Галоўны інжынер Беларускай чыгункі Сяргей Навадворскі 4 снежня 2024 года правёў Адзіны дзень інфармавання ў калектыве Канструктарска-тэхнічнага цэнтра
05 снежня 2024
Тэмай размовы з чыгуначнікамі стала найважнейшая грамадска-палітычная падзея – выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Сяргей Аляксандравіч акцэнтаваў увагу прысутных на дасягненнях нашай краіны, этапах электаральнай кампаніі, а таксама важнасці ўдзелу кожнага грамадзяніна ў вызначэнні лёсу дзяржавы.Таксама ў рамках сустрэчы галоўны інжынер чыгункі абмеркаваў з калектывам пытанні дзейнасці і развіцця Канструктарска-тэхнічнага цэнтра. У ходзе свайго выступлення Сяргей Аляксандравіч праінфармаваў прысутных аб выкананні асноўных эканамічных паказчыкаў Беларускай чыгункі на бягучы момант і планах яе развіцця.
Сяргей Навадворскі звярнуў асаблівую ўвагу прысутных на няўхільнае выкананне антыкарупцыйнага заканадаўства, працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2024 год













