Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўныя навіны

Чэрвень

  • Больш за 80 рацыяналізатарскіх прапаноў распрацавана і ўкаранёна ў арганізацыях Беларускай чыгункі за 5 месяцаў 2025 года
    27 чэрвеня 2025
    Больш за 80 рацыяналізатарскіх прапаноў распрацавана і ўкаранёна ў арганізацыях Беларускай чыгункі за 5 месяцаў 2025 года

    Напярэдадні Дня вынаходніка і рацыяналізатара ў арганізацыях і адасобленых структурных падраздзяленнях Беларускай чыгункі падвялі вынікі рацыяналізатарскай дзейнасці.

    Так, за 5 месяцаў 2025 года было ўкаранёна больш за 80 рацпрапаноў, ад выкарыстання якіх атрыманы эканамічны эфект звыш 1 млн рублёў. Свой тэхнічны талент і вынаходніцкія здольнасці праявілі больш за 160 спецыялістаў беларускай магістралі.

    Найбольшы эканамічны эфект ад укаранення рацыяналізатарскіх прапаноў атрыманы наватарамі Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі, дзе пададзена і ўкаранёна 10 рацпрапаноў, эканамічны эфект ад якіх склаў амаль 350 тыс. рублёў.

    Чытаць далей…
  • Беларускую магістраль на IV Еўразійскім эканамічным форуме прадставіў першы намеснік Начальніка дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Аляксандр Харашэвіч
    26 чэрвеня 2025
    Беларускую магістраль на IV Еўразійскім эканамічным форуме прадставіў першы намеснік Начальніка дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Аляксандр Харашэвіч

    Маштабнае мерапрыемства праходзіць 26–27 чэрвеня 2025 года ў Мінску з удзелам кіраўнікоў і прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады дзяржаў – членаў ЕАЭС і трэціх краін, Еўразійскай эканамічнай камісіі, прадстаўнікоў міжнародных арганізацый, а таксама кіраўнікоў буйнога, сярэдняга і малога бізнесу дзяржаў – членаў ЕАЭС і трэціх краін.

    Галоўная тэма Форуму – «Стратэгія Еўразійскай эканамічнай інтэграцыі: вынікі і перспектывы». У праграме заяўлена правядзенне 6 буйных тэматычных блокаў, якія ўключаюць 35 мерапрыемстваў, удзельнікамі якіх сталі каля 3 тыс.чалавек з 33 краін.

    Чытаць далей…
  • 25 чэрвеня 2025 года ва Ўпраўленні БЧ адбылося пасяджэнне камісіі па супрацьдзеянні карупцыі
    26 чэрвеня 2025
    25 чэрвеня 2025 года ва Ўпраўленні БЧ адбылося пасяджэнне камісіі па супрацьдзеянні карупцыі

    Мерапрыемства прайшло пад старшынствам першага намесніка Начальніка дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Аляксандра Харашэвіча.

    Першым на разгляд было вынесена пытанне выканання патрабаванняў заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй у частцы дэкларавання даходаў і маёмасці кіраўнікамі дзяржпрадпрыемстваў і арганізацый, у статутным фондзе якіх 50 і больш працэнтаў доляй (акцый) знаходзяцца ва ўласнасці дзяржавы.

    Чытаць далей…
  • Маладзёжныя гульні «Мы разам» сярод работнікаў Беларускай чыгункі прайшлі 21–22 чэрвеня 2025 года ў Баранавіцкім раёне
    23 чэрвеня 2025
    Маладзёжныя гульні «Мы разам» сярод работнікаў Беларускай чыгункі прайшлі 21–22 чэрвеня 2025 года ў Баранавіцкім раёне

    Маладзёжныя гульні «Мы разам» сярод работнікаў Беларускай чыгункі праводзіліся ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 80-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

    У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды шасці аддзяленняў дарогі.

    Прадстаўнікі каманд спаборнічалі ў меткасці ў стральбе з лука, лоўкасці ў вяровачным парку і валоданні мячом, пакаралі водную стыхію на катамаранах і сапбордах, адточвалі тактычнае і лагічнае мысленне ў айсштоку. Кожная гульня была відовішчнай і эмацыйнай, патрабавала канцэнтрацыі, сабранасці і хуткасці рэакцыі.

    22 чэрвеня 2025 года ў 12.00 разам з усёй краінай удзельнікі гульняў ушанавалі памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа хвілінай маўчання.

    Чытаць далей…
  • Ва Ўпраўленні Беларускай чыгункі прайшла анлайн-сустрэча з прадстаўнікамі ААТ «Расійскія чыгункі» і карпаратыўнага ўніверсітэта ААТ «РЖД»
    20 чэрвеня 2025
    Ва Ўпраўленні Беларускай чыгункі прайшла анлайн-сустрэча з прадстаўнікамі ААТ «Расійскія чыгункі» і карпаратыўнага ўніверсітэта ААТ «РЖД»

    20 чэрвеня 2025 года ў рамках мерапрыемстваў па рэалізацыі Дарожнай карты ўзаемадзеяння ААТ «РЖД» з дзяржаўным аб'яднаннем «Беларуская чыгунка» ў галіне тэхналагічнай незалежнасці чыгуначнага транспарту адбылася анлайн-сустрэча па тэме «Лідары лічбавай трансфармацыі».

    Мерапрыемства прайшло пры ўдзеле начальніка службы інфармацыйных тэхналогій Ігара Адлігі, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў Упраўлення беларускай магістралі і прадстаўнікоў ААТ «РЖД».

    Выступаючы з дакладам, Ігар Іванавіч падзякаваў расійскім калегам за ўдзел у гэтай сустрэчы, расказаў аб стратэгіі развіцця інфармацыйных тэхналогій на Беларускай чыгунцы. Ён адзначыў, што выбраная тэматыка з'яўляецца актуальнай для нашых дарог і звязана з развіццём лічбавай эканомікі абедзвюх краін.

    Чытаць далей…
  • Ва Ўпраўленні Беларускай чыгункі абмеркавалі пытанні выканання антыкарупцыйнага заканадаўства
    19 чэрвеня 2025
    Ва Ўпраўленні Беларускай чыгункі абмеркавалі пытанні выканання антыкарупцыйнага заканадаўства

    19 чэрвеня 2025 года ва Ўпраўленні Беларускай чыгункі адбылася сустрэча працоўнага калектыву са старэйшым пракурорам па асаблівых даручэннях упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства на транспарце і ў мытных органах Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь Арцёмам Маймусавым.

    На парадку дня пытанні, накіраваныя на папярэджанне карупцыі і карупцыйных схем, а таксама тлумачэнне адказнасці за такія супрацьпраўныя дзеянні.

    Прадстаўнік Генпракуратуры Арцём Маймусаў расказаў работнікам Упраўлення БЧ аб злачынствах, звязаных з карупцыйнымі праявамі. Арцём Аляксандравіч перасцярог ад атрымання выгады шляхам падазроных здзелак і дамоўленасцей. На канкрэтных прыкладах карупцыйных злачынстваў, учыненых на Беларускай чыгунцы, праваахоўнік расказаў аб схемах іх здзяйснення, няўхільнасці пакарання і наступствах, да якіх яны прывялі.

    Чытаць далей…
  • 19 чэрвеня 2025
    Пасяджэнне камісіі па супрацьдзеянні карупцыі

    25 чэрвеня 2025 года ў 14.00 у памяшканні 634 па адрасе: г. Мінск, вул. Леніна,17 (Упраўленне Беларускай чыгункі) адбудзецца пасяджэнне камісіі па супрацьдзеянні карупцыі ў дзяржаўным аб'яднанні «Беларуская чыгунка».

    Чытаць далей…
  • Кіраўніцтва Беларускай чыгункі 20 чэрвеня 2025 года правядзе прамую тэлефонную лінію
    16 чэрвеня 2025
    Кіраўніцтва Беларускай чыгункі 20 чэрвеня 2025 года правядзе прамую тэлефонную лінію

    У пятніцу, 20 чэрвеня 2025 года, Беларуская чыгунка правядзе прамую тэлефонную лінію па тэме: «Арганізацыя пасажырскіх перавозак, расклад руху цягнікоў».

    На пытанні адкажа першы намеснік Начальніка дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Аляксандр Анатольевіч Харашэвіч.

    Чытаць далей…
  • У рамках Міжнароднага дня бяспекі на чыгуначных пераездах 13 чэрвеня 2025 года Беларуская чыгунка правяла шэраг прафілактычных мерапрыемстваў
    13 чэрвеня 2025
    У рамках Міжнароднага дня бяспекі на чыгуначных пераездах 13 чэрвеня 2025 года Беларуская чыгунка правяла шэраг прафілактычных мерапрыемстваў

    Падчас акцыі работнікамі беларускай магістралі сумесна з супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі на чыгуначных пераездах было арганізавана дзяжурства. Вадзіцелям уручылі тэматычныя памяткі і нагадалі аб правілах перасячэння чыгуначных пераездаў аўтатранспартам, а таксама выявілі парушальнікаў.

    БЧ надае вялікую ўвагу прафілактыцы ДТЗ на пераездах і іх тэхнічным стане. Штогод у перыяд з 1 красавіка па 1 чэрвеня Беларускай чыгункай ажыццяўляецца камісійнае абследаванне чыгуначных пераездаў з наступным устараненнем выяўленых недахопаў.

    Чытаць далей…
  • Работнікаў Беларускай чыгункі навучаюць аказваць першую дапамогу
    13 чэрвеня 2025
    Работнікаў Беларускай чыгункі навучаюць аказваць першую дапамогу

    У рамках правядзення тэхнічнай вучобы на прадпрыемствах Беларускай чыгункі службай аховы працы і прамысловай бяспекі кіравання БЧ пачата рэалізацыя праграмы навучання работнікаў метадам аказання першай дапамогі пры раптоўных пагаршэннях стану здароўя і траўмах.

    Заняткі праводзіць начальнік аддзела аховы здароўя Аляксандр Давыдаў (урач анестэзіёлаг-рэаніматолаг).

    Чытаць далей…
  • Прадстаўнікі студэнцкіх атрадаў Беларускай чыгункі прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі рэспубліканскага адкрыцця трэцяга працоўнага семестра-2025, прысвечанага 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
    13 чэрвеня 2025
    Прадстаўнікі студэнцкіх атрадаў Беларускай чыгункі прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі рэспубліканскага адкрыцця трэцяга працоўнага семестра-2025, прысвечанага 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

    Мерапрыемства прайшло на плошчы Дзяржаўнага сцяга ў Мінску. У якасці ганаровага госця ў ім таксама прыняў удзел галоўны дарожны рэвізор па бяспецы руху цягнікоў Беларускай чыгункі Віктар Ціхановіч.

    Урачыстая цырымонія аб'яднала каля 800 байцоў студэнцкіх атрадаў ГА «БРСМ» з усіх рэгіёнаў краіны. Беларускую магістраль прадставілі навучэнцы Аршанскага каледжа – філіяла БелДУТа – юнакі і дзяўчаты студатрадаў «Магістраль» імя К.С.Заслонава і «Экспрэс» імя С.І.Грыцаўца Мінскага вагоннага ўчастка. Хлопцы працуюць праваднікамі пасажырскіх вагонаў у міжнародных цягніках Мінск–Санкт-Пецярбург і Мінск–Анапа.

    Чытаць далей…
  • Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у 52-й сесіі Нарады Міністраў АСЧ
    13 чэрвеня 2025
    Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у 52-й сесіі Нарады Міністраў АСЧ

    10–13 чэрвеня 2025 года ў г. Ціндао (Кітайская Народная Рэспубліка) пад старшынствам дзяржаўнай адміністрацыі чыгунак Кітайскай Народнай Рэспублікі адбылася 52-я сесія Нарады Міністраў Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак (АСЧ).

    У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі і прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, якія курыруюць чыгуначны транспарт, чыгуначных кампаній, якія маюць адпаведныя паўнамоцтвы, з 21 краіны-члена АСЧ. Дэлегацыю Беларускай чыгункі ўзначаліў намеснік Начальніка дзяржаўнага аб'яднання  «Беларуская чыгунка» Уладзімір Быцкевіч.

    У рамках сесіі Нарады Міністраў АСЧ былі разгледжаны актуальныя пытанні функцыянавання і развіцця чыгуначнага транспарту, прыняты рашэнні па далейшых прыярытэтных напрамках работы арганізацыі па ўдасканаленні нарматыўнай прававой базы і фарміраванні ўзгодненай транспартнай палітыкі ў сферы арганізацыі грузавых і пасажырскіх перавозак у міжнародных зносінах, павышэнню канкурэнтаздольнасці чыгуначнага транспарту ў еўраазіяцкіх зносінах, развіццю міжнародных транспартных калідораў і інш.

    Чытаць далей…
  • 12 чэрвеня 2025 года на базе выхаваўча-аздараўленчага лагера імя М.Гастэлы Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі прайшоў выязны семінар дэпутатаў Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў па пытаннях арганізацыі летняга аздараўлення
    13 чэрвеня 2025
    12 чэрвеня 2025 года на базе выхаваўча-аздараўленчага лагера імя М.Гастэлы Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі прайшоў выязны семінар дэпутатаў Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў па пытаннях арганізацыі летняга аздараўлення

    Мерапрыемства прайшло пад кіраўніцтвам старшыні Мінгарсавета Арцёма Цурана. У семінары прыняў удзел намеснік начальніка Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі Павел Навуменка.

    Дэпутаты падвялі вынікі падрыхтоўчай работы дзіцячых лагераў да летняга сезона, абмеркавалі пытанні іх бяспекі і функцыянавання. Акрамя таго, у цэнтры ўвагі апынулася тэма аздараўлення дзяцей-сірот і дзяцей-інвалідаў, а таксама ажыццяўленне кантролю санітарна-эпідэміялагічнай сітуацыі ў лагерах.

    Старшыня Мінгарсавета Арцём Цуран даў высокую ацэнку падрыхтоўцы летняй аздараўленчай кампаніі.

    Чытаць далей…
  • Ва Упраўленні Беларускай чыгункі прайшла сустрэча ветэранаў камсамольскага руху – былых работнікаў магістралі c маладзежным актывам
    12 чэрвеня 2025
    Ва Упраўленні Беларускай чыгункі прайшла сустрэча ветэранаў камсамольскага руху – былых работнікаў магістралі c маладзежным актывам

    Напярэдадні Дня моладзі і студэнцтва ва Упраўленні Беларускай чыгункі 11 чэрвеня 2025 года адбылася сустрэча ветэранаў камсамольскага руху – былых работнікаў магістралі з маладзёжнымі лідэрамі, старшынямі каардынацыйных саветаў і сакратарамі вузлавых камітэтаў ГА «БРСМ» беларускай магістралі.

    У мерапрыемстве прынялі ўдзел ветэраны працы: былы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Вячаслаў Абрамаў, былы начальнік службы ўпраўлення персаналам Упраўлення чыгункі Аляксандр Нікіценка і былы першы намеснік начальніка службы ўпраўлення персаналам Уладзімір Сцяпук.

    Адкрыў сустрэчу начальнік аддзела ідэалогіі і сацыяльна-культурнай работы Упраўлення беларускай магістралі Андрэй Баравы. Ён адзначыў, што пры арганізацыі работы з моладдзю вельмі важна захаваць пераемнасць пакаленняў і перадаць маладым чыгуначнікам бясцэнны вопыт і набытыя веды ветэранаў Беларускай чыгункі.

    Чытаць далей…
  • Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у 82-м пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў – удзельніц Садружнасці
    12 чэрвеня 2025
    Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у 82-м пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў – удзельніц Садружнасці

    10–11 чэрвеня 2025 года ў г. Душанбэ (Рэспубліка Таджыкістан) адбылося 82-е пасяджэнне Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Пасяджэнне Савета праведзена пад старшынствам генеральнага дырэктара – старшыні праўлення ААТ «РЖД» Алега Белазёрава.

    У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі чыгунак Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Грузіі, Ірана, Латвіі і Эстоніі, а таксама прадстаўнікі Выканаўчага камітэта СНД і Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў чыгуначнікаў.

    Дэлегацыю беларускай магістралі ўзначаліў першы намеснік Начальніка дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Аляксандр Харашэвіч.

    Чытаць далей…
  • 10 чэрвеня 2025
    Відэанавіны Беларускай чыгункі, чэрвень 2025 (173 выпуск)

    – Адзіны дзень інфармавання з удзелам Начальніка чыгункі прайшоў у Гомельскім аддзяленні.

    – Кіраўнік беларускай магістралі правёў рабочую сустрэчу з дэлегацыяй Навукова-даследчага інстытута чыгуначнага транспарту з Расійскай Федэрацыі.

    Чытаць далей…
  • На Беларускай чыгунцы прысвоены ганаровыя званні ў галіне рацыяналізатарскай і вынаходніцкай дзейнасці
    10 чэрвеня 2025
    На Беларускай чыгунцы прысвоены ганаровыя званні ў галіне рацыяналізатарскай і вынаходніцкай дзейнасці

    Па выніках 2024 года ў галіне рацыяналізатарскай дзейнасці ганаровыя званні прысвоены 67 работнікам – аўтарам рацпрапаноў, ад укаранення якіх у 2024 годзе атрыманы найбольшы эканамічны эфект.

    «Лепшымі рацыяналізатарамі Беларускай чыгункі»  сталі 30 спецыялістаў, а «Лепшымі маладымі рацыяналізатарамі Беларускай чыгункі» – 12. Таксама 25 работнікам магістралі прысвоена ганаровае званне «Лепшы арганізатар тэхнічнай творчасці Беларускай чыгункі».

    Ганаровых званняў удастоены чыгуначнікі за актыўную дзейнасць, распрацоўку рацыяналізатарскіх прапаноў, якія знайшлі шырокае прымяненне ў арганізацыях БЧ.

    Чытаць далей…
  • Зборная каманда Беларускай чыгункі атрымала ўпэўненую перамогу ў спартакіядзе Мінтранса
    09 чэрвеня 2025
    Зборная каманда Беларускай чыгункі атрымала ўпэўненую перамогу ў спартакіядзе Мінтранса

    Другі этап рэспубліканскай спартакіяды сярод структурных падраздзяленняў і арганізацый Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь прайшоў з 6 па 8 чэрвеня 2025 года. На базе ўстановы «Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы» работнікі транспартнай галіны Беларусі змагаліся ў 5 відах спорту: плаванні, міні-футболе, лёгкаатлетычным кросе, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі і дартсе.

    У другім этапе галіновых спаборніцтваў зборная беларускай магістралі стала лідарам у чатырох з пяці відаў спорту. Высокі спартыўны вынік быў дасягнуты дзякуючы добраму ўзроўню спартыўнай падрыхтоўкі і волі да перамогі ўсіх удзельнікаў каманды чыгуначнікаў.

    Чытаць далей…
  •  На Беларускай чыгунцы падвялі вынікі конкурсу-чэленджа відэаролікаў «Чыстая чыгунка» сярод работнікаў магістралі
    09 чэрвеня 2025
    На Беларускай чыгунцы падвялі вынікі конкурсу-чэленджа відэаролікаў «Чыстая чыгунка» сярод работнікаў магістралі

    У рамках Года добраўпарадкавання і напярэдадні Сусветнага дня навакольнага асяроддзя на Беларускай чыгунцы быў праведзены конкурс-чэлендж «Чыстая чыгунка» сярод работнікаў магістралі.

    Усяго было прадстаўлена 18 відэаролікаў з усіх аддзяленняў дарогі. Самымі актыўнымі былі Мінскае і Магілёўскае аддзяленні. Кожнае з іх адправіла па 6 работ.

    Мэта мерапрыемства – фарміраванне экалагічнай культуры, свядомасці і светапогляду, прыцягненне ўвагі работнікаў Беларускай чыгункі да праблем навакольнага асяроддзя.

    Чытаць далей…
  • Прадстаўнікі Беларускай чыгункі прынялі ўдзел у Пятым форуме медыйнай супольнасці Беларусі «Mедыя сёння: фокус на праўду»
    06 чэрвеня 2025
    Прадстаўнікі Беларускай чыгункі прынялі ўдзел у Пятым форуме медыйнай супольнасці Беларусі «Mедыя сёння: фокус на праўду»

    Мерапрыемства прайшло 5–6 чэрвеня 2025 года ў Гомелі.

    У горадзе над Сожам сабраліся кіраўнікі і супрацоўнікі СМІ, эксперты, блогеры, прадстаўнікі профільных ВНУ і ідэалагічнага актыву, дзяржорганаў, якія курыруюць пытанні інфармацыйнай палітыкі, прэс-сакратары.

    Беларускую магістраль на форуме прадставілі намеснік начальніка аддзела ідэалогіі і сацыяльна-культурнай працы – кіраўнік прэс-цэнтра Упраўлення БЧ Юлія Кучынская і галоўны рэдактар газеты «Чыгуначнік Беларусі» Дзмітрый Клус.

    Чытаць далей…
Новости

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць