Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

На Беларускай чыгунцы падведзены вынікі конкурсаў сярод навучэнцаў транспартных класаў

28 мая 2024

З мэтай развіцця ў вучняў транспартных і профільных класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі пазнавальнай цікавасці да будучай прафесіі праз раскрыццё творчых здольнасцяў і далучэння іх да карпаратыўнай культуры Беларуская чыгунка арганізавала правядзенне конкурсаў «Гімн транспартных класаў – сімвал адзінства», «Эмблема транспартных класаў» і «Талісман злёту транспартных класаў чыгуначнай накіраванасці».

Навучэнцы транспартных класаў, а іх цяпер у Беларусі амаль два дзясяткі, прынялі актыўны ўдзел у гэтых конкурсах. Больш за трыццаць работ было прадстаўлена на разгляд камісіі.

У выніку прызавыя месцы былі прысуджаны:

у конкурсе «Гімн транспартных класаў – сімвал адзінства»:

1-е месца – Траціннікавай Маргарыце, навучэнкі 8 «Б» класа ДУА «Средняя школа» № 5 г. Гомеля»,

2-е месца – Самсонавай Яне, навучэнкі 8 «В» класа ДУА «Сярэдняя школа № 17 г. Віцебска імя І. Р. Бумагіна»,

3-е месца – Маркоўскаму Аляксею, навучэнцу 8 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа № 12 г. Светлагорска імя І. Г. Катлярова»;

у конкурсе «Эмблема транспартных класаў»:

1-е месца – Ціхановіч Вікторыі, навучэнкі 10 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа № 186 г. Мінска імя П. А. Ротмістрава»,

2-е месца – Крупко Арыне, навучэнскі 8 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа № 37 г. Брэста»,

3-е месца (групавая работа) – Ілюковіч Лізавеце, Невіч Яне, Унгур Дар'і, навучэнцам 8 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа № 11 г. Ліды»;

у конкурсе «Талісман злёту транспартных класаў чыгуначнай накіраванасці»:

1-е месца – Удавенка Маргарыце, навучэнкі 8 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа № 5 г. Гомеля»;

2-е месца – Калядзе Вікторыі, навучэнкі 8 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа № 7 г. Жлобіна»;

3-е месца – Крукоўскай Вераніцы, навучэнкі 10 класа ДУА «Сярэдняя школа № 11 г. Оршы».

Усім прызёрам конкурсаў будуць уручаны дыпломы і падарункі.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2024 год

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць