Паважаныя навучэнцы, педагогі і работнікі устаноў адукацыі!
30 жніўня 2024
Прыміце шчырыя віншаванні з выдатным святам – Днём ведаў!
1 верасня – сімвал добрых пачынанняў і адкрыццяў, здзяйсненняў і надзей. Гэты дзень сімвалізуе пачатак новага шляху, праходзячы які мы вызначаем сваю будучыню і будучыню сваёй краіны.
Свет імкліва змяняецца: дасягненні навукова-тэхнічнага прагрэсу задаюць новыя формы асваення ведаў, удасканальваюцца методыкі навучання, абнаўляецца інфраструктура ўстаноў адукацыі. Але нязменным у гэтым працэсе застаецца адно – месца настаўніка.
Паважаныя педагогі і работнікі ўстаноў адукацыі чыгуначнага транспарту! Сардэчна дзякуем вам за высокі прафесіяналізм, цярпенне і вернасць выбранаму шляху. Ад вас залежыць якасць падрыхтоўкі спецыялістаў для Беларускай чыгункі, а значыць, і будучыня магістралі. Дзякуй вам за нястомную працу, мудрасць і душэўную цеплыню, якімі вы так шчодра дзеліцеся са сваімі вучнямі.
Дарагія навучэнцы і студэнты! Кожнаму з вас прадастаўлены выдатныя магчымасці для атрымання ведаў, якія дазволяць паспяхова ўвайсці ў самастойнае жыццё, рэалізаваць свае здольнасці, дасягнуць вяршыняў прафесійнага поспеху. Вам трэба будзе прайсці цікавы і займальны шлях, працягнуць лепшыя і закласці новыя традыцыі беларускіх чыгуначнікаў.
Жадаем усім навучэнцам і студэнтам, педагогам і работнікам устаноў адукацыі моцнага здароўя і дабрабыту, невычэрпнай энергіі і натхнення, творчых поспехаў і ўпэўненасці ў сваіх сілах!
«Беларуская чыгунка» В. Е. Вярэніч
Старшыня Аб'яднанай галіновай
прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў
і транспартных будаўнікоў І. С. Камароўскі
Старшыня арганізацыі ветэранаў
Беларускай чыгункі С. П. Гогалеў
Да спісу навін за 2024 год














