Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Паважаныя чыгуначнікі! Дарагія ветэраны!

04 лістапада 2025

Прыміце самыя сардэчныя віншаванні са святам – Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!

Кастрычнік 1917-го падарыў многім народам унікальны шанс стаць паўнапраўнымі гаспадарамі на сваёй зямлі. І беларусы ў поўнай меры скарысталіся ім, пабудаваўшы дзяржаву, заснаваную на прынцыпах сацыяльнай справядлівасці і павагі да людзей працы. Гэта стварыла ўмовы для нацыянальнага адраджэння Беларусі, пабудовы грамадства, у якім галоўнай каштоўнасцю з'яўляецца чалавек.

Адзначаючы гэтае свята, мы аддаём даніну павагі пакаленням савецкіх людзей, якія заклалі падмурак сучаснай эканомікі, чыімі дасягненнямі ў навуцы, спорце, культуры мы ганарымся і сёння. Ганарымся і папярэднімі пакаленнямі чыгуначнікаў, якія з'яўляюцца для нас прыкладам патрыятызму, невычэрпнай энергіі, прафесіяналізму і высокай адказнасці.

Паважаныя калегі! У гэты святочны дзень жадаем вам моцнага здароўя і мірнага неба, сямейнага дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, поспехаў ва ўсіх пачынаннях і дасягненні пастаўленых мэтаў на карысць нашай цудоўнай Беларусі!


Начальнік дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка»                                         В.Я.Вярэніч

Старшыня Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай
арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў                                                    І.С.Камароўскі

Старшыня арганізацыі ветэранаў Беларускай чыгункі                                                 С.П.Гогалеў


Да спісу навін за 2025 год

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць