходзе пасяджэння было адзначана павелічэнне долі электрыфікаваных участкаў як прамы ўклад у зніжэнне вугляроднага следу транспартнага сектара і дасягненне нацыянальных мэтаў ўстойлівага развіцця.
Таксама ўдзельнікі сустрэчы выказалі меркаванне аб неабходнасці распрацоўкі міжгаліновага дакумента – Канцэпцыі развіцця і павелічэння электраспажывання ў Рэспубліцы Беларусь да 2050 года, з уключэннем падыходаў па развіцці перавозак электрыфікаваным электратранспартам на доўгатэрміновы перыяд.
Па выніках работы круглага стала былі сфарміраваны канцэптуальныя рашэнні, накіраваныя на далейшы рост перавозак электрыфікаваным электратранспартам у нашай краіне.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2025 год













