Пераможцы Рэспубліканскага фестывалю атрымалі падарункі ад беларускіх чыгуначнікаў
05 чэрвеня 2024
4 чэрвеня 2024 года ў Мінску прайшоў гала-канцэрт XVI Рэспубліканскага фестывалю творчасці дзяцей і маладых людзей з інваліднасцю «Мары здзяйсняюцца», у якім прынялі ўдзел каля 100 дзяцей з 9 дамоў-інтэрнатаў для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з усіх куткоў Беларусі.
Удзельнікі фестывалю дэманстравалі свае таленты ў дзвюх намінацыях – харэаграфіі і тэатральным мастацтве. Гледачы, сярод якіх былі кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх і дабрачынных арганізацый, а таксама прадстаўнікі ўпраўлення Беларускай чыгункі, цёпла і шчыра віталі кожны нумар. Падтрымаць хлопцаў прыйшлі і вядомыя артысты беларускай эстрады, якія выступалі паміж нумарамі ўдзельнікаў.
У гэтым годзе дабрачыннае грамадскае аб'яднанне «Свет без межаў» запрасіла Беларускую чыгунку стаць адным з суарганізатараў мерапрыемства. І чыгуначнікі актыўна адгукнуліся на запрашэнне – першасная арганізацыя РГА «Белая Русь» і прафсаюзны камітэт Упраўлення БЧ арганізавалі збор сродкаў і набылі падарункі, для ўзнагароджання пераможцаў XVI Рэспубліканскага фестывалю творчасці дзяцей і маладых людзей з інваліднасцю «Мары здзяйсняюцца».
Падарункі былі ўручаны выхаванцам Гарадзішчанскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, заваяваным Гран-пры фестывалю.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ














