Дарагія ветэраны! Паважаныя работнікі Беларускай чыгункі!
08 мая 2024
Сардэчна віншуем вас з Днём Перамогі!
9 Мая – самае светлае, хвалюючае і сапраўды народнае свята воінскай славы і доблесці, грамадзянскай мужнасці і бязмежнай адданасці сваёй Радзіме.
У гэты дзень мы з удзячнасцю ўспамінаем тых, хто цаной уласнага жыцця абараніў мір і незалежнасць нашай краіны. Мы схіляем галовы, аддаючы даніну павагі іх несмяротнаму подзвігу.
У барацьбе з нямецкафашысцкімі захопнікамі неацэнную ролю адыгралі работнікі чыгуначнага транспарту. Дзякуючы іх выразнай і зладжанай рабоце ў найцяжэйшых умовах пад бесперапыннымі абстрэламі варожай авіяцыі і артылерыі для патрэб фронту і народнай гаспадаркі былі арганізаваны воінскія перавозкі.
У тыле і на перадавой працоўнымі і ратнымі подзвігамі чыгуначнікі набліжалі Вялікую Перамогу. Памяць пра гэта назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах.
У 2024 годзе Беларусь адзначае 80-ю гадавіну вызвалення ад нямецкафашысцкіх захопнікаў. І сёння галоўнай задачай цяперашняга пакалення з'яўляецца захаванне гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Дарагія ветэраны і працаўнікі Беларускай чыгункі!
Ад усёй душы жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя на доўгія гады, аптымізму і бадзёрасці духу, шчасця і сямейнага дабрабыту, мірнага неба над галавой і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні!
Са святам!
Начальнік Беларускай чыгункі В. М. Марозаў
Старшыня Беларускага прафесійнага
саюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў І. С. Камароўскі
Старшыня Арганізацыі ветэранаў
Беларускай чыгункі С. П. Гогалеў
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ














