Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у Міжнароднай выставе і канферэнцыі ITTC – 2025 («Міжнародныя транспартна-транзітныя калідоры: узаемасувязь і развіццё – 2025») у Туркменістане
13 лістапада 2025
12–13 лістапада 2025 года дэлегацыя БЧ на чале з першым намеснікам Начальніка дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Аляксандрам Харашэвічам прыняла ўдзел у Міжнароднай выставе і канферэнцыі ITTC – 2025 («Міжнародныя транспартна-транзітныя калідоры: узаемасувязь і развіццё – 2025»), якія адбыліся ў горадзе Ашхабадзе.
На Міжнароднай канферэнцыі ў ходзе панэльнай сесіі «Міжнароднае супрацоўніцтва і інвестыцыі – рухаючая сіла транспарту будучыні» Аляксандр Анатольевіч выступіў з дакладам, у якім азнаёміў удзельнікаў сустрэчы з патэнцыялам беларускай магістралі ў сферы грузавых перавозак. Ён адзначыў, што ў цяперашні час Беларускай чыгункай ажыццяўляецца перавозка любых відаў грузаў у розных напрамках і прадастаўляецца шырокі пералік паслуг, якія ахопліваюць кожны з этапаў перавозачнага працэсу. Па інфраструктуры БЧ штосутачна забяспечваецца праследаванне да 300 пар грузавых цягнікоў, якія ідуць у розных напрамках.
Аляксандр Харашэвіч расказаў аб магчымасцях беларускай магістралі ў забеспячэнні праследавання па тэрыторыі Беларусі транзітных грузапатокаў, а таксама падкрэсліў важнасць далейшага ўзаемадзеяння Беларускай чыгункі і Туркменскіх чыгунак па арганізацыі сумесных праектаў з задзейнічаннем патэнцыялу двух міжнародных транспартных калідораў: МТК «Усход – Захад – Усход» і МТК «Поўнач – Поўдзень». «Беларуская чыгунка гатова прапанаваць сваю тэрмінальную інфраструктуру для арганізацыі перавозак пры пабудове чыгуначных маршрутаў з краін Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну ў напрамку краін ЕС, а таксама забяспечыць бесперашкоднае праследаванне цягнікоў па тэрыторыі краіны», – рэзюмаваў ён.
У завяршэнне свайго выступлення першы намеснік Начальніка дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» выказаў упэўненасць, што сумеснымі намаганнямі з Туркменскімі чыгункамі атрымаецца сфарміраваць збалансаваныя рашэнні па арганізацыі новых лагістычных маршрутаў і развіцці перспектыўных транспартна-транзітных калідораў, што дазволіць павялічыць перавозкі грузаў у краіны Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна і ў зваротным паведамленні ў краіны ЕС і ЕАЭС.
Акрамя таго, у рамках візіту дэлегацыі беларускай магістралі ў Туркменістан адбыліся рабочыя сустрэчы першага намесніка Начальніка дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Аляксандра Харашэвіча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Туркменістане Станіславам Чапурным, намеснікам Міністра чыгуначнага транспарту Туркменістана Сілапбердзі Нурбердыевым, Генеральным Сакратаром Міжнароднага Каардынацыйнага савета па транс'еўразійскіх перавозках (КСТП) Міхаілам Ганчаровым, у рамках якіх былі абмеркаваны перспектыўныя напрамкі далейшага супрацоўніцтва па развіцці грузавых перавозак чыгуначным транспартам у рамках МТК «Поўнач – Поўдзень».
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2025 год













