Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

На Беларускай чыгунцы ўзнагародзілі лепшых рацыяналізатараў і арганізатараў тэхнічнай творчасці і пераможцаў конкурсу маладзёжных ініцыятыў

30 снежня 2024

27 снежня 2024 года ў дзень нараджэння Беларускай чыгункі ў Цэнтры кіравання перавозкамі з удзелам галоўнага інжынера магістралі Сяргея Навадворскага прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лепшых рацыяналізатараў і арганізатараў тэхнічнай творчасці і пераможцаў конкурсу маладзёжных ініцыятыў сярод работнікаў БЧ.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі прадстаўнікі арганізацый Беларускай чыгункі, вядучыя пытанні рацыяналізатарскай і вынаходніцкай дзейнасці.

Выступаючы перад прысутнымі, галоўны інжынер Беларускай чыгункі Сяргей Навадворскі падзякаваў чыгуначнікам за плённую працу, накіраваную на агульны вынік. Сяргей Аляксандравіч падкрэсліў, што ўсе планы і задачы, пастаўленыя перад калектывам на 2024 год, выкананы: «Гэта заслуга кожнага работніка магістралі. Усе дасягненні пацвярджаюцца лічбамі эканамічных паказчыкаў»

У рамках урачыстага мерапрыемства галоўны інжынер Беларускай чыгункі Сяргей Навадворскі ўручыў лепшым рацыяналізатарам і арганізатарам тэхнічнай творчасці і пераможцам конкурсу маладзёжных ініцыятыў дыпломы. Сяргей Аляксандравіч павіншаваў чыгуначнікаў са 162-годдзем магістралі, пажадаў новых перамог і здзяйсненняў на прафесійнай ніве, моцнага здароўя, міру і дабрабыту.

Варта адзначыць, што ў арганізацыях Беларускай чыгункі ў 2023 годзе ад укаранення рацыяналізатарскіх прапаноў атрыманы эканамічны эфект у памеры 3,6 млн рублёў.

За 11 месяцаў 2024 года пры ўкараненні 464 рацпрапаноў, у распрацоўцы якіх прыняло ўдзел 460 наватараў БЧ, эканамічны эфект ужо склаў 4,8 млн рублёў.

Усе распрацоўкі былі накіраваны на забеспячэнне бяспекі руху, эканомію і рацыянальнае выкарыстанне працоўных, паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў, удасканаленне працэсаў рамонту і эксплуатацыі цягавага рухомага саставу, паляпшэнне ўмоў працы і інш.

Лепшыя вынікі рацыяналізатарскай дзейнасці за 11 месяцаў 2024 года прадэманстравалі работнікі Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі – 76 рацпрапаноў з эканамічным эфектам больш за 2 млн рублёў.

У ліку лідараў таксама Гомельскае аддзяленне магістралі. Тут было ўкаранёна 53 рацпрапановы з эканамічным эфектам больш за 820 тыс. рублёў. У тройцы лепшых і Мінскае аддзяленне БЧ – 21 рацпрапановы, эканамічны эфект парадку 810 тыс. рублёў.

Найбольш актыўна праца з рацыяналізатарскімі прапановамі праводзіцца службамі лакаматыўнай і вагоннай гаспадарак, пасажырскай, электрыфікацыі і электразабеспячэння.

Развіццю інтэлектуальных і творчых здольнасцяў моладзі, выяўленню і ўкараненню на беларускай магістралі інавацыйных ідэй і праектаў, якія ўяўляюць практычную цікавасць, спрыяе таксама правядзенне конкурсу маладзёжных ініцыятыў. У гэтым годзе ён прайшоў сёмы раз. У інтэлектуальным спаборніцтве прымалі ўдзел спецыялісты ва ўзросце да 31 года.

У 2024 годзе (па выніках 2023 года) на конкурс маладзёжных ініцыятыў было прадстаўлена 98 работ у 8 намінацыях. Самымі актыўнымі яго ўдзельнікамі сталі работнікі Гомельскага, Мінскага і Баранавіцкага аддзяленняў. Ад адасобленых структурных падраздзяленняў (філіялаў) свае работы прадставіў Канструктарска-тэхнічны цэнтр БЧ, Цэнтр дыягностыкі аб'ектаў інфраструктуры, а таксама Галоўны разліковы інфармацыйны цэнтр Беларускай чыгункі.

Наватарскія ідэі маладых чыгуначнікаў уносяць важкі ўклад ва ўдасканаленне вытворчых аперацый, аптымізацыю тэхналагічных працэсаў рамонту і эксплуатацыі цягавага рухомага саставу. Яны накіраваны на забеспячэнне бяспекі руху цягнікоў, эканомію і рацыянальнае выкарыстанне працоўных, паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў, паляпшэнне ўмоў працы работнікаў Беларускай чыгункі.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2024 год

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць