Чыгуначнікі прынялі актыўны ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню Дня Перамогі
10 мая 2024
Работнікі Беларускай чыгункі з усёй краінай адсвяткавалі Дзень Перамогі. У мерапрыемствах, прысвечаных 9 Мая, прынялі ўдзел больш за 10 тыс. чалавек. Чыгуначнікі ўсіх аддзяленняў магістралі разам з сем'ямі аддалі даніну памяці і павагі бессмяротнаму подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Так, у сталіцы работнікі і ветэраны Беларускай чыгункі ўсклалі кветкі і вянкі да манумента на плошчы Перамогі і стэлы «Мінск - горад-герой». Урачыстыя мерапрыемствы з удзелам прадстаўнікоў Мінскага аддзялення чыгункі прайшлі таксама ў Оршы, Маладзечна і Барысаве.
Незабыўна сустрэлі 9 Мая на Дзіцячай чыгунцы імя К.С. Заслонава. Юныя пасажыры і іх бацькі адправіліся ў падарожжа на «Эшалоне Перамогі». На станцыі «Сасновы Бор» артыстамі Мінскага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў для іх была падрыхтавана святочная праграма.
У Баранавічах 9 Мая на станцыі Баранавічы-Палескія быў арганізаваны «Цягнік перамогі» на паравознай цязе, які на працягу дня курсіраваў па чыгуначным вузле. Тысячы жыхароў і гасцей Баранавічаў у гэты дзень таксама пабывалі ў чыгуначным музеі.
Чыгуначнікі Брэсцкага аддзялення прынялі ўдзел ва ўрачыстым шэсці, якое прайшло ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой». Працаўнікі магістралі і ветэраны ўсклалі кветкі і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць тых, хто гераічна абараняў родную зямлю і набліжаў Перамогу. На вакзале станцыі Брэст-Цэнтральны прагучалі песні ваенных гадоў. Чыгуначнікі таксама закруціліся ў прыгожым танцы ў рамках флэшмоба «Вальс Перамогі».
Работнікі і ветэраны Гомельскага аддзялення чыгункі прынялі ўдзел у парадзе міру і стварэння, які аб'яднаў дзясяткі тысяч гамяльчан і гасцей горада над Сожам. На вакзале станцыі Калінкавічы быў арганізаваны песенны флэшмоб.
9 Мая ў Магілёве адбылося святочнае шэсце. Працаўнікі Магілёўскага аддзялення неслі ў руках партрэты сваіх родных, якія прайшлі Вялікую Айчынную вайну.
Работнікі і ветэраны Віцебскага аддзялення таксама сталі ўдзельнікамі святочнага шэсця і ўсклалі кветкі да Вечнага агню каля манумента ў гонар савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў.
У гэтыя святочныя дні ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і вязні фашысцкіх канцлагераў, былыя працаўнікі Беларускай чыгункі прымалі самыя цёплыя і шчырыя віншаванні ад цяперашняга пакалення чыгуначнікаў.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ














