Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падвяла вынікі акцыі «Дзеці і бяспека», накіраванай на папярэджанне дзіцячага траўматызму

30 снежня 2024

З 13 па 24 снежня 2024 года напярэдадні зімовых школьных канікул Беларуская чыгунка традыцыйна правяла акцыю «Дзеці і бяспека», накіраваную на прафілактыку няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

У ходзе правядзення прафілактычных мерапрыемстваў работнікамі магістралі сумесна з супрацоўнікамі праваахоўных органаў было арганізавана 404 рэйды, падчас якіх надавалася асаблівая ўвага дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду паблізу чыгуначных пуцей. Выяўлены і выведзены ў бяспечныя месцы 33 непаўналетніх, якія знаходзіліся на аб'ектах чыгункі без суправаджэння дарослых.

На вакзалах і ў цягніках грамадзян дадаткова інфармавалі аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

Акрамя таго, спецыялістамі БЧ былі праведзены 584 выступленні ў працоўных калектывах і ўстановах адукацыі па пытаннях выканання правілаў бяспекі на чыгуначным транспарце. У іх прынялі ўдзел амаль 35 тыс. чалавек, з якіх 32 тыс. – непаўналетнія. Распаўсюджана 9,5 тыс. прафілактычных памятак.

Нягледзячы на прынятыя комплексныя меры, праблема траўміравання дзяцей на аб'ектах чыгуначнага транспарту застаецца актуальнай. Так, за 2024 год на чыгунцы 2 непаўналетніх былі траўміраваны смяротна.

Асноўныя прычыны няшчасных выпадкаў – ігнараванне элементарных мер бяспекі: размовы па мабільным тэлефоне і праслухоўванне музыкі ў навушніках падчас перасячэння чыгуначных пуцей, пераход пуцей у неўстаноўленых месцах.

Беларуская чыгунка ў чарговы раз заклікае дарослых не пакідаць дзяцей без нагляду – гэта можа прывесці да трагічных наступстваў, растлумачвайце ім правілы паводзін на чыгунцы. Не дазваляйце непаўналетнім гуляць паблізу чыгуначных пуцей. Беражыце сваё жыццё і жыццё вашых блізкіх!


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ



Да спісу навін за 2024 год

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць