Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Канцэртная праграма Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі ўдастоена галоўнага прыза фестывалю народнай творчасці «Паклонімся вялікім тым гадам»

24 чэрвеня 2024

20 чэрвеня 2024 года ў Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў адбыўся чыгуначны фестываль народнай творчасці «Паклонімся вялікім тым гадам», прысвечаны 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Мерапрыемства праводзілася з мэтай захавання гістарычнай спадчыны, праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, выхавання пачуцця патрыятызму, грамадзянскага абавязку, павагі да вайсковай славы, пераемнасці традыцыйных каштоўнасцяў беларускага грамадства, а таксама папулярызацыі сродкамі мастацтва лепшых твораў, якія адлюстроўваюць баявыя заслугі і працоўныя дасягненні савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Удзельнікі праявілі свае вакальныя, інструментальныя, харэаграфічныя і тэатральныя таленты. Вершы, песні, танцы ў спалучэнні з кадрамі ваеннай кінахронікі і архіўнымі фотаздымкамі адклікаліся болем у сэрцах гледачоў, якія шчыра дзякавалі артыстам апладысментамі.

Старшыня Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Ігар Камароўскі адзначыў, што тэма Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі блізкая практычна кожнай сям'і. Правядзенне фестывалю – гэта сведчанне павагі бацькам і дзядам, якія аддалі свае жыцце за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы, гэта падзяка ўсім, хто даў магчымасць жыць і працаваць пад мірным небам.

Па словах начальніка аддзела ідэалогіі і сацыяльна-культурнай работы Упраўлення Беларускай чыгункі Андрэя Баравога, 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – знакавая падзея ў жыцці беларускага народа. Сёння вельмі важна захаваць гістарычную памяць аб Вялікай Айчыннай вайне, перадаючы з пакалення ў пакаленне праўду аб тым, якой высокай цаной дасталася нам наша незалежнасць.

Пры падвядзенні вынікаў журы, у склад якога ўваходзілі таксама прафесіяналы са сферы мастацтва, улічвала наколькі глыбока раскрыта тэма і ідэя фестывалю, ацэньвала ўзровень выканальніцкага майстэрства, сцэнічны вобраз, культуру і артыстызм.

Пераможцам фестывалю прызнана Мінскае аддзяленне чыгункі, другое месца прысуджана прадстаўнікам Гомельскага аддзялення чыгункі, замкнула тройку прызёраў Баранавіцкае аддзяленне чыгункі. Прадстаўнікі Віцебскага, Магілёўскага і Брэсцкага аддзяленняў чыгункі былі ўзнагароджаны дыпломамі за актыўны ўдзел у фестывалі.

Удзельнікам мерапрыемства былі ўручаны каштоўныя падарункі ад Беларускай чыгункі і Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2024 год

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць