Карпаратыўныя навіны
Лістапад
-
29 лістапада 2024Беларуская чыгунка інфармуе!4 снежня 2024 года ў 10.00 у РУП «Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі», г.Брэст, Прывакзальная плошча, 1 (кабінет №50) адбудзецца выязны асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб Начальнікам дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Валерыем Емяльянавічам Вярэнічам.
Чытаць далей…
Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца ў:
РУП «Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі» ў кабінеце № 210 або па тэлефонах: 8-0162-26-02-46, 8-0162-26-00-88;
Упраўленні Беларускай чыгункі па тэлефоне 8-017-225-40-09. -
29 лістапада 2024Ва Упраўленні Беларускай чыгункі 27 лістапада 2024 года абмеркавалі пытанні забеспячэння бяспекі транспартнай дзейнасці на чыгуначных пераездах і чыгуначных пешаходных пераходах27 лістапада 2024 года ва Упраўленні Беларускай чыгункі адбылася сумесная нарада прадстаўнікоў беларускай магістралі і органаў унутраных спраў па пытаннях забеспячэння бяспекі транспартнай дзейнасці на чыгуначных пераездах і чыгуначных пешаходных пераходах. Мерапрыемства прайшло ў фармаце круглага стала пад старшынствам намесніка Начальніка Беларускай чыгункі Ігара Казлоўскага. У ім прынялі ўдзел старшы пракурор упраўлення Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь па наглядзе за выкананнем заканадаўства на транспарце і ў мытных органах Дзмітрый Яфімаў, прадстаўнікі Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Міністэрства ўнутраных спраў, СЗАТ «Бяспечныя дарогі Беларусі», а таксама кіраўнікі і спецыялісты профільных службаў Упраўлення Беларускай чыгункі.
Адкрываючы нараду, намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Ігар Казлоўскі адзначыў важнасць тэмы, якая абмяркоўваецца. Ён падкрэсліў, што, нягледзячы на меры, якія прымаюцца, праблема траўміравання грамадзян на аб'ектах чыгуначнага транспарту, а таксама дарожна-транспартных здарэнняў на чыгуначных пераездах застаецца актуальнай. Неабходны новыя падыходы для павышэння эфектыўнасці прафілактычнай работы, удасканаленне заканадаўчай базы і забеспячэнне сістэмнага кантролю.
Чытаць далей… -
28 лістапада 2024Кіраўніцтва Беларускай чыгункі 4 снежня 2024 года правядзе «прамую тэлефонную лінію»У сераду, 4 снежня 2024 года, Беларуская чыгунка арганізуе «прамую тэлефонную лінію» па тэме: «Арганізацыя пасажырскіх перавозак, расклад руху цягнікоў».
Чытаць далей… -
28 лістапада 202427 лістапада 2024 года работнікі Упраўлення Беларускай чыгункі сталі ўдзельнікамі рэспубліканскага асветніцкага праекта «Прэзідэнцкая рэспубліка»
27 лістапада 2024 года ва Упраўленні Беларускай чыгункі ў рамках рэспубліканскага асветніцкага праекта «Прэзідэнцкая рэспубліка» адбылася сустрэча працоўнага калектыву з дэпутатам Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Аляксандрам Шастаковым, старшынёй Ленінскага раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» Сяргеем Куліком, старшынёй Ленінскай раённай арганізацыі г.Мінска Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» Аляксеем Сегаловічам.
Чытаць далей… -
28 лістапада 2024Начальнік дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Валерый Вярэніч 27 лістапада 2024 года правёў сустрэчу са студэнтамі выпускных курсаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспартуБеларуская чыгунка ажыццяўляе ўзаемадзеянне з універсітэтам транспарту па многіх напрамках дзейнасці, але прыярытэтным з'яўляецца падрыхтоўка кадраў. Штогод у арганізацыі Беларускай чыгункі прыходзіць больш за 1000 выпускнікоў БелДУТа і яго філіялаў.
Сустрэча кіраўніка беларускай магістралі са студэнтамі выпускных курсаў чыгуначных спецыяльнасцяў адбылася на базе ўніверсітэта ў г.Гомелі. На парадку дня былі пытанні далейшага развіцця супрацоўніцтва з ВНУ, працаўладкавання будучых выпускнікоў і замацавання іх на працоўных месцах, прадастаўлення ім сацыяльных гарантый, а таксама прафесійнага росту.
Чытаць далей… -
26 лістапада 2024Адкрыты турнір Беларускай чыгункі па шахматах адбыўся ў горадзе Мінску 23-24 лістапада 2024 годаУ турніры па шахматах прынялі ўдзел шэсць каманд аддзяленняў беларускай магістралі і каманда Гомельскага вагонабудаўнічага завода.
Чытаць далей… -
26 лістапада 2024Беларуская чыгунка працягвае мадэрнізацыю інфраструктуры. З 10 па 12 снежня 2024 года ў сувязі з планавым рамонтам чыгуначнага моста асобныя цягнікі на ўчастку Маладзечна – Ліда будуць прытрымлівацца змененым раскладам і маршрутам
Беларуская чыгунка працягвае мадэрнізацыю інфраструктуры. З 10 па 12 снежня 2024 года ў сувязі з планавым рамонтам чыгуначнага моста асобныя цягнікі на ўчастку Маладзечна – Ліда будуць прытрымлівацца змененым раскладам і маршрутам
Чытаць далей… -
25 лістапада 202422 лістапада 2024 года ў горадзе Баранавічы адкрылі Алею памяці ў гонар працоўнага і ратнага подзвігу чыгуначнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайныАлея памяці ў гонар працоўнага і ратнага подзвігу чыгуначнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны адкрыта ў рамках мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання на Беларускай чыгунцы 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Урачыстае адкрыццё адбылося ў рамках сустрэчы ветэранаў працы Баранавіцкага аддзялення, узнагароджаных знакам «Ганаровы чыгуначнік», з маладымі спецыялістамі. Таксама ў мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовых органаў улады і кіраўніцтва аддзялення.
«З адкрыццём алеі памяці чыгуначнікі нашага аддзялення не толькі ўвекавечваюць памяць загінуўшых, але і пацвярджаюць сваю прыхільнасць да захавання спадчыны тых, хто змагаўся за Радзіму. Гэтыя дрэвы будуць нагадваць нам пра гераізм і стойкасць нашых продкаў, пра ахвяры, якія яны прынеслі дзеля дабрабыту цяперашняга пакалення», – падкрэсліў начальнік Баранавіцкага аддзялення чыгункі Уладзімір Быцкевіч.
Чытаць далей… -
25 лістапада 2024Дарожнаму цэнтру па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнню кваліфікацыі кадраў дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» споўнілася 80 гадоў22 лістапада 2024 года ў горадзе Гомелі адбыліся ўрачысты сход і святочны канцэрт, прысвечаныя юбілею Дарожнага цэнтра па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнню кваліфікацыі кадраў Беларускай чыгункі.
Чытаць далей… -
25 лістапада 202421 лістапада 2024 года на Беларускай чыгунцы ўпершыню праведзены Дзень эканамічнай бяспекіДзень эканамічнай бяспекі з'яўляецца дадатковай мерай унутранага кантролю арганізацый Беларускай чыгункі. Мерапрыемства накіравана на прафілактыку негатыўных фактараў і ўмоў, якія ўплываюць на фінансава-эканамічную дзейнасць прадпрыемстваў магістралі.
Чытаць далей… -
22 лістапада 2024Прадстаўнікі Беларускай чыгункі прымаюць удзел у XIII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі ў г. ГомеліМерапрыемства, прысвечанае Году якасці, праходзіць 21-22 лістапада 2024 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту. У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў канферэнцыі – праблемы бяспекі на транспарце.
Форум аб'яднаў больш за 300 вядучых вучоных і спецыялістаў у галіне транспарту і будаўніцтва з Беларусі, Расіі, Узбекістана, Казахстана і Кітая.
Ад беларускай магістралі ў канферэнцыі прымаюць удзел намеснік Начальніка дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Пётр Стоцкі, а таксама кіраўнікі і спецыялісты профільных службаў Упраўлення БЧ.
Чытаць далей… -
21 лістапада 2024Больш за 5 тысяч пасажыраў перавезла Беларуская чыгунка з пачатку адкрыцця рэгулярнага руху электрацягнікоў па маршруце Мазыр – Мінск – МазырЗа 20 дзён курсіравання электрацягнікоў рэгіянальных ліній бізнес-класа № 874/873 больш за 5 тысяч пасажыраў прайшлі ад Мазыра да Мінска і назад.
З моманту адкрыцця продажу праязных дакументаў на дадзеныя электрацягнікі рэалізавана ўжо амаль 35 тысяч праязных дакументаў.
Нагадаем, што рэгулярны рух электрацягнікоў рэгіянальных ліній бізнес-класа па маршруце Мазыр – Мінск – Мазыр быў адкрыты 1 лістапада 2024 года.
Чытаць далей… -
20 лістапада 2024Кіраўнік беларускай магістралі Валерый Вярэніч 20 лістапада 2024 года правёў Адзіны дзень інфармавання на Мінскім аддзяленні Беларускай чыгункіАдзіны дзень інфармавання прайшоў па тэме: «ВЫБАРЫ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: БУДУЧЫНЯ ЗАЛЕЖЫЦЬ АД НАС».
Валерый Емяльянавіч адзначыў асаблівую важнасць электаральнай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ролю грамадзянскай супольнасці ў вызначэнні курсу развіцця дзяржавы.
«Мы мірныя людзі! Мы навучыліся сябе абараняць! Палітыка, якая праводзіцца нашым Прэзідэнтам, прасякнута павагай да сваёй гісторыі, традыцыйным каштоўнасцям і ідэямі нашага народа. За 30 гадоў развіцця суверэннай Беларусі мы дасягнулі вялікіх поспехаў у прамысловасці, аўтамабілебудаванні, энергетычнай і транспартнай галінах. Сёння мы разумеем, што наша будучыня залежыць ад нашага выбару!»,- падкрэсліў у сваім выступленні кіраўнік беларускай магістралі.
Чытаць далей… -
20 лістапада 202419 лістапада 2024 года адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Беларускага прафесійнага саюза работнікаў транспарту і камунікацыйМерапрыемства прайшло ў мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў пад кіраўніцтвам старшыні Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Ігара Камароўскага.
У склад Прэзідыума справаздачна-выбарнай канферэнцыі ўвайшлі Генеральны сакратар Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў чыгуначнікаў Генадзь Касалапаў, сакратар Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі па міжнароднай працы Ганна Варфаламеева, старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў транспарту і камунікацый Уладзімір Фёдаравіч, Начальнік дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Валерый Вярэніч і намеснік старшыні Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Алена Кірэня. У працы канферэнцыі ў якасці дэлегатаў таксама прынялі ўдзел кіраўнікі аддзяленняў беларускай магістралі і прафсаюзныя лідары арганізацый.
Чытаць далей… -
19 лістапада 2024Прадстаўнікі Беларускай і Маскоўскай чыгунак абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння па забеспячэнні бесперашкоднай работы на міждзяржаўных стыках14-15 лістапада 2024 года ў г. Оршы адбылася нарада прадстаўнікоў грузавой гаспадаркі Беларускай чыгункі і прадстаўнікоў Маскоўскай чыгункі – філіяла ААТ «РЖД».
Чытаць далей… -
15 лістапада 2024За 10 месяцаў 2024 года Беларуская чыгунка перавезла рэкордную колькасць кантэйнераўЗа 10 месяцаў 2024 года перавозка кантэйнераў на Беларускай чыгунцы перавысіла 1 мільён 340 тысяч кантэйнераў у дваццаціфутавым эквіваленце (ДФЭ), што з'яўляецца абсалютным рэкордам перавезеных кантэйнераў за ўсю гісторыю развіцця кантэйнернага бізнесу на беларускай магістралі. Пры гэтым экспартна-імпартныя перавозкі займаюць больш за 60% ад агульнага аб'ёму перавозак.
Для параўнання папярэдні рэкорд быў усталяваны ў 2021 годзе, калі на працягу года аб'ём перавезеных кантэйнераў у ДФЭ склаў 1 мільён 250 тысяч.
Чытаць далей… -
15 лістапада 2024Больш за 1700 чыгуначнікаў прынялі ўдзел у добраахвотнай рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё!»У добраахвотнай рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё!» прынялі ўдзел больш за 1,7 тыс. работнікаў і ветэранаў Беларускай чыгункі. Усяго з 12 кастрычніка па 12 лістапада 2024 года чыгуначнікамі было высаджана каля 300 тыс. саджанцаў на плошчы каля 50 га.
Чытаць далей… -
14 лістапада 202412 лістапада 2024 года ва Упраўленні БЧ адбылося пасяджэнне дарожнай камісіі па супрацьдзеянні карупцыі на беларускай магістралі і выязное пасяджэнне профільнай камісіі Міністэрства транспарту і камунікацый
Абодва мерапрыемствы былі прысвечаны разгляду прадстаўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь аб ліквідацыі парушэнняў закона, прычын і ўмоў, якія садзейнічалі ўчыненню злачынстваў, аналізу эфектыўнасці прынятых чыгуначнікамі мер па супрацьдзеянні карупцыйным праявам.
Чытаць далей…
-
13 лістапада 2024Работнікі Беларускай чыгункі прымаюць актыўны ўдзел у электаральнай кампаніі па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь13 лістапада 2024 года ініцыятыўная група па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі наведала Упраўленне Беларускай чыгункі.
Чытаць далей…
Чыгуначнікі праявілі актыўнасць і аддалі свае галасы ў падтрымку дзеючага Кіраўніка дзяржавы і праводзімай ім палітыкі, накіраванай на захаванне міру і згоды ў грамадстве, пабудову моцнай і квітнеючай Беларусі.
Збор подпісаў для вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь стартаваў у нашай краіне 7 лістапада і завершыцца 6 снежня 2024 года. -
13 лістапада 2024Відэанавіны Беларускай чыгункі, лістапад 2024 (167 выпуск)
– На Беларускай чыгунцы ўвялі ў эксплуатацыю новы манеўровы цеплавоз вытворчасці Расійскай Федэрацыі.
Чытаць далей…
– Адкрыты рэгулярны рух электрацягнікоў на ўчастку Мазыр – Калінкавічы – Мінск.














