27 лістапада 2024 года работнікі Упраўлення Беларускай чыгункі сталі ўдзельнікамі рэспубліканскага асветніцкага праекта «Прэзідэнцкая рэспубліка»
28 лістапада 2024
27 лістапада 2024 года ва Упраўленні Беларускай чыгункі ў рамках рэспубліканскага асветніцкага праекта «Прэзідэнцкая рэспубліка» адбылася сустрэча працоўнага калектыву з дэпутатам Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Аляксандрам Шастаковым, старшынёй Ленінскага раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» Сяргеем Куліком, старшынёй Ленінскай раённай арганізацыі г.Мінска Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» Аляксеем Сегаловічам.
У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Пётр Стоцкі і старшыня Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Ігар Камароўскі.
У рамках сустрэчы быў арганізаваны прагляд фільма, прысвечанага ключавым дасягненням Рэспублікі Беларусь за 30 гадоў суверэнітэту ў розных сферах дзейнасці: у сельскай гаспадарцы, машынабудаванні, транспарце, энергетыцы, культуры, спорце і г. д.
Выступаючы перад прысутнымі, старшыня Ленінскага раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» Сяргей Кулік акцэнтаваў увагу на тым, што наша агульная задача сёння захаваць і прымножыць нацыянальныя каштоўнасці і перадаць іх будучым пакаленням.
У сваю чаргу дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Аляксандр Шастакоў адзначыў вялікую работу, якая праводзіцца ў дзяржаве па аднаўленні і захаванні культурнай і гістарычнай спадчыны нашай краіны.
Старшыня Ленінскай раённай арганізацыі г. Мінска РГА «Белая Русь» Аляксей Сегаловіч нагадаў аб тым, што кожны з нас 26 студзеня 2025 года павінен зрабіць свой выбар, аддаўшы голас за моцную і квітнеючую Беларусь.
Да работнікаў магістралі таксама звярнуўся старшыня Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Ігар Камароўскі, які падкрэсліў важнасць такіх сустрэч, накіраваных на кансалідацыю нашага грамадства.
У завяршэнне мерапрыемства перад прысутнымі выступіў намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Пётр Стоцкі. Пётр Васільевіч падзякаваў гасцям за канструктыўны, змястоўны дыялог і адзначыў, што чыгуначнікі заўсёды былі прыкладам адданасці сваёй краіне, высокага пачуцця грамадзянскага абавязку і патрыятызму.
Сустрэчы ў рамках праекта «Прэзідэнцкая рэспубліка» праходзяць у працоўных калектывах усіх арганізацый Беларускай чыгункі.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2024 год