Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка традыцыйна далучылася да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

23 снежня 2024

Напярэдадні навагодніх святаў, 20 снежня 2024 года, у рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» кіраўніцтва і прафсаюзны актыў Упраўлення Беларускай чыгункі сустрэліся з навучэнцамі Ждановіцкай спецыяльнай школы-інтэрната.

Звяртаючыся да выхаванцаў і педагогаў дадзенай установы адукацыі, Начальнік дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Валерый Вярэніч адзначыў, што рэспубліканская акцыя «Нашы дзеці», якую ініцыяваў Прэзідэнт Беларусі, выдатная магчымасць стварыць адзін аднаму святочны настрой: «Задача кожнага дарослага падарыць дзецям не толькі асаблівую ўвагу і клопат, але і радасць, веру ў казку і цуды». Валерый Емяльянавіч пажадаў хлопцам моцнага здароўя, радасных падзей і выканання самых запаветных жаданняў у надыходзячым годзе.

З цёплымі і шчырымі словамі віншавання да навучэнцаў школы-інтэрната звярнулася і старшыня прафсаюзнага камітэта Упраўлення Беларускай чыгункі Святлана Лукашэвіч. Святлана Міхайлаўна падкрэсліла, што чужых дзяцей не бывае. За тыя гады, пакуль беларуская магістраль шэфствуе над школай-інтэрнатам, усе яе навучэнцы сталі роднымі: «Дзеці спадзяюцца на нас, яны нам давяраюць, і мы зробім усё, каб яны адчулі сябе шчаслівымі і любімымі».

Да віншаванняў таксама далучыўся старшыня Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Ігар Камароўскі.

Варта адзначыць, што цяпер у Ждановіцкай спецыяльнай школе-інтэрнаце навучаецца 69 дзяцей (інваліды дзяцінства па слыху) ва ўзросце ад 4 да 18 гадоў з усіх рэгіёнаў Беларусі, у асноўным са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў.

Ужо на працягу 11 гадоў чыгуначнікі віншуюць рабят з Новым годам і Калядамі і дораць ім падарункі.

У гэтым годзе работнікі Упраўлення Беларускай чыгункі выканалі запаветнае жаданне кожнага дзіцяці, якое ён напісаў у лісце Дзеду Марозу.

Таксама дзецям перадалі салодкія пачастункі, спартыўныя і школьныя прыналежнасці, наборы для творчасці.

Для дзяцей калектывам сталічнага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў было арганізавана сапраўднае свята з музычнай праграмай. Свае нумары дзецям паказалі заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народная цыркавая Студыя «Белая Русь» і ўзорны ансамбль танца «Цягнічок», незабыўныя эмоцыі і атмасферу чараўніцтва падарыў прафесійны ілюзіяніст.

У сваю чаргу выхаванцы школы-інтэрната падрыхтавалі для гасцей творчыя нумары мастацкай самадзейнасці.

Удзел арганізацый Беларускай чыгункі ў навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» стаў добрай традыцыяй. Работнікі магістралі наведваюць падшэфныя ўстановы, дораць дзецям падарункі, арганізоўваюць канцэртныя праграмы. Рэспубліканскі дабрачынны марафон працягнецца да 15 студзеня 2025 года. За час правядзення акцыі «Нашы дзеці» чыгуначнікі плануюць наведаць больш за 50 розных устаноў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі: дзіцячыя дамы, школы, сацыяльна-педагагічныя цэнтры, шматдзетныя і малазабяспечаныя сем'і і аказаць ім матэрыяльную дапамогу.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2024 год

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць