Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Паважаныя работнікі і ветэраны Беларускай чыгункі!

02 жніўня 2024

Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні ў сувязі з прафесійным святам – Днём чыгуначніка!

Гісторыя Беларускай чыгункі налічвае ўжо больш за 160 гадоў. І ўвесь гэты час чыгуначны транспарт быў і застаецца неад'емнай часткай і надзейнай апорай краіны, стратэгічна ўплываючы на яе сацыяльна-эканамічнае развіццё. І ў гэтым безумоўная заслуга работнікаў беларускай магістралі, якія адданыя прафесіі, разумеюць ступень ускладзенай на іх адказнасці і з'яўляюцца прыкладам сапраўднага патрыятызму, самаахвярнага служэння і любві да сваёй Радзімы. Гэтыя традыцыі будуць жыць вечна.

Дзень чыгуначніка – гэта добрая падстава аддаць даніну павагі і памяці тым, хто шматгадовай стваральнай працай унёс неацэнны ўклад у развіццё галіны і стварыў аснову яе стабільнай работы на сучасным этапе. Гэта падстава адзначыць заслугі цяперашняга пакалення і ўмацаваць яго ўпэўненасць у заўтрашнім дні, закласці падмурак будучыні. У гісторыі нашай краіны і Беларускай чыгункі было нямала слаўных дат. У 2024 годзе галоўнай падзеяй стала 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Разам з усёй краінай чыгуначнікі адсвяткавалі гэтую святую для Беларусі дату і ўнеслі свой уклад у захаванне памяці аб бессмяротным подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, дзякуючы якому мы ўжо 80 гадоў жывем пад мірным і чыстым небам.

Асаблівыя словы падзякі і віншаванні са святам мы гаворым нашым дарагім ветэранам вайны і працы, якія з'яўляюцца для ўсіх сімвалам мужнасці і стойкасці, прыкладам самаахвярнага служэння Айчыне і любві да сваёй прафесіі.

Нізкі паклон Вам, дарагія ветэраны і работнікі Беларускай чыгункі, за вашу працу, цярпенне і добрасумленнае выкананне сваіх абавязкаў!

Самыя добрыя словы мы адрасуем маладым спецыялістам, якія ўпершыню адзначаць прафесійнае свята ў вялікай і дружнай чыгуначнай сям'і, а таксама навучэнцам навучальных устаноў чыгуначнага профілю, транспартных класаў і выхаванцам Дзіцячай чыгункі імя К.С. Заслонава. Перакананыя, што вернасць традыцыям і адданасць інтарэсам дзяржавы, высокае пачуццё адказнасці, сучасныя веды і багаты вытворчы вопыт працаўнікоў Беларускай чыгункі дазволяць рэалізаваць усе намечаныя планы і дасягнуць пастаўленых мэт у імя працвітання роднай Беларусі.

Ад усёй душы жадаем вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя і шчасця, мірнага неба над галавой і дабрабыту, а Беларускай чыгунцы – упэўненага руху наперад!

Са святам!


Начальнік Беларускай чыгункі                              В. М. Марозаў

Старшыня Беларускага прафесійнага
саюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў  І. С. Камароўскі

Старшыня Арганізацыі ветэранаў
Беларускай чыгункі                                               С. П. Гогалеў

Да спісу навін за 2024 год

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць