Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўныя навіны

Красавік

  • Паважаныя ветэраны і работнікі Беларускай чыгункі!
    30 красавіка 2025
    Паважаныя ветэраны і работнікі Беларускай чыгункі!

    Прыміце самыя шчырыя віншаванні са святам!

    Першамай напоўнены святлом і цяплом вясновага сонца. Гэта свята аб'ядноўвае прафесіі і пакаленні, дарыць душэўны ўздым і энергію, а такія паняцці, як Мір і Праца з'яўляюцца вечнымі сімваламі стварэння і гармоніі, залогам паспяховага развіцця грамадства, умацавання эканомікі, павышэння дабрабыту народа.

    Працавітасць – гэта тая рыса, якая заўсёды аб'ядноўвала беларусаў. Для старэйшага пакалення першамайскія традыцыі напоўнены пачуццём згуртаванасці і павагі да стваральнай працы. Моладзь у святочных урачыстасцях знаходзіць адлюстраванне новых ідэй і здзяйсненняў.

    Чытаць далей…
  •  Да 80-годдзя Вялікай Перамогі 30 красавіка 2025 года на чыгуначным вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі выканалі песні ваенных гадоў
    30 красавіка 2025
    Да 80-годдзя Вялікай Перамогі 30 красавіка 2025 года на чыгуначным вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі выканалі песні ваенных гадоў

    На чыгуначным вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі адбыўся сумесны флэшмоб Беларускай чыгункі і Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь, прымеркаваны да 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

    У патрыятычнай акцыі прынялі ўдзел работнікі і ветэраны Упраўлення і Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі, выхаванцы Дзіцячай чыгункі імя К.С. Заслонава, работнікі арганізацый чыгуначнага падпарадкавання, а таксама супрацоўнікі і аркестр Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь, выхаванцы ваенна-патрыятычнага клуба «ЗУБР» Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь.

    Чытаць далей…
  • Работнікі Беларускай чыгункі ва ўрачыстай абстаноўцы прынеслі клятву аб недапушчальнасці карупцыйных праяў
    26 красавіка 2025
    Работнікі Беларускай чыгункі ва ўрачыстай абстаноўцы прынеслі клятву аб недапушчальнасці карупцыйных праяў

    26 красавіка 2025 года на беларускай магістралі адбыўся адзіны дзень прынясення ўрачыстай клятвы работніка дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» аб недапушчальнасці карупцыйных праяў. Ён прайшоў ва Упраўленні Беларускай чыгункі ў фармаце відэаканферэнцыі.

    У мерапрыемстве прынялі ўдзел Начальнік дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Валерый Вярэніч, яго намеснікі, кіраўнікі структурных падраздзяленняў Упраўлення Беларускай чыгункі, яе арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў, кіраўнікі аддзяленняў БЧ і іх структурных падраздзяленняў.

    Чытаць далей…
  • Напярэдадні Свята працы на Беларускай чыгунцы ўзнагародзілі пераможцаў чыгуначнага конкурсу сярод работнікаў масавых прафесій на званне «Лепшы па прафесіі на чыгуначным транспарце» па выніках 2024 года
    26 красавіка 2025
    Напярэдадні Свята працы на Беларускай чыгунцы ўзнагародзілі пераможцаў чыгуначнага конкурсу сярод работнікаў масавых прафесій на званне «Лепшы па прафесіі на чыгуначным транспарце» па выніках 2024 года

    26 красавіка 2025 года, напярэдадні Свята працы, у Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў чыгуначнага конкурсу «Лепшы па прафесіі на чыгуначным транспарце» за 2024 год.

    Конкурс праводзіцца штогод з мэтай стымулявання высокапрадукцыйнай працы, павышэння матывацыі і майстэрства работнікаў беларускай магістралі.

    У 2024 годзе ўдзельнікамі конкурсу «Лепшы па прафесіі на чыгуначным транспарце» сталі прадстаўнікі розных прафесій і спецыяльнасцяў: дзяжурныя па станцыі і саставіцелі цягнікоў, машыністы лакаматываў і іх памочнікі, цягніковыя і лакаматыўныя дыспетчары, білетныя касіры і праваднікі пасажырскіх вагонаў і інш. Па выніках конкурсу пераможцамі прызнаны 129 работнікаў з 12-ці гаспадарак беларускай магістралі.

    Заслужаныя ўзнагароды пераможцам конкурсу «Лепшы па прафесіі на чыгуначным транспарце» ўручыў Начальнік дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Валерый Вярэніч.

    Чытаць далей…
  • 26 красавіка 2025 года Беларуская чыгунка напярэдадні Свята працы правяла суботнік у гісторыка-культурным комплексе «Лінія Сталіна»
    26 красавіка 2025
    26 красавіка 2025 года Беларуская чыгунка напярэдадні Свята працы правяла суботнік у гісторыка-культурным комплексе «Лінія Сталіна»

    На тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна» працавалі работнікі Упраўлення Беларускай чыгункі, актыўная моладзь пярвічных арганізацый ГА «БРСМ» прадпрыемстваў Мінскага чыгуначнага вузла як Мінскага аддзялення чыгункі, так і прадпрыемстваў чыгуначнага падпарадкавання, прадстаўнікі арганізацыі ветэранаў беларускай магістралі і выхаванцы Дзіцячай чыгункі імя К.С. Заслонава. Мерапрыемства прымеркавана да 80-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і Года добраўпарадкавання.

    Прадстаўнікі беларускай магістралі навялі парадак на тэрыторыі экспазіцыі «Наш бронецягнік...», прысвечанай працоўнаму і ратнаму подзвігу ўсіх пакаленняў чыгуначнікаў Беларусі, прыбралі старую сухую расліннасць, пустазелле з тэрыторыі, дзе раней былі высаджаны кусты і дрэвы, ачысцілі выставачныя экспанаты.

    Чытаць далей…
  • 1 мая 2025 года Дзіцячая чыгунка імя К. С. Заслонава адкрые 70-ы юбілейны сезон летніх перавозак
    25 красавіка 2025
    1 мая 2025 года Дзіцячая чыгунка імя К. С. Заслонава адкрые 70-ы юбілейны сезон летніх перавозак

    1 мая 2025 года ў 9:30 на станцыі Заслонава пройдзе ўрачыстая лінейка для юных чыгуначнікаў.

    У першы рэйс «Сталічны экспрэс» адправіцца ў 11:00. Ён правязе пасажыраў па маршруце ад станцыі Заслонава праз станцыю Піянерская да станцыі Сасновы Бор і назад.

    У маі цягнікі на Дзіцячай чыгунцы імя К.С. Заслонава будуць курсіраваць у выхадныя дні 1, 3, 4, 9, 10, 11, 17, 18, 24, 25 і 31 мая. У гэтыя дні яны зробяць 15 рэйсаў з 11: 00 да 16: 58.

    Чытаць далей…
  • Начальнік дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» правёў Адзіны дзень інфармавання ў калектыве Баранавіцкай дыстанцыі электразабеспячэння
    24 красавіка 2025
    Начальнік дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» правёў Адзіны дзень інфармавання ў калектыве Баранавіцкай дыстанцыі электразабеспячэння

    24 красавіка 2025 года ў рамках адзінага дня інфармавання адбылася сустрэча Начальніка дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Валерыя Вярэніча з калектывам Баранавіцкай дыстанцыі электразабеспячэння, а таксама кіраўнікамі адасобленых структурных падраздзяленняў (філіялаў) Баранавіцкага аддзялення чыгункі. Асноўная тэма сустрэчы: 80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

    Валерый Емяльянавіч падрабязна расказаў прысутным аб перыядзе ваеннага ліхалецця і барацьбе савецкага народа з фашызмам.

    «У Беларусі няма сям'і, якую б не закранулі падзеі той самай страшнай і кровапралітнай эпохі. Уся краіна, увесь савецкі народ стаў на барацьбу з фашызмам. Нашы продкі змагаліся за свабоду і незалежнасць Радзімы, за нашу мірную будучыню. Мы не павінны забываць пра страшныя старонкі ў гісторыі Беларусі. Важна захоўваць праўдзівыя ўспаміны і перадаваць іх дзецям і моладзі», – адзначыў у сваім выступленні Валерый Емяльянавіч.

    Чытаць далей…
  • 23 красавіка 2025
    24 красавіка 2025 года Начальнік Беларускай чыгункі правядзе выязны асабісты прыём грамадзян у горадзе Баранавічы

    Начальнік дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Валерый Вярэніч у чацвер, 24 красавіка 2025 года, з 12.00 правядзе выязны асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб па адрасе: г. Баранавічы, вул. Фралянкова, 54 (зала нарад Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі).

    Чытаць далей…
  • На Беларускай чыгунцы падведзены вынікі галіновага спаборніцтва за 2024 год
    23 красавіка 2025
    На Беларускай чыгунцы падведзены вынікі галіновага спаборніцтва за 2024 год

    У дзяржаўным аб'яднанні «Беларуская чыгунка» падведзены вынікі галіновага спаборніцтва за 2024 год і вызначаны лепшыя калектывы сярод аддзяленняў чыгункі і арганізацый чыгуначнага падпарадкавання. Адпаведнае рашэнне падпісана кіраўніцтвам Беларускай чыгункі і Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.

    Сярод аддзяленняў Беларускай чыгункі па выніках галіновага спаборніцтва за 2024 год пераможцам прызнаны калектыў Магілёўскага аддзялення БЧ, другое месца прысуджана Брэсцкаму аддзяленню чыгункі, трэцяе месца – у калектыву Гомельскага аддзялення чыгункіі.

    Чытаць далей…
  •  Беларуская чыгунка падвяла вынікі конкурсу «Пісьмо салдату Перамогі», прысвечанага 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
    22 красавіка 2025
    Беларуская чыгунка падвяла вынікі конкурсу «Пісьмо салдату Перамогі», прысвечанага 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

    У мэтах патрыятычнага выхавання маладога пакалення і захавання гістарычнай памяці аб гераізме і подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны Беларуская чыгунка ва ўзаемадзеянні з установай адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту» і яго філіяламі – Брэсцкім, Гомельскім і Аршанскім каледжамі арганізавала і правяла конкурс «Пісьмо салдату Перамогі».

    Па выніках адборачных этапаў, якія праходзілі ва ўстановах адукацыі, на разгляд конкурснай камісіі ва Упраўленне Беларускай чыгункі было прадстаўлена 16 аўтарскіх работ.

    Чытаць далей…
  • Да 9 мая Беларуская чыгунка святочна ўпрыгожыла вакзалы краіны і брэндзіравала цягнікі
    22 красавіка 2025
    Да 9 мая Беларуская чыгунка святочна ўпрыгожыла вакзалы краіны і брэндзіравала цягнікі

    Чыгуначнікі свята берагуць і шануюць памяць аб гераічным подзвігу нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

    У гонар 80-гадовага юбілею Перамогі Беларуская чыгунка рэалізуе шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне гістарычнай праўды і патрыятычнае выхаванне маладога пакалення.

    Адным з найважнейшых стала ўпрыгожванне найбуйнейшых чыгуначных вакзалаў і станцый краіны, а таксама брэндзіраванне рухомага саставу святочнай сімволікай.

    Маляўнічыя фотазоны, яркія плакаты і банеры з'явіліся на вакзалах станцый: Мінск-Пасажырскі, Гродна, Брэст-Цэнтральны, Гомель, Магілёў, Віцебск. Святочная атмасфера пануе і на вакзалах станцый буйных чыгуначных вузлоў: Орша-Цэнтральная і Баранавічы-Палескія.

    Чытаць далей…
  • Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у XXXIX пасяджэнні Канферэнцыі Генеральных дырэктараў (адказных прадстаўнікоў) чыгунак АСЧ
    21 красавіка 2025
    Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у XXXIX пасяджэнні Канферэнцыі Генеральных дырэктараў (адказных прадстаўнікоў) чыгунак АСЧ

    У г. Варшаве (Рэспубліка Польшча) 14-17 красавіка 2025 года адбылося XXXIX пасяджэнне Канферэнцыі Генеральных дырэктараў (адказных прадстаўнікоў) чыгунак АСЧ.

    У ім прынялі ўдзел кіраўнікі (адказныя прадстаўнікі) 23 чыгунак і далучаныя прадпрыемствы АСЧ.

    Дэлегацыю беларускай магістралі ўзначаліў першы намеснік Начальніка дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Аляксандр Харашэвіч.

    Чытаць далей…
  • 18 красавіка 2025 года ва Упраўленні Беларускай чыгункі прайшло пасяджэнне Савета галоўных інжынераў
    21 красавіка 2025
    18 красавіка 2025 года ва Упраўленні Беларускай чыгункі прайшло пасяджэнне Савета галоўных інжынераў

    Пасяджэнне Савета галоўных інжынераў адбылося ва Упраўленні БЧ у рэжыме відэаканферэнцыі пад старшынствам галоўнага інжынера дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Сяргея Навадворскага.

    У рамках мерапрыемства быў разгледжаны праект Стратэгіі павышэння энергаэфектыўнасці Беларускай чыгункі на 2025-2040 гады, а таксама прааналізаваны перспектывы да 2030 года па пераводзе станцый беларускай магістралі на рэжымныя тэхналогіі з прымяненнем дыспетчарскай цэнтралізацыі. Акрамя таго, у ходзе пасяджэння было абмеркавана пытанне стварэння аб'ёмных кольцаў для павышэння надзейнасці і адмоваўстойлівасці тэлекамунікацыйнай інфраструктуры Беларускай чыгункі.

    Чытаць далей…
  • Да 80-годдзя Вялікай Перамогі Беларуская чыгунка праводзіць фотаконкурс сярод работнікаў магістралі
    18 красавіка 2025
    Да 80-годдзя Вялікай Перамогі Беларуская чыгунка праводзіць фотаконкурс сярод работнікаў магістралі

    На Беларускай чыгунцы аб'яўлены конкурс сярод чыгуначнікаў на лепшую фотаработу, прысвечаную 80-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

    Яго асноўная мэта – выхаванне пачуцця патрыятызму і любові да сваёй Радзімы, а таксама захаванне гістарычнай памяці аб гераізме і мужнасці савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

    Чытаць далей…
  • 51 тысяча работнікаў Беларускай чыгункі прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку 12 красавіка 2025 года
    14 красавіка 2025
    51 тысяча работнікаў Беларускай чыгункі прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку 12 красавіка 2025 года

    Для арганізацыі і правядзення суботніка на БЧ была створана рабочая група. У яе склад увайшлі кіраўніцтва Беларускай чыгункі і Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, кіраўнікі службаў кіравання чыгункі, сакратар галіновага камітэта ГА «БРСМ» БЧ.

    Работнікі арганізацый беларускай магістралі традыцыйна наводзілі парадак на замацаваных тэрыторыях, акультурвалі аб'екты інфраструктуры Беларускай чыгункі, а таксама займаліся падрыхтоўкай выхаваўча-аздараўленчых лагераў да будучай летняй аздараўленчай кампаніі. Асаблівая ўвага надавалася ўборцы адходаў і ламанай драўніны ў палосах адводу чыгункі, прывядзенню ў належны стан воінскіх пахаванняў і абеліскаў, размешчаных побач з аб'ектамі чыгуначнага транспарту, якіх у цяперашні час налічваецца больш за 200. Члены пярвічных арганізацый ГА «БРСМ» Мінскага чыгуначнага вузла прымалі ўдзел у суботніку на Дзіцячай чыгунцы імя К.С. Заслонава.

    Чытаць далей…
  • 14 красавіка 2025
    Відэанавіны Беларускай чыгункі, красавік 2025 (171 выпуск)

    – Начальнік дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» сустрэўся з калектывам Брэсцкага вагоннага ўчастка.

    – Чыгуначнікі ўшанавалі памяць ахвяр Хатынскай трагедыі.

    Чытаць далей…
  • Да 80-годдзя Вялікай Перамогі Беларуская чыгунка праводзіць конкурс малюнкаў сярод дзяцей работнікаў магістралі
    11 красавіка 2025
    Да 80-годдзя Вялікай Перамогі Беларуская чыгунка праводзіць конкурс малюнкаў сярод дзяцей работнікаў магістралі

    На Беларускай чыгунцы аб'яўлены конкурс сярод дзяцей чыгуначнікаў на лепшы малюнак, прысвечаны 80-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

    Яго асноўная мэта – выхаванне ў падрастаючага пакалення любові і павагі да сваёй Радзімы, а таксама захаванне гістарычнай памяці аб гераізме і мужнасці савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

    Чытаць далей…
  • 10 красавіка Беларуская чыгунка правяла 3-ю Міжнародную грузавую канферэнцыю «2025. Чыгуначная лагістыка: актуальныя задачы развіцця»
    11 красавіка 2025
    10 красавіка Беларуская чыгунка правяла 3-ю Міжнародную грузавую канферэнцыю «2025. Чыгуначная лагістыка: актуальныя задачы развіцця»

    3-я Міжнародная грузавая канферэнцыя «2025. Чыгуначная лагістыка: актуальныя задачы развіцця» адбылася ў г. Мінску ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пры падтрымцы Міністэрства транспарту і камунікацый.

    Міжнародная канферэнцыя сабрала больш за 230 удзельнікаў з 9 краін свету. Сярод іх кіраўнікі трох найважнейшых міжнародных арганізацый у сферы чыгуначнага транспарту – дырэкцыі Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці, камітэта Арганізацыі садружнасці чыгунак і міжнароднага Каардынацыйнага савета па трансъевразійскіх перавозках.

    Таксама ў мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі і прадстаўнікі чыгунак і іх лагістычных падраздзяленняў з Беларусі, Расіі, Кітая, Ірана, Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Узбекістана і Туркменістана, міжнародныя транспартна-лагістычныя і экспедытарскія кампаніі, уласнікі і аператары рухомага саставу.

    Чытаць далей…
  • На Беларускай чыгунцы падвялі вынікі конкурсу маладзёжных ініцыятыў сярод работнікаў магістралі
    10 красавіка 2025
    На Беларускай чыгунцы падвялі вынікі конкурсу маладзёжных ініцыятыў сярод работнікаў магістралі

    На пасяджэнні камісіі былі заслуханы даклады з прэзентацыямі работнікаў Беларускай чыгункі, якія прадставілі на конкурс свае маладзёжныя ініцыятывы.

    У інтэлектуальным спаборніцтве па выніках 2024 года прынялі ўдзел 86 работнікаў магістралі з ліку моладзі арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў Беларускай чыгункі ва ўзросце да 31 года ўключна, а таксама навукова-вытворчыя маладзёжныя калектывы.

    Пераможцамі конкурсу сталі аўтары 24 работ у 8 намінацыях.

    Па выніках галасавання і на аснове калегіяльнага рашэння членаў Камісіі прызавыя месцы прысудзілі:

    Чытаць далей…
  • 10 красавіка 2025
    Беларуская чыгунка працягвае мадэрнізацыю інфраструктуры. З 6 па 7 мая 2025 года ў сувязі з планавым рамонтам чыгуначнага моста асобныя цягнікі на ўчастку Маладзечна – Ліда будуць прытрымлівацца змененым раскладам і маршрутам

    У сувязі з правядзеннем планавага рамонту чыгуначнага моста на перагоне Гутна – Ліда з 6 па 7 мая 2025 года асобныя цягнікі міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній на ўчастку Маладзечна – Ліда будуць прытрымлівацца змененым раскладам і маршрутам.

    Чытаць далей…
Новости

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць