Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Прадстаўнікі Беларускай чыгункі сустрэліся з навучэнцамі Мінскага дзяржаўнага каледжа чыгуначнага транспарту імя Я.П. Юшкевіча

28 чэрвеня 2024

26 чэрвеня 2024 года ў Мінскім дзяржаўным каледжы чыгуначнага транспарту імя Я.П. Юшкевіча адбылася сустрэча прадстаўнікоў БЧ з навучэнцамі і педагогамі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел: работнікі Упраўлення і Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі, кіраўніцтва каледжа і яго выкладчыцкі склад, выпускнікі гэтага года. Асноўная тэма сустрэчы – «Моладзь – будучыня магістралі».

Перад рабятамі выступіў начальнік службы арганізацыйна-кадравай работы Упраўлення БЧ Андрэй Кашко. Андрэй Аляксандравіч расказаў аб развіцці чыгуначнага транспарту ў Рэспубліцы Беларусь, аб нормах прафесійнай этыкі работнікаў магістралі, забеспячэнні бяспекі і іншых асноватворных каштоўнасцях і прынцыпах Беларускай чыгункі, а таксама нагадаў аб неабходнасці безумоўнага выканання заканадаўства нашай краіны.

Для навучэнцаў каледжа быў арганізаваны прагляд фільма-расследавання «Дзеці на прыцэле: завербаваныя ворагам», у якім паказаны лёс юных беларусаў, завербаваных спецслужбамі недружалюбных краін праз інтэрнэт. Пасля паказу дакументальнай стужкі да хлопцаў звярнуўся намеснік начальніка службы інфармацыйных тэхналогій Упраўлення БЧ Яўген Саўчык. Яўген Вячаслававіч нагадаў хлопцам аб недапушчальнасці падпіскі на экстрэмісцкія інфармацыйныя рэсурсы, удзелу ў экстрэмісцкіх фарміраваннях і аб адказнасці за гэтыя правапарушэнні.

Акрамя таго, у рамках сустрэчы была арганізавана дыялогавая пляцоўка з навучэнцамі і выкладчыцкім складам каледжа. Размова атрымалася змястоўнай і адкрытай. Юнакоў і дзяўчат у асноўным цікавілі далейшыя перспектывы развіцця галіны, адкрыццё новых маршрутаў БЧ, электрыфікацыя новых участкаў чыгуначных ліній. У цэнтры ўвагі аказаліся пытанні сацыяльнай падтрымкі маладых работнікаў, кар'ернага і прафесійнага росту.

Намеснік начальніка Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі Павел Навуменка адзначыў, што на БЧ з нецярпеннем чакаюць маладых спецыялістаў, гатовых самааддана працаваць і ўвайсці ў вялікую дружную сям'ю стальной магістралі.

У завяршэнне сустрэчы прадстаўнікі Беларускай чыгункі павіншавалі выпускнікоў Мінскага дзяржаўнага каледжа чыгуначнага транспарту імя Я.П. Юшкевіча з паспяховым заканчэннем вучобы, пажадалі поспеху ў далейшай прафесійнай дзейнасці.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2024 год

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць