Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

18 снежня 2024 года Беларускай чыгункай сумесна з Кастрычніцкай чыгункай-філіялам ААТ «РЖД» арганізавана правядзенне ў Санкт-Пецярбургу Круглага стала па пытаннях арганізацыі дастаўкі грузаў у зносінах Беларусь – Расія

19 снежня 2024

Круглы стол «Лагістычныя рашэнні дастаўкі грузаў у зносінах Беларусь – Расія. Магчымасці партоў Паўночна-Заходняга рэгіёна» прайшоў у фармаце адкрытага дыялогу прадстаўнікоў Беларускай і Расійскіх чыгунак пры ўдзеле консульства Рэспублікі Беларусь у горадзе Санкт-Пецярбургу, адміністрацый марскіх партоў, экспедытарскіх кампаній пад старшынствам Начальніка дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Валерыя Вярэніча.

Мерапрыемства сабрала каля 100 удзельнікаў з 60 кампаній, у тым ліку беларускіх экспарцёраў нафтаперапрацоўчай, хімічнай, лясной, дрэваапрацоўчай і іншых галін прамысловасці, а таксама прадстаўнікоў транспартна-лагістычных кампаній і партоў Паўночна-Заходняга рэгіёну Расійскай Федэрацыі.

Удзельнікі сустрэчы прэзентавалі свае экспартныя магчымасці і транспартна-лагістычны патэнцыял пры перавозцы грузаў не толькі ў зносінах Беларусь – Расія, але і транзітам па іх тэрыторыях.

Абмеркаванне перспектыў развіцця існуючых праектаў і актуальных транспартна-лагістычных рашэнняў адбылося ў рэжыме ажыўленага дыялогу, прайшоў актыўны абмен думкамі і прапановамі па далейшым развіцці перавозак грузаў з выкарыстаннем партоў Паўночна-Заходняга рэгіёну Расіі.

Удзельнікі Круглага стала вызначылі неабходныя крокі ўзаемадзеяння па выпрацоўцы новых напрамкаў супрацоўніцтва ў галіне чыгуначнай лагістыкі з мэтай далейшага ўстойлівага развіцця тавараабароту і паставак беларускай прадукцыі на знешнія рынкі збыту.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2024 год

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць