Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Напярэдадні летніх школьных канікул Беларуская чыгунка правядзе акцыю «Дзеці і бяспека»

17 мая 2024

З 20 па 31 мая 2024 года Беларуская чыгунка рэалізуе комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне і прафілактыку дзіцячага траўматызму і гібелі непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

У перыяд правядзення акцыі «Дзеці і бяспека» работнікі беларускай магістралі сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў і супрацоўнікамі органаў унутраных спраў традыцыйна арганізуюць рэйды, падчас якіх нададуць асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. Акрамя таго, будуць праведзены прафілактычныя гутаркі са школьнікамі ў навучальных установах і дзіцячых аздараўленчых лагерах, размешчаных у непасрэднай блізкасці ад чыгункі.

На вакзалах і ў цягніках таксама будзе ажыццяўляцца дадатковае інфармаванне грамадзян аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

Варта адзначыць, што, нягледзячы на актыўную работу, якая праводзіцца беларускай магістраллю, за чатыры месяцы бягучага года на аб'ектах чыгуначнага транспарту адбылося 29 выпадкаў невытворчага траўматызму, што на 1 выпадак менш, чым за аналагічны перыяд 2023 года. Пацярпела 29 грамадзян, з якіх 22 – траўміраваныя смяротна. Амаль 40% пацярпелых знаходзіліся на аб'ектах чыгуначнага транспарту ў стане алкагольнага ап'янення.

Асноўныя прычыны няшчасных выпадкаў з непаўналетнімі – ігнараванне элементарных правілаў бяспекі, спешка і бестурботнасць.

Беларуская чыгунка ў чарговы раз заклікае грамадзян быць больш уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Не пакідайце дзяцей без нагляду і не дазваляйце ім гуляць паблізу чыгуначных аб'ектаў. Не пераходзьце чыгуначныя пуці ў неўстаноўленых месцах. Хай летнія канікулы вашых дзяцей пройдуць бяспечна і весела. Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2024 год

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць