Вынікі конкурсу маладзежных ініцыятыў падведзены на Беларускай чыгунцы
20 мая 2024
У 2024 годзе ў інтэлектуальным спаборніцтве прынялі ўдзел 103 работнікі Беларускай чыгункі з ліку моладзі арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў БЧ ва ўзросце да 31 года ўключна, а таксама навукова-вытворчыя маладзёжныя калектывы.
Пераможцамі конкурсу сталі аўтары 24 работ у 8 намінацыях: «Маладзежная ініцыятыва, накіраваная на павышэнне бяспекі руху цягнікоў», «Маладзежная ініцыятыва, накіраваная на паляпшэнне ўмоў перавозкі грузаў і пасажыраў» «Маладзежная ініцыятыва, накіраваная на павышэнне прадукцыйнасці працы і рацыянальнае выкарыстанне працоўных рэсурсаў», «Маладзежная ініцыятыва, накіраваная на эканомію паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў», «Маладзежная ініцыятыва, накіраваная на забеспячэнне аховы навакольнага асяроддзя», «Маладзежная ініцыятыва, накіраваная на паляпшэнне ўмоў і аховы працы на вытворчасці», «Маладзежная ініцыятыва, накіраваная на аўтаматызацыю і механізаванне вытворчых працэсаў», «Маладзежная ініцыятыва, накіраваная на лічбавую трансфармацыю вытворчых працэсаў».
Так, перамогу ў намінацыі «Маладзежная ініцыятыва, накіраваная на павышэнне бяспекі руху цягнікоў» атрымала інжынер-тэхнолаг станцыі Маладзечна Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі Вікторыя Лісава (тэма «Рэканструкцыя прымыкання пуцей рэфрыжэратарнага вагоннага дэпо Маладзечна да станцыі»), 2 месца – у начальніка сектара станцыі Мінск-сартавальны Мінскага аддзялення БЧ Сяргея Караткевіча (тэма «Павышэнне якасці станцыйнай радыёсувязі за кошт спецыялізацыі каналаў па раёнах манеўровай работы на станцыі Мінск-Сартавальны»), 3 месца прысуджана вядучаму інжынеру Цэнтра дыягностыкі аб'ектаў інфраструктуры Беларускай чыгункі Мікалаю Губенскаму (тэма «Інтэлектуальная сістэма дыягностыкі верхняй будовы пуці і штучных збудаванняў з прымяненнем метаду размеркаванага акустычнага зандзіравання»).
У намінацыі «Маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на паляпшэнне ўмоў перавозкі грузаў і пасажыраў» 1 месца заваявала прыёмасдатчык грузу і багажу станцыі Сітніца Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі Марыя Беластоцкая (тэма «Выкарыстанне поліпрапіленавага ўкладыша для падрыхтоўкі вагонаў да перавозкі сыпкіх і навалачных грузаў дробных фракцый»), на 2 месцы майстар участка па перапрацоўцы і ўтылізацыі нафташламаў прамывачна-прапарачнай станцыі Барбараў Гомельскага аддзялення беларускай магістралі Вячаслаў Кацяранчук (тэма «Удасканаленне тармазной сістэмы вагона-платформы для перавозкі вялікагрузных кантэйнераў»), 3 месца – у інжынера Канструктарскатэхнічнага цэнтра БЧ Паўла Папова (тэма «Электроннае меню»).
У намінацыі «Маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на павышэнне прадукцыйнасці працы і рацыянальнае выкарыстанне працоўных рэсурсаў» перамогу атрымаў вядучы інжынертэхнолаг лакаматыўнага дэпо Гомель Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі Іван Байдэ (тэма «Удасканаленне работы ўчастка па рамонце электрычных машын лакаматыўнага дэпо Гомель»), 2 месца прысуджана электрамеханіку па абслугоўванні і рамонце прылад чыгуначнай аўтаматыкі і тэлемеханікі Віцебскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Віцебскага аддзялення БЧ Мікіту Кохану (тэма «Прылада для праверкі блокаў ТУ16 (ТУ - 16М, ТС32 (ТС32 -М) сістэмы ДЦ «Нёман»), 3 месца заваявала вядучы інжынер-тэхнолаг Галоўнага разліковага інфармацыйнага цэнтра чыгункі Алена Губенская (тэма «Адзіны дакумент чыгуначніка»).
У намінацыі «Маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на эканомію паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў» лепшым прызналі электрамеханіка Гомельскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі Арцёма Базарава (тэма «Партатыўны лабараторны блок «Cyber DC»), на 2 месцы – інжынер па арганізацыі эксплуатацыі і рамонту будынкаў і збудаванняў лакаматыўнага дэпо Орша імя К.С. Заслонава Мінскага аддзялення БЧ Галіна Янчук (тэма «Устаноўка на тэхналагічнае абсталяванне чахлоў хутказдымнай цеплаізаляцыі на прыкладзе ацяпляльнай кацельні лакаматыўнага дэпо Орша»), 3 месца прысуджана інжынеру Анастасіі Уголевай і дэфектаскапісту Дзмітрыю Пашкоўскаму Жлобінскага вагоннага дэпо Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі (тэма «Комплекс для праверкі працаздольнасці магнітапарашковых дэфектаскопаў»).
У намінацыі «Маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на забеспячэнне аховы навакольнага асяроддзя» пераможцам стаў праваднік пасажырскіх вагонаў Баранавіцкага вагоннага ўчастка Баранавіцкага аддзялення БЧ Алег Майсюк (тэма «Выраб паліўных брыкетаў з другаснай сыравіны»), 2 месца заваяваў дыспетчар манеўровай станцыі Сітніца Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі Вадзім Пятніца (тэма «Водазберагальная насадка на водаправодны кран»), 3 месца – у інжынера Жлобінскага вагоннага дэпо Гомельскага аддзялення чыгункі Сяргея Дробнага (тэма «Выкарыстанне дажджавой вады для падсілкоўвання мыйных машын»).
У намінацыі «Маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на паляпшэнне ўмоў і аховы працы на вытворчасці» 1 месца прысуджана брыгадзіру (вызваленаму) прадпрыемстваў чыгуначнага транспарту і метрапалітэнаў Мінскага вагоннага дэпо Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі Анатолю Заікіну (тэма «Прыстасаванне для змены паглынальнага апарата пры выкананні бягучага адцэпачнага рамонту грузавых вагонаў»), 2 месца заваяваў інжынер-канструктар лакаматыўнага дэпо Баранавічы Баранавіцкага аддзялення БЧ Ілля Гусакоўскі (тэма «Сістэма сігналізацыі аб знаходжанні ў небяспечнай зоне высакавольтнага кантактнага провада»), на 3 месцы – інжынер па ахове працы Віцебскага вагоннага дэпо Віцебскага аддзялення беларускай магістралі Ілля Цыпляеў (тэма «Лічбавая трансфармацыя аховы працы: навучанне»).
У намінацыі «Маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на аўтаматызацыю і механізацыю вытворчых працэсаў» пераможцам стаў інжынер вытворча-тэхнічнага аддзела Гомельскай дыстанцыі пуці Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі Марк Красноў (тэма «Распрацоўка аўтаматызаванага праектавання тэхналагічнага працэсу рамонту чыгуначнага пуці»), 2 месца – у інжынера-тэхнолага Баранавіцкага грузавога цэнтра транспартнай лагістыкі Баранавіцкага аддзялення БЧ Дзяніса Ярашука (тэма «Выкарыстанне спецыяльнай траверсы для ўздыму і перамяшчэння біг-бэгаў без удзелу стропальшчыкаў»), 3 месца прысуджана вядучаму інжынеру станцыі Мінск-Пасажырскі Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі Іллі Сцепічаву (тэма «Укараненне дадатку для арганізацыі кіравання заяўкамі пры ажыццяўленні дыспетчарскага кантролю за інжынернымі сеткамі і аб'ектамі станцыі»).
У намінацыі «Маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на лічбавую трансфармацыю вытворчых працэсаў» 1 месца – у інжынера Жлобінскай дыстанцыі пуці Гомельскага аддзялення БЧ Аляксандра Дуброўскага (тэма «Унясенне дапаўнення ў аўтаматызаваную сістэму «вокны» для ўзгаднення тэхналогій вытворчасці работ»), на 2 месцы – інжынер-тэхнолаг маторвагоннага дэпо Мінск Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі Юрый Карацюб (тэма «Лічбавая трансфармацыя рабочай панэлі дзяжурнага па дэпо»), 3 месца прысуджана правадніку пасажырскага вагона Віцебскага вагоннага ўчастка Віцебскага аддзялення чыгункі Іллі Ламачу (тэма «Распрацоўка мабільнага дадатку для кантролю няспраўнасцяў абсталявання пасажырскіх вагонаў, якія знаходзяцца ў эксплуатацыі»).
Усе маладзежныя ініцыятывы, якія занялі прызавыя месцы, будуць дэталёва прапрацаваны профільнымі спецыялістамі з мэтай вывучэння магчымасці іх практычнага ўкаранення ў вытворчы працэс арганізацый Беларускай чыгунцы.
Пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі.
Конкурс маладзёжных ініцыятыў праводзіцца на беларускай магістралі з 2017 года ў мэтах рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, выяўлення інтэлектуальных і творчых здольнасцяў моладзі, пастаяннага павышэння яе прафесійнага ўзроўню, а таксама ўкаранення інавацыйных ідэй і праектаў, якія прадстаўляюць практычную цікавасць.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ














