Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Турыстычны цэнтр «Дартур» Беларускай чыгункі прыняў першую групу турыстаў з Расійскай Федэрацыі ў рамках новага чыгуначнага праекта «Жамчужыны Беларусі»

26 жніўня 2025

З мэтай пашырэння чыгуначных маршрутаў паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй турыстычны цэнтр «Дартур» БЧ сумесна з расійскімі калегамі з ААТ «РЖД» распрацаваў новы праект «Жамчужыны Беларусі», які стартаваў 22 жніўня 2025 года.

Госці з Расійскай Федэрацыі на працягу двух дзён здзейснілі займальнае падарожжа з Масквы ў Гомель, Магілёў, Шклоў і Александрыю. Насычаная турыстычная праграма пілотнага праекта прадугледжвала знаёмства з мясцовымі славутасцямі, гісторыяй, культурай і традыцыямі нашай краіны, дэгустацыю страў нацыянальнай кухні.

Так, у горадзе над Сожам для турыстаў было арганізавана наведванне мясцовай жамчужыны – жывапіснага Гомельскага палацава-паркавага ансамбля.

У Магілёве расійскія госці ўбачылі старажытныя фрэскі кафедральнага касцёла Успення Дзевы Марыі і Святога Станіслава і Свята-Мікольскага жаночага манастыра, пабывалі ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі, на Алеі Герояў і ў мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле».

Акрамя таго, турысты наведалі малую радзіму Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – аграгарадок Александрыя. У школе, дзе вучыўся Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, для іх арганізавалі экскурсію. Гасцям паказалі і знакамітую Трафімаву крыніцу з гаючай вадой.

У рамках чыгуначнага падарожжа расійскія турысты азнаёміліся з работай беларускіх нафтавікоў, ацанілі ўнікальныя вырабы з лазы і керамікі ў Цэнтры народнай творчасці і рамёстваў у г.п. Копысь.

Улічваючы станоўчыя водгукі, турыстычны цэнтр «Дартур» БЧ плануе працягнуць развіццё і рэалізацыю праекта «Жамчужыны Беларусі».


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2025 год

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць