Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

31 жніўня – 1 верасня 2024 года дзіцячая чыгунка імя К. С. Заслонава запрашае здзейсніць займальнае падарожжа на «Цягніку ведаў»

27 жніўня 2024

31 жніўня – 1 верасня 2024 года на Дзіцячай чыгунцы імя К.С. Заслонава пройдуць святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня ведаў.

У цягніку і на станцыі Сасновы бор дзяцей будуць забаўляць аніматары і пацешныя роставыя лялькі. Таксама для дзяцей правядуць пазнавальную віктарыну на чыгуначную тэматыку.

У зале чакання станцыі Заслонава для пасажыраў Дзіцячай чыгункі будзе арганізавана тэматычная фотазона і выстава чыгуначнага мадэліравання.

Акрамя таго, 1 верасня 2024 года гасцей свята на станцыі Заслонава з 12:00 да 13:00 яркімі нумарамі пацешаць аматарскія калектывы мастацкай самадзейнасці Культурна-спартыўнага цэнтра Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.

Тэматычныя цягнікі 31 жніўня – 1 верасня будуць курсіраваць па дзіцячай чыгунцы імя К.С. Заслонава з 11:00 да 16:47.

Запрашаем усіх жадаючых наведаць дзіцячую чыгунку імя К.С. Заслонава. Прыходзьце за незабыўнымі эмоцыямі і ўражаннямі. Вас чакаюць разнастайныя конкурсы, гульні, cвяточная канцэртная праграма, атмасфера радасці і цяпла!


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2024 год

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць