Беларуская чыгунка падвяла вынікі конкурсу на лепшы музей за 2023 год
08 мая 2024
На беларускай магістралі падведзены вынікі конкурсу на лепшы музей за 2023 год.
Конкурс штогод праводзіцца на Беларускай чыгунцы ў мэтах удасканалення асветніцкай работы музеяў чыгуначнага транспарту, захавання памяці аб працоўным і ратным подзвігу ўсіх пакаленняў чыгуначнікаў, павышэння прэстыжу чыгуначных прафесій, папулярызацыі дасягненняў перадавога вопыту, прагрэсіўных тэхналогій і новых форм работы.
Пры падвядзенні вынікаў журы ацэньвала колькасць адзінак захоўвання музейнага фонду, выяўленых і апрацаваных матэрыялаў па гісторыі чыгуначнага транспарту ў архівах Рэспублікі Беларусь, работу па папаўненні фондаў новымі экспанатамі, наведвальнасць музеяў, экскурсійнае абслугоўванне, правядзенне выставак па гісторыі Беларускай чыгункі, у тым ліку прымеркаваных да Года міру і стварэння, удзел музеяў у культурна-масавых мерапрыемствах, а таксама асвятленне дзейнасці музеяў у рэгіянальных і рэспубліканскіх сродках масавай інфармацыі.
Па выніках конкурсу першае месца прысуджана калектыву музея чыгункі ў г. Баранавічы. Другое месца – у калектыву музея гісторыі Магілёўскага аддзялення чыгункі. Трэцяе месца прысуджана калектыву музея гісторыі Віцебскага аддзялення беларускай магістралі.
Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі.
Беларуская чыгунка надае вялікую ўвагу захаванню сваёй багатай гістарычнай і культурнай спадчыны.
У цяперашні час на беларускай магістралі дзейнічаюць 8 музеяў, 19 пакояў баявой і працоўнай славы, 2 залы гісторыі, якія ў 2023 годзе наведалі амаль 82 тысячы чалавек. Музейны фонд складае каля 37 тысяч адзінак захоўвання.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ














