Унікальны перасовачны музей «Цягнік Перамогі» прыбыў у Рэспубліку Беларусь
21 чэрвеня 2024
Першым «Цягнік Перамогі» 21 чэрвеня 2024 года сустрэў г.Брэст, дзе прайшоў урачысты мітынг, прысвечаны пачатку дэманстрацыі экспазіцыі гісторыка-асветніцкага і грамадска-патрыятычнага праекта ў Рэспубліцы Беларусь.
У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел: намеснік старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Вадзім Краўчук, старшыня Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта Сяргей Лабадзінскі, адзін з расійскіх стваральнікаў праекта – кіраўнік творчай майстэрні «Неўскі баталіст» Дзмітрый Паштарэнка, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, работнікі і ветэраны Беларускай чыгункі, маладзешь горада. Як адзначыў у сваім выступленні намеснік старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Вадзім Краўчук, важна, што старт экспазіцыі «Цягнік Перамогі» ў 2024 годзе дадзены каля сцен Брэсцкай крэпасці. Гэта сімвал мужнасці, стойкасці і сапраўднага гераізму абаронцаў нашай Радзімы.
«Унікальны перасовачны музей сёння дае магчымасць дакрануцца да гісторыі, якую спрабуюць многія змяніць. Але мы гэтага не дапусцім», – падкрэсліў старшыня Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта Сяргей Лабадзінскі.
Праект «Цягнік Перамогі» створаны ў Расійскай Федэрацыі камандай творчай майстэрні «Неўскі баталіст» сумесна з медыягрупай «Чырвоны квадрат» пры падтрымцы Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі, ААТ «Расійскія чыгункі» і Усерасійскага грамадскага руху «Валанцёры Перамогі».
Па словах кіраўніка творчай майстэрні «Неўскі баталіст» Дзмітрыя Паштаренко для яго «Цягнік Перамогі» – гэта ў нейкай ступені гісторыя яго сям'і, яго бабулі. З дзяцінства ён памятае яе расказы пра Вялікую Айчынную вайну. Будучы дзіцем, ён не мог падумаць, што праз шмат гадоў апынецца ў Беларусі з уласным праектам – экспазіцыяй перасовачнага музея.
Завяршыўся ўрачысты мітынг сімвалічным гудком «Цягніка Перамогі».
Экспазіцыя перасовачнага музея складаецца з 10 тэматычных вагонаў, дзе прадстаўлены пераход ад аднаго гістарычнага эпізоду да іншага – ад перадваенных гадоў да Вялікай Перамогі. Толькі тут менш чым за гадзіну можна прайсці шлях ад Гомеля да Масквы, ад Сталінграда да Берліна.
З 21 чэрвеня па 21 ліпеня 2024 года перасовачны музей пабывае ў 23 гарадах нашай краіны. З яго экспазіцыяй змогуць азнаёміцца жыхары ўсіх абласцей Беларусі і горада Мінска.
Унікальны праект «Цягнік Перамогі» з'яўляецца сацыяльным як у Расіі, так і ў Беларусі. У нашай краіне ён рэалізуецца Беларускай чыгункай і «РЖД» пры падтрымцы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і актыўным садзейнічанні Рэспубліканскага валанцёрскага цэнтра.
Час работы музея з 10:00 да 20:00, перапынак з 14:00 да 15:00. Выстава мае ўзроставыя абмежаванні 12+.
Згодна з тэхналогіяй агляду экспазіцыі экскурсія праводзіцца з аўдыягідам. У адным вагоне адначасова могуць знаходзіцца не больш за 12 чалавек. Агульны час экскурсіі складае 45 хвілін.
У сувязі з абмежаванай прапускной здольнасцю перасовачнага музея яго наведванне будзе ажыццяўляцца толькі арганізаванымі групамі жыхароў рэгіёнаў па запрашальных білетах, што размяркоўваюцца абласнымі выканаўчымі камітэтамі і Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам.
Усе жадаючыя таксама могуць здзейсніць віртуальны тур па экспазіцыі на сайце праекта поездпобеды. рф.
Наступнымі «Цягнік Перамогі» ўбачаць жыхары Пінска.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2024 год














