Беларуская чыгунка ў пачатку навучальнага года ўзмоцніць кантроль за выкананнем мер бяспекі на аб'ектах чыгуначнага транспарту
27 жніўня 2024
З 2 па 13 верасня 2024 года Беларуская чыгунка правядзе акцыю «Дзеці і бяспека», накіраваную на прафілактыку дзіцячага траўматызму і гібелі непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Асаблівая ўвага будзе нададзена дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках.
У перыяд правядзення акцыі работнікі беларускай магістралі сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў і супрацоўнікамі органаў унутраных спраў традыцыйна арганізуюць рэйды. Акрамя таго, будуць праведзены прафілактычныя гутаркі са школьнікамі ў навучальных установах, размешчаных паблізу чыгункі. Дзецям раскажуць аб мерах засцярогі, прадэманструюць тэматычныя відэаролікі, а таксама раздадуць лістоўкі і памяткі.
На вакзалах і ў цягніках будзе ажыццяўляцца дадатковае інфармаванне грамадзян аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту.
На Беларускай чыгунцы работа па папярэджанні няшчасных выпадкаў знаходзіцца на асаблівым кантролі. Нягледзячы на меры, якія прымаюцца, з пачатку 2024 года адбылося 62 выпадкі невытворчага траўматызму, што на 2 выпадкі больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Пацярпела 62 чалавекі, з іх 42 – загінула, смяротна траўміравана 1 дзіця.
Асноўныя прычыны няшчасных выпадкаў з непаўналетнімі – ігнараванне элементарных правілаў бяспекі, спешка, размовы па мабільным тэлефоне і праслухоўванне музыкі ў навушніках пры пераходзе чыгуначных пуцей.
Пасля завяршэння летніх школьных канікул важна нагадаць свайму дзіцяці аб бяспечных паводзінах на аб'ектах чыгуначнага транспарту.
Беларуская чыгунка ў чарговы раз заклікае грамадзян быць больш уважлівымі! Дзеці капіруюць паводзіны дарослых, таму на асабістым прыкладзе неабходна паказваць, як правільна паводзіць сябе на чыгунцы. Каб пазбегнуць трагедый, не пакідайце дзяцей без нагляду і не дазваляйце ім гуляць паблізу чыгуначных аб'ектаў. Не пераходзьце чыгуначныя пуці ў неўстаноўленых месцах. Беражыце сваё жыццё і жыццё вашых блізкіх!
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2024 год














