Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Каманда Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у рэспубліканскім cпартыўна-масавым фестывалі для працоўнай моладзі «Алімпія-2024», прысвечаным 30-годдзю інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь і Году якасці

19 жніўня 2024

Каманда Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у рэспубліканскім cпартыўна-масавым фестывалі для працоўнай моладзі «Алімпія-2024», прысвечаным 30-годдзю інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь і Году якасці

Мерапрыемства праходзіла з 15 па 17 жніўня 2024 года ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці на беразе ракі Іслач.

У яго праграме было 8 розных конкурсаў і інтэрактываў, у кожным з якіх нашы хлопцы праявілі смеласць, неверагоднае імкненне да перамогі, спартыўную падрыхтоўку і знаходлівасць.

Чыгуначніцы ўразілі суддзяў сваёй цягавітасцю ў спартыўнай гульні «Узяцце горада», у якой занялі 3-е месца.

У чэмпіянаце па тэхніцы пешаходнага турызму ўдзельнікі каманды БЧ не толькі добра арыентаваліся на мясцовасці, але і паказалі ўменне працаваць разам у няпростых умовах.

У конкурсе на лепшую аўтарскую песню «Гучыць напеў над маей зямлёй» чыгуначнікі раскрылі свае паэтычныя і вакальныя таленты і занялі 2-е месца.

У інтэлектуальным турніры работнікі Беларускай чыгункі хутка і дакладна адказвалі на складаныя пытанні і сталі трэцімі.

Па выніках спаборніцтваў каманда Беларускай чыгункі заняла ганаровае 4-е месца з 19 каманд.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ



Да спісу навін за 2024 год

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць