Беларуская чыгунка правядзе акцыю, накіраваную на павышэнне ўзроўню бяспекі на чыгуначных пераездах
14 чэрвеня 2024
14 чэрвеня 2024 года ў рамках Міжнароднага дня бяспекі на чыгуначных пераездах Беларуская чыгунка правядзе шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку і папярэджанне няшчасных выпадкаў на пераездах.
У кожным раёне нашай краіны, дзе праходзяць чыгуначныя пуці і маюцца пераезды, як мінімум на адным з іх будзе арганізавана дзяжурства з удзелам работнікаў беларускай магістралі і супрацоўнікаў ДАІ. Вадзіцелям уручаць тэматычныя памяткі і нагадаюць правілы праезду праз чыгуначныя пераезды, а таксама выявяць парушальнікаў. Акрамя таго, дадаткова будзе правераны тэхнічны стан пераездаў.
У цяперашні час на Беларускай чыгунцы дзейнічаюць больш за 1,7 тыс. пераездаў.
Штогод у мэтах забеспячэння бяспекі руху на пераездах БЧ ажыццяўляе іх камісійнае абследаванне з наступнай, ліквідацыяй выяўленых недахопаў.
З пачатку 2024 года на пераездах Беларускай чыгункі з удзелам рухомага саставу адбылося 4 дарожна-транспартныя здарэнні, што на 2 здарэнні менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Пацярпелі 2 чалавекі (адзін з іх загінуў).
Аналіз дарожна-транспартных здарэнняў паказвае, што сутыкненні на чыгуначных пераездах адбываюцца па віне вадзіцелей аўтатранспартных сродкаў, якія груба парушаюць правілы дарожнага руху і выязджаюць на чыгуначны пераезд пры забараняльным паказанні пераезнай сігналізацыі.
Беларуская чыгунка ў чарговы раз заклікае грамадзян быць больш уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту і выконваць правілы дарожнага руху.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2024 год













