У Санкт-Пецярбургу прайшлі перамовы кіраўнікоў Беларускай чыгункі і Кастрычніцкай чыгункі-філіяла ААТ «РЖД»
20 снежня 2024
17 снежня 2024 года ў Санкт-Пецярбургу адбыліся перамовы Начальніка дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Валерыя Вярэніча з кіраўніком Кастрычніцкай чыгункі – філіяла ААТ «РЖД» Віктарам Галамолзіным.
У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны актуальныя пытанні супрацоўніцтва Беларускай і Кастрычніцкай чыгунак, узаемадзеянне іх структурных падраздзяленняў па арганізацыі грузавых і пасажырскіх перавозак (у тым ліку ў частцы турыстычных маршрутаў) у 2024 годзе і перспектывы іх развіцця ў 2025 годзе.
Таксама ў час перагавораў былі закрануты пытанні мадэрнізацыі ўчасткаў інфраструктуры Беларускай і Кастрычніцкай чыгунак, якая ідзе з апярэджаннем.
Выпрацаваныя сумесныя рашэнні і ўзгодненасць дзеянняў дазволяць Беларускай і Кастрычніцкай чыгункам забяспечыць у 2025 годзе бесперабойную працу чыгуначнага транспарту для задавальнення ўзрастаючых патрэб дзвюх краін у перавозках грузаў і пасажыраў.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2024 год













