Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўныя навіны

Люты

  • 26 лютага 2025 года ва Упраўленні Беларускай чыгункі адбылася выніковая нарада па пытанні выканання інвестыцыйных планаў магістралі за 2024 год
    28 лютага 2025
    26 лютага 2025 года ва Упраўленні Беларускай чыгункі адбылася выніковая нарада па пытанні выканання інвестыцыйных планаў магістралі за 2024 год

    Мерапрыемства прайшло ў фармаце відэаселектара пад старшынствам галоўнага інжынера дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Сяргея Навадворскага. У ім прынялі ўдзел кіраўнікі арганізацый і службаў магістралі, якія курыруюць дадзены кірунак дзейнасці.

    У ходзе нарады былі падведзены вынікі работы па выкананні Беларускай чыгункай інвестыцыйных планаў, а таксама паказчыка «Інвестыцыі ў асноўны капітал» за 2024 год.

    З асноўным дакладам выступіў начальнік службы тэхнічнай палітыкі і інвестыцый Упраўлення Беларускай чыгункі Уладзіслаў Коцур. Уладзіслаў Святаслававіч расказаў аб выніках работы ў галіне інвестыцыйнай дзейнасці ў цэлым па Беларускай чыгунцы, а таксама ў разрэзе арганізацый, якія ўваходзяць у яе склад.

    Чытаць далей…
  • Пытанні арганізацыі супрацоўніцтва абмеркавалі кіраўніцтва Беларускай чыгункі і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту з прадстаўнікамі Таджыкскай чыгункі
    28 лютага 2025
    Пытанні арганізацыі супрацоўніцтва абмеркавалі кіраўніцтва Беларускай чыгункі і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту з прадстаўнікамі Таджыкскай чыгункі

    26 лютага 2025 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту адбылася рабочая сустрэча кіраўніцтва Беларускай чыгункі і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту з прадстаўнікамі ГУП «Рохі охані Тачыкістан» (Таджыкская чыгунка).

    У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік Начальніка дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Пётр Стоцкі, намеснік начальніка аддзела службы па кіраванні дзяржаўнай маёмасцю Упраўлення БЧ Дзяніс Кузмянкоў, начальнік Дарожнага цэнтра па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі кадраў дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Уладзімір Феафілаў, прарэктар па навуковай рабоце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту Аляксандр Ерафееў, прарэктар па вучэбнай рабоце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту Мікалай Казакоў, дэкан факультэта навучання замежных грамадзян Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту Таццяна Уласюк, начальнік службы кадраў ГУП «Рохі охані Тачыкістан» Шэралі Курбонаў, начальнік аддзела забеспячэння ГУП «Рохі охані Тачыкістан» Юсуф Ісмаілаў, галоўны інжынер ДП «Хатлонская дыстанцыя пуці» Убайдула Заіраў.

    Чытаць далей…
  • У Галоўным разліковым інфармацыйным цэнтры Беларускай чыгункі абмеркавалі пытанні прафілактыкі і процідзеяння экстрэмісцкай дзейнасці ў сетцы Інтэрнэт
    28 лютага 2025
    У Галоўным разліковым інфармацыйным цэнтры Беларускай чыгункі абмеркавалі пытанні прафілактыкі і процідзеяння экстрэмісцкай дзейнасці ў сетцы Інтэрнэт

    27 лютага 2025 года ў Галоўным разліковым інфармацыйным цэнтры Беларускай чыгункі адбылася сустрэча працоўнага калектыву прадпрыемства са старэйшым пракурорам па асаблівых даручэннях упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства на транспарце і ў мытных органах Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь Арцёмам Маймусавым.   

    Мерапрыемства прайшло пры ўдзеле намесніка Начальніка дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Ігара Казлоўскага.

    Чытаць далей…
  • На Беларускай чыгунцы 25 лютага 2025 года адбылася інфармацыйная сустрэча з прадстаўнікамі дэпутацкага корпуса Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
    26 лютага 2025
    На Беларускай чыгунцы 25 лютага 2025 года адбылася інфармацыйная сустрэча з прадстаўнікамі дэпутацкага корпуса Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

    25 лютага 2025 года на базе Цэнтра кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі адбылася інфармацыйная сустрэча прадстаўнікоў працоўных калектываў магістралі з членамі Пастаяннай камісіі па прамысловасці, энергетыцы, транспарце, сувязі і лічбавым развіцці Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь на чале з яе старшынёй Юрыем Панфілавым.

    Мерапрыемства прайшло пры ўдзеле намесніка начальніка дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Пятра Стоцкага і старшыні Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Беларускага прафесійнага саюза работнікаў транспарту і камунікацый Ігара Камароўскага.

    Сімвалічна, што сустрэча адбылася ў гадавіну выбрання дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання. Роўна год таму, 25 лютага 2024 года, упершыню ў гісторыі суверэннай Беларусі прайшоў Адзіны дзень галасавання, падчас якога былі выбраны дэпутаты ўсіх узроўняў.

    Чытаць далей…
  • 25 лютага 2025 года на Беларускай чыгунцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсаў дзіцячага малюнка «Цягнік Дружбы» і сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы «Разам супраць карупцыі!» з ліку выхаванцаў Дзіцячай чыгункі імя К. С. Заслонава
    26 лютага 2025
    25 лютага 2025 года на Беларускай чыгунцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсаў дзіцячага малюнка «Цягнік Дружбы» і сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы «Разам супраць карупцыі!» з ліку выхаванцаў Дзіцячай чыгункі імя К. С. Заслонава

    Мерапрыемства прайшло ў навучальным цэнтры дзіцячай чыгункі пры ўдзеле намесніка Начальніка дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Пятра Стоцкага і начальніка аддзела ідэалогіі і сацыяльна-культурнай работы Упраўлення БЧ Андрэя Баравога.

    У конкурсе дзіцячага малюнка «Цягнік Дружбы» свае здольнасці прадэманстравалі выхаванцы Дзіцячай чыгункі імя К.С. Заслонава і навучэнцы гімназіі Расійскага універсітэта транспарту. Хлопцы сваімі працамі паказалі як важна сяброўства, узаемадапамога і адзінства нашых краін.

    Па ўмовах конкурсу работы ўдзельнікаў з Расійскай Федэрацыі ацэньвала беларускае журы, а малюнкі ўдзельнікаў з нашай краіны – расійскія калегі.

    Чытаць далей…
  • На Беларускай чыгунцы 21 лютага 2025 года адбылося пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
    24 лютага 2025
    На Беларускай чыгунцы 21 лютага 2025 года адбылося пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

    Пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне прайшло ў фармаце відэаканферэнцыі пад старшынствам Начальніка дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Валерыя Вярэніча.

    Аб праведзенай працы і ходзе выканання запланаваных мерапрыемстваў распавёў прысутным начальнік аддзела ідэалогіі і сацыяльна-культурнай працы Андрэй Баравы. Таксама з дакладамі выступілі кіраўнікі аддзяленняў Беларускай чыгункі.

    Удзельнікі арганізацыйнага камітэта падрабязна абмеркавалі пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай і рэалізацыяй мерапрыемстваў, прымеркаваных да юбілею Перамогі.

    Асаблівая ўвага ў 2025 годзе будзе нададзена ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якіх на беларускай магістралі, на жаль, засталося ўсяго 14 чалавек.

    Чытаць далей…
  • Пашыранае пасяджэнне Прэзідыума Дарожнай арганізацыі Беларускай чыгункі Беларускага Чырвонага Крыжа прайшло ва Упраўленні беларускай магістралі
    24 лютага 2025
    Пашыранае пасяджэнне Прэзідыума Дарожнай арганізацыі Беларускай чыгункі Беларускага Чырвонага Крыжа прайшло ва Упраўленні беларускай магістралі

    Пасяджэнне Прэзідыума Дарожнай арганізацыі Беларускай чыгункі было праведзена 20 лютага 2025 года ў фармаце відэаканферэнцыі. У працы прынялі ўдзел начальнік арганізацыйна-кадравага ўпраўлення Беларускага Чырвонага Крыжа Наталля Талкачова, першы намеснік начальніка службы аховы працы і прамысловай бяспекі Сяргей Пасуднеўскі, начальнік аддзела ідэалогіі і сацыяльна-культурнай работы ўпраўлення Беларускай чыгункі Андрэй Баравы, старшыня Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Ігар Камароўскі, старшыня арганізацыі ветэранаў БЧ Сяргей Гогалеў, сакратар галіновага камітэта ГА «БРСМ» Павел Рандоўцаў.

    Чытаць далей…
  • Дарагія ветэраны! Паважаныя працаўнікі Беларускай чыгункі!
    21 лютага 2025
    Дарагія ветэраны! Паважаныя працаўнікі Беларускай чыгункі!

    Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

    Абарона сваёй Айчыны, яе тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту – святы абавязак кожнага грамадзяніна. У нашай краіне гэтае свята па праву стала ўсенародна любімым і шанаваным. Беларусы свята і беражліва захоўваюць памяць аб мужнасці і гераізме ўсіх пакаленняў абаронцаў роднай зямлі.

    У год 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне мы з асаблівым трапятаннем успамінаем ратны і працоўны подзвіг нашых дарагіх ветэранаў, усіх тых, хто цаной уласнага жыцця на палях бітваў і ў тыле абараніў мір і незалежнасць Радзімы. Шчырыя словы падзякі і нізкі паклон вам, дарагія ветэраны! Ваш патрыятызм назаўжды застанецца прыкладам для моладзі.

    Чытаць далей…
  • На Беларускай чыгунцы вызначылі лаўрэатаў дарожнай прэміі імя машыніста У.А. Яцкевіча сярод працоўных калектываў і работнікаў за 2024 год
    20 лютага 2025
    На Беларускай чыгунцы вызначылі лаўрэатаў дарожнай прэміі імя машыніста У.А. Яцкевіча сярод працоўных калектываў і работнікаў за 2024 год

    Лаўрэатамі прэстыжнай прэміі па бяспецы руху цягнікоў па выніках працы за 2024 год сталі калектывы Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі, чыгуначнай станцыі Орша-Цэнтральная, лакаматыўнага дэпо Жлобін, рэфрыжэратарнага вагоннага дэпо Маладзечна, Брэсцкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі, Брэсцкага вагоннага ўчастка, транспартна-лагістычнага цэнтра Мінск дзяржаўнага прадпрыемства «Белінтэртранс», Аршанскай дыстанцыі электразабеспячэння, эксплуатацыйнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Цэнтр механізацыі пуцявых работ Беларускай чыгункі».

    Таксама прэмія імя машыніста У.А. Яцкевіча прысуджана шэрагу калектываў цэхаў і ўчасткаў адасобленых структурных падраздзяленняў аддзяленняў Беларускай чыгункі. У ліку лаўрэатаў калектывы станцый Мазыр і Ваўкавыск, каляжачнага аддзялення № 35 участка па рамонце электравозаў механічнага абсталявання і электрычных машын лакаматыўнага дэпо Баранавічы, змены № 3 пункта тэхнічнага абслугоўвання вагонаў чыгуначнай станцыі Гомель Гомельскага вагоннага дэпо, цэха СЦБ № 4 Асіповіцкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі, участка па рамонце абсталявання пасажырскіх вагонаў Полацкага рэзерву праваднікоў Віцебскага вагоннага ўчастка, пункта камерцыйнага агляду вагонаў чыгуначнай станцыі Маладзечна, раёна кантактнай сеткі Асіповічы Магілёўскай дыстанцыі электразабеспячэння, пуцявой машыннай станцыі Баранавічы дзяржаўнага прадпрыемства «Ремпуть Беларускай чыгункі».

    Чытаць далей…
  • Падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшы ўчастак вытворчага харчавання Беларускай чыгункі ў 2024 годзе
    17 лютага 2025
    Падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшы ўчастак вытворчага харчавання Беларускай чыгункі ў 2024 годзе

    У аглядзе-конкурсе прынялі ўдзел 5 участкаў вытворчага харчавання аддзяленняў Беларускай чыгункі. Пры ацэнцы іх дзейнасці журы ўлічвала рост ахопу гарачым харчаваннем чыгуначнікаў, выкананне планавых паказчыкаў, удзельная вага прадукцыі ўласнай вытворчасці, якасць і разнастайнасць страў, захаванне культуры вытворчасці на працоўных месцах, якасць абслугоўвання пакупнікоў, павышэнне кваліфікацыі персаналу і, зразумела, строгае выкананне працоўнай дысцыпліны, санітарных нормаў і правілаў, а таксама заканадаўства Рэспублікі Беларусь у галіне грамадскага харчавання.

    Па выніках агляду-конкурсу ўчастак вытворчага харчавання УП «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі» прызнаны лепшым.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка праводзіць конкурс «Пісьмо салдату Перамогі», прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
    13 лютага 2025
    Беларуская чыгунка праводзіць конкурс «Пісьмо салдату Перамогі», прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

    Конкурс праводзіцца сярод студэнтаў установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту» і навучэнцаў яго філіялаў – Брэсцкага, Гомельскага і Аршанскага каледжаў у мэтах патрыятычнага выхавання маладога пакалення і захавання гістарычнай памяці аб гераізме і подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў маладзёжным асяроддзі.

    Творчая праца на тэму: «Пісьмо салдату Перамогі» павінна быць прадстаўлена ў выглядзе аўтарскага тэксту ўласнага сачынення ў прозе ў жанры пісьма на рускай мове аб'ёмам не больш за дзве старонкі фармату А4.

    Адборачны этап пройдзе ў навучальных установах, у рамках якога будзе вызначана не больш за 7 лепшых работ ва ўніверсітэце і 3 работ у кожным каледжы. Выбраныя работы накіроўваюцца для разгляду конкурснай камісіі да 31 сакавіка 2025 года ва Упраўленне Беларускай чыгункі па электроннай пошце на адрас noku@upr.mnsk.rw.by.

    Чытаць далей…
  • У Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту адбылася папярэдняя гутарка па пытаннях працаўладкавання выпускнікоў 2025 года чыгуначных спецыяльнасцяў
    03 лютага 2025
    У Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту адбылася папярэдняя гутарка па пытаннях працаўладкавання выпускнікоў 2025 года чыгуначных спецыяльнасцяў

    31 студзеня 2025 года ва ўстанове адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту» (БелДУТ) адбылася папярэдняя гутарка па пытаннях працаўладкавання выпускнікоў 2025 года чыгуначных спецыяльнасцяў, у якім прынялі ўдзел намеснік Начальніка дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Пётр Стоцкі, прадстаўнікі арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў (філіялаў) Беларускай чыгункі – заказчыкаў кадраў.

    На гутарцы прысутнічалі больш за 200 студэнтаў БелДУТа, якія праходзяць навучанне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

    Чытаць далей…
  • 31 студзеня 2025 года на тэхніка-эканамічным савеце ў Мінску падвялі вынікі дзейнасці дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» ў 2024 годзе
    03 лютага 2025
    31 студзеня 2025 года на тэхніка-эканамічным савеце ў Мінску падвялі вынікі дзейнасці дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» ў 2024 годзе

    На тэхніка-эканамічным савеце, які адбыўся 31 студзеня 2025 года ва Упраўленні Беларускай чыгункі, былі падведзены вынікі работы беларускай магістралі ў 2024 годзе, вызначаны задачы і планы яе развіцця на 2025 год. У рабоце савета прынялі ўдзел намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Сівак, першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Рыгор Глазко, Начальнік дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Валерый Вярэніч, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, галіновай прафсаюзнай арганізацыі, а таксама начальнікі службаў і арганізацый Беларускай чыгункі.

    З асноўным дакладам выступіў Начальнік дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Валерый Вярэніч. Кіраўнік магістралі праінфармаваў прысутных аб выніках работы чыгуначнага транспарту за справаздачны перыяд, выкананні асноўных фінансава-эканамічных паказчыкаў, а таксама пазначыў асноўныя задачы для забеспячэння стабільнай работы магістралі на 2025 год, у тым ліку, з улікам абвешчанага Кіраўніком дзяржавы года добраўпарадкавання і пяцігодкі якасці.

    Чытаць далей…
  • Прадстаўнікі Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў прынялі ўдзел у X З'ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў Мінску
    03 лютага 2025
    Прадстаўнікі Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў прынялі ўдзел у X З'ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў Мінску

    З'езд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі – гэта вышэйшы орган ФПБ, дзе разглядаюцца вынікі працы за пяць гадоў, а таксама вызначаецца стратэгія на наступную пяцігодку.

    Прывітанне ўдзельнікам З'езда накіраваў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

    Чытаць далей…

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць