Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Сумеснаму расійска-беларускаму праекту «Беларускі Ваяж» споўнілася 2 гады

07 жніўня 2024

«Беларускі Ваяж» – гэта праект ААТ «РЖД» і БЧ, які стартаваў у жніўні 2022 года.

Турыстычным аператарам на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь выступае турыстычны цэнтр «Дартур» Беларускай чыгункі.

Усяго за гэты час было арганізавана 16 рэйсаў, Беларусь наведалі 156 турыстычных груп, амаль 5000 экскурсантаў.

Туры на спецыяльным круізным цягніку адпраўляюцца з Масквы і разлічаны на двухдзённае знаходжанне ў нашай краіне з прыпынкамі ў Брэсце, Гродне і Мінску. Асаблівасць «Беларускага ваяжу» – начныя пераезды ў фармаце «атэль на колах». Пры гэтым пасажыры могуць выбраць маршрут у адпаведнасці са сваімі перавагамі – пасля прыбыцця ў Беларусь частка вагонаў з турыстамі адпраўляецца ў Брэст, а частка – у Гродна. У гэтых абласных цэнтрах для гасцей запланаваны разнастайныя экскурсійныя праграмы.

Традыцыйна расійскія турысты наведваюць знакавыя гісторыка-культурныя аб'екты Рэспублікі Беларусь: Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» і Нацыянальны парк «Белавежская пушча», Стары замак у Гродне, а таксама Музей «Замкавы комплекс «Мір», Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», Мемарыяльны комплекс «Хатынь» і г. д. Для ўсіх груп у праграму ўключана аглядная экскурсія па сталіцы Беларусі і абед у нацыянальным стылі.

Маніторынг водгукаў расійскіх гасцей паказвае высокую ацэнку якасці аказання турыстычных паслуг, а таксама адзначаецца беларуская гасціннасць і прыязнасць. У планах на наступны год працяг развіцця праекта «Беларускі Ваяж», уключэнне ў праграму новых турыстычных аб'ектаў і славутасцяў, у тым ліку экскурсіі на прамысловыя прадпрыемствы, якія з'яўляюцца брэндамі Рэспублікі Беларусь.


 Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2024 год

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць