Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

13 жніўня 2024 года Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Сівак прадставіў калектыву Беларускай чыгункі новага кіраўніка Валерыя Вярэніча

13 жніўня 2024

На прадстаўленні таксама прысутнічалі Міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Аляксей Ляхновіч, кіраўнікі службаў і аддзелаў Упраўлення Беларускай чыгункі.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12.08.2024 № 318 на пасаду Начальніка Беларускай чыгункі прызначаны Валерый Емяльянавіч Вярэніч.

У ходзе мерапрыемства Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Сівак адзначыў, што многае было зроблена за 12 гадоў пад кіраўніцтвам Уладзіміра Марозава. Пачынаючы са студэнцкай лавы, больш за 40 гадоў свайго жыцця ён аддаў сферы чыгуначнага транспарту Рэспублікі Беларусь. Анатоль Аляксандравіч падзякаваў Уладзіміру Міхайлавічу за нялёгкую працу, якую разумее толькі сапраўдны чыгуначнік.

У сваю чаргу Уладзімір Марозаў падкрэсліў, што ніколі не шкадаваў аб выбраным шляху. Нягледзячы на няпростыя гады для беларускай магістралі, калектыў чыгункіі справіўся з пастаўленымі задачамі. 162-гадовая гісторыя Беларускай чыгункі паказвае, што ўсё пераадольна, галоўнае, каб было жаданне. Беларуская магістраль – гэта адказнасць на ўсіх узроўнях.

Звяртаючыся да Валерыя Емяльянавіча, Уладзімір Міхайлавіч дадаў, што самае галоўнае думаць аб заўтрашнім дні і надаваць больш увагі падрастаючаму пакаленню чыгуначнікаў.

Прадстаўляючы калектыву Упраўлення Беларускай чыгункі новага кіраўніка беларускай магістралі, Анатоль Сівак акцэнтаваў увагу Валерыя Вярэніча на неабходнасці інвесціраваць не толькі ў кадравы, але і вытворчы патэнцыял. «Чыгунка – гэта вельмі складаны арганізм, сур'ёзныя асноўныя фонды, якія штодня знаходзяцца ў руху і кантакце. А развівацца такі комплекс будзе толькі пры ўмове адпаведных інвестыцый, і гэтым неабходна заняцца. Разгарнуць інвестыцыйны цыкл на ўсёй БЧ – задача нумар адзін сёння», – канстатаваў Намеснік Прэм'ер-міністра.

Гаворачы аб кіраўніцкіх працэсах, ён звярнуў увагу, што новыя прапановы па гэтым пытанні будуць падтрыманы. «Пры гэтым існуючы калектыў БЧ, паводле маіх ацэнак, з'яўляецца ўзорам эфектыўнасці ў сферы чыгуначнага транспарту. Гэта можна ацаніць праз паказчыкі сабекошту і выдаткаў. Ужо шмат разоў ацэньвалася тое, што адбывалася на ўсходзе і на захадзе, але канкурэнтаздольнасць Беларускай чыгункі даказана часам», – заявіў Анатоль Сівак.

Анатоль Аляксандравіч пажадаў калектыву магістралі пад кіраўніцтвам новага начальніка станоўчых вынікаў, а таксама пераадолення ўсіх складанасцяў.

Валерый Емяльянавіч Вярэніч нарадзіўся ў горадзе Лунінцы Брэсцкай вобласці ў 1973 годзе. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту (1996 г.) і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2008 г.). З 1996 года працаваў аператарам пры дзяжурным па станцыі Навадворцы, дзяжурным па станцыі Навадворцы, дзяжурным па станцыі Слуцк, манеўровым дыспетчарам, намеснікам начальніка станцыі Слуцк Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі. З 1999 па 2012 гг. быў намеснікам і начальнікам станцыі Лунінец. Затым чатыры гады працаваў першым намеснікам начальніка Баранавіцкага аддзялення БЧ. У 2016 годзе ўзначаліў прадстаўніцтва Беларускай чыгункі ў Рэспубліцы Польшча. З 2020 года – начальнік Баранавіцкага аддзялення БЧ. Са студзеня па жнівень 2024 года, да прызначэння на пасаду кіраўніка Беларускай чыгункі, Валерый Вярэніч працаваў першым намеснікам Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2024 год

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць