Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

6 снежня 2024 года Беларуская чыгунка павіншавала 200-тысячнага пасажыра фірменнага цягніка № 2/1 «Беларусь»

06 снежня 2024

У 2024 годзе фірменным цягніком № 2/1 Мінск – Масква «Беларусь» у міжнародных зносінах перавезена больш за 200 тысяч пасажыраў, што на 30% вышэй за ўзровень мінулага года.

У выніку праведзенага маніторынгу рэалізаваных з пачатку года праязных дакументаў на фірменны цягнік № 2/1 200-тысячным пасажырам стаў грамадзянін Расійскай Федэрацыі, жыхар горада Белгарада Анатоль Грамілаў. Сімвалічна, што ўшанаванне прайшло напярэдадні святкавання 25-годдзя стварэння Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Юбілейны пасажыр набыў электронны праязны дакумент. Варта адзначыць, што папулярнасць лічбавых тэхналогій, што ўкараняюцца Беларускай чыгункай у пасажырскім комплексе, пастаянна расце. Так, з пачатку 2024 года Беларускай чыгункай было рэалізавана праз Інтэрнэт 10,6 млн электронных праязных дакументаў, што вышэй за ўзровень мінулага года на 17,8%.

Урачыстая цырымонія ўшанавання пасажыра адбылася на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі. Памятны сертыфікат і падарунак Анатолю Грамілаву ўручыў начальнік пасажырскай службы Упраўлення Беларускай чыгункі Аляксандр Захарэвіч. Анатоль Міхайлавіч падзякаваў чыгуначнікам за цёплы прыём і адзначыў гасціннасць і ветлівасць беларускай зямлі: «Заўсёды з задавальненнем еду ў Беларусь цягнікамі Беларускай чыгункі як у дзелавыя паездкі, так і да сяброў, бо падарожнічаць чыгуначным транспартам бяспечна і камфортна. Захапляе чысціня і прыгажосць беларускіх гарадоў».

Сёння 22 пары рэгулярных цягнікоў у Расійскую Федэрацыю курсіруюць па асноўных пасажыраўтваральных напрамках: Масква, Санкт-Пецярбург, Калінінград, Адлер, Анапа, Самара, Архангельск і Мурманск.

«Папулярнасць пасажырскіх перавозак у зносінах з Расійскай Федэрацыяй штогод узрастае. За 11 месяцаў 2024 года перавезена больш за 3 мільёны чалавек, што вышэй на 23% узроўню 2023 года», – адзначыў начальнік пасажырскай службы Упраўлення Беларускай чыгункі Аляксандр Захарэвіч. 

Па-ранейшаму самымі запатрабаванымі напрамкамі з'яўляюцца Масква і Санкт-Пецярбург, на якія прыпадае больш за 86% ад аб'ёму перавозкі ў прамых зносінах. За 11 месяцаў гэтага года ў гэтых напрамках перавезена больш за 2 мільёны пасажыраў, што вышэй на 18,9% аналагічнага перыяду мінулага года.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2024 год

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць