Паважаныя працаўнікі стальной магістралі! Дарагія ветэраны!
26 снежня 2024
Віншуем вас са 162-годдзем Беларускай чыгункі!
Будаўніцтва чыгункі на беларускай зямлі адыграла ключавую ролю ў сацыяльна-эканамічным развіцці нашай краіны.
За больш чым паўтаравекавую гісторыю Беларуская чыгунка прайшла вялікі шлях, умацавала свой статус, стала сучаснай і высокатэхналагічнай.
Сёння, як і шмат гадоў таму, чыгуначнікі з'яўляюцца надзейнай апорай дзяржавы і важным звяном у сістэме забеспячэння пасажырскіх і грузавых перавозак. Дзякуючы ўпартай працы і высокаму прафесіяналізму, пераемнасці пакаленняў і наватарству мы маем вялікія перспектывы для паляпшэння якасці аказваемых паслуг і выканання дзяржаўных задач.
Асаблівыя словы падзякі за працу ў гэты святочны дзень мы адрасуем тым, для каго чыгунка стала лёсам – нашым паважаным ветэранам.
Дарагія чыгуначнікі! Шчыра жадаем вам моцнага здароўя і мірнага неба, згоды і дабрабыту. Перакананы, што згуртаваны і ўпэўнены ў сваіх сілах калектыў Беларускай чыгункі будзе рухацца толькі наперад, выкарыстоўваючы свой патэнцыял на карысць развіцця роднай магістралі і ўсёй краіны.
Начальнік дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» В.Я. Вярэніч,
Старшыня Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай
арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў І.С. Камароўскі,
Старшыня арганізацыі ветэранаў Беларускай чыгункі С.П. Гогалеў
Да спісу навін за 2024 год













